Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Унізе журчаў Брэр, вузенькая зялёная ручаінка, якая даўно ўжо перасохла б, калі б да яе не падводзілі ваду па падземнай бетоннай трубе. Няхай па-ранейшаму шуміць маляўнічы ручай, надаючы ідылічны выгляд акаляючым лясам і лугам. А вось і непазбежны вадзяны млын. Бадзёры грукат драўлянага кола — чуллівая мелодыя маляўнічай даліны Брэра.

— Божа мой, як прыгожа! — сказаў ён.

— Вельмі прыгожа, — згадзілася яна.

Недаверлівы позірк, гаючая ўсмешка, кадры змяняюць адзін аднаго. На імгненне Нэла нават забылася, што сядзіць каля Гезелера. Нуда зламіла яе, як раптоўная хвароба. Душачы пазяханне, яна праз сілу падтрымлівала «свецкую» гутарку: толькі б ён не заўважыў, як ёй нудна.

Але не, мяркуючы па ўсім, ён упэўнены, што ей вельмі весела слухаць расповед пра тое, як у выніку доўгіх і заблытаных інтрыг яму пашэнціла стаць рэдактарам у «Весніку».

Гезелер збавіў хуткасць. Па абодва бакі дарогі праплываў мірны вясковы пейзаж. Жывыя загародкі, каровы на лузе, свінні каля платоў. Да плаціны было ўжо недалёка — Брэр унізе раптоўна забурліў, быццам дзікая горная рачулка. Пэўна, наглядчык за плацінай павярнуў рычаг, і свежая вада хлынула ў ручай. Брэр прыняў чарговую порцыю вясковай ідыліі. Гэты фільм, як бачна, быў зняты вельмі добрасумленным і старанным аматарам. Шэрае святло, без паўтаноў. Пры гэткім асвятленні ўсё навокал здавалася плоскім, быццам ажылі раптоўна фотаздымкі ў нейкіх сумных альбомах. Цэлая гара альбомаў, і ўсе іх давядзецца перагартаць. Мярцвяна-шэрыя кадры, зафіксаваныя на плёнцы няўмелай рукой, што націснула на спускавую кнопку фотаапарата. Гэтакія ж шэрыя здымкі запаўнялі альбомы яе школьных сябровак. Пранумараваная нудота, альбомы, набітыя здымкамі, якія праяўлялі і друкавалі пыхлівыя фатографы на модных курортах. Ад Фленсбурга да Медыны, ад Кале да Карлсбада, на працягу ўсяго доўгага шляху ад аднаго летняга курорта да іншага было ўвекавечана рашуча ўсё, што заслугоўвала ўвекавечвання. Нуда групамі, нуда ў адзіночку, нуда фарматам 8 на 8 і фарматам 12 на 16, а дзе-нідзе нуда ў партрэтным фармаце. Вось яна — Лота на беразе Медынскага заліва, фармат 18 на 24. Гэта — у альбоме № 12, які адлюстроўвае дзявоцтва Лоты ад выпускнога экзамена да заручын. За ім ідзе альбом № 13 — о, мы не прымхлівыя, — цалкам прысвечаны вяселлю і вясельнаму падарожжу Лоты. Нуда пад вэлюмам і без вэлюму, нуда цнатлівая і нуда пазбыўшыся цнатлівасці. «А вось і тата Бернгарда! Ты яго ўжо бачыла?» — «Не». — «Ды што ты?!» Нікому не вядомы весялун, увекавечаны ў фармаце 6 на 8. Ну, а ў альбоме № 14, вядома, цудоўны малы. Міла, Божа, як міла! Адважная рука генія адрэтушавала здымак і нанесла выразныя шэрыя цені на тварык немаўляці.

Ён, зразумела, спыніць машыну ў самай маляўнічай мясціне, палезе цалавацца, затым выцягне «лейку» з партфеля. Яшчэ адзін здымак для альбома: Нэла на развілку дарог. Унізе бачны Брэр, справа плаціна ў лесе, ціхае возера — суцэльная ідылія. Вёска

Ў даліне, вежа старой царквы ўся ў барочных выкрутасах і гэтакі ж старадаўні шынок «Блакітная свіння».

— Як, вы не ведаеце, адкуль пайшла гэтая назва? Вось паслухайце…

Непазбежны гістарычны анекдот, затым зноў пацалунак, яны выходзяць з машыны, наведзены апарат.

Гатова! Шчоўкнуў і барочную царкву, і «Блакітную свінню»…

Цуд здарыўся. Хутка з фоталабараторыі прынясуць пачак нудоты вызначанага фармату.

— Як тут міла! Ці не праўда?

— Але, вельмі міла.

Нэла часта праязджала па гэтай дарозе, да вайны — з мужам, у апошнія гады — з Альбертам, і ніводнага разу яшчэ ёй не было тут нудна. Нават царква і «Блакітная свіння» не наганялі на яе нуды. Але зараз яе так адольвае нуда, што яна больш не мае сілы стрымліваць сябе. Раздражненне неўтаймоўна нарастаў,— гэтак паўзе ўверх ртутны слупок тэрмометра ў спякотны летні дзень.

— Спыніце машыну, — рэзка сказала яна, — я выйду, падыхаю свежым паветрам!

Ён затармазіў. Нэла выйшла з машыны, але не паспела яна прайсці і два крокі ў накірунку лесу, як пачула за спіной шчаўчок і, азірнуўшыся, убачыла Гезелера, які стаяў каля машыны з «лейкай» у руках.

Яна падышла да яго і ціха сказала:

— Ану дайце мне плёнку.

Ён тупа паглядзеў на яе.

— Плёнку дайце, дастаньце касету!

Высока ўзняўшы бровы, Гезелер марудна адчыніў апарат, выняў касету і падаў яе Нэлі. Яна выцягнула з касеты плёнку і парвала яе на кавалачкі.

— Не выношу здымацца, — спакойна сказала яна, — глядзіце не ўздумайце больш здымаць мяне.

Яны зноў селі ў машыну, Нэла крыху павесялела і крадком назірала за Гезелерам. Твар яго набыў упарта-пакрыўджаны выраз, ён нават крыху надзьмуў вусны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x