Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, — адказаў Марцін, — я яшчэ не быў дома.

— Тады зараз жа ідзі дадому. Дзядзька Альберт ведаеш як хвалюецца?

Марцін моўчкі хітнуў галавой і падышоў да Ведьмы, якая выпырхнула насустрач яму са свайго кутка.

— Ну і свіння ж ты, — сказаў Генрых, — проста свіння!

Ён зноў нахіліўся над сваім аркушам. Вільма тым часам занялася з ранцам Марціна. Марцін сеў проста на падлогу каля дзвярэй і ўзяў Вільму да сябе на калені. Яна засмяялася, саслізгнула на падлогу, учапілася за раменьчык ад ранца і адцягнула яго ўбок. Марцін стомлена назіраў за ёй. Вільма паспрабавала адкрыць ранец, яна торгала за раменьчык, але не магла выцягнуць яго са спражкі. Марцін прыцягнуў ранец да сябе, паслабіў абодва раменьчыкі і зноў падпіхнуў ранец да Вільмы. Тая зноў тарганула за адну спражку і, калі металічны шпянёк выйшаў з дзіркі ў раменьчыку, нават закрычала ад радасці. Яна пацягнула другую спражку і, раскрыўшы яе гэтак жа лёгка, прыйшла ў захапленне і закрычала яшчэ мацней. Рэзкім рухам яна адкінула крышку ранца. Марцін назіраў за ёй, прыхінуўшыся да сцяны.

— Не, гэта проста подласць, — паўтарыў Брылах, не паднімаючы галавы. Не дачакаўшыся адказу, ён зірнуў на Марціна і дадаў:

— Ну, і на каго ж ты будзеш падобны? Штаны ж запэцкаеш!

Твар у яго быў важны, грашовы. Марцін змаўчаў, хоць язык у яго свярбеў адказаць: «Ды кінь ты задавацца! Глядзець агідна на тваю грашовую фізіяномію!» Але ён не сказаў гэтага: гаварыць з Генрыхам пра грошы было небяспечна. Аднойчы Марцін ужо паспрабаваў збіць з яго пыху: ён сказаў Генрыху, што ў іх доме заўсёды ёсць грошы, ва ўсіх — у дзядзькі Альберта, у маці і ў бабулі. Пасля гэтага Генрых на працягу шасці тыдняў не з’яўляўся ў іх, шэсць тыдняў не размаўляў з Марцінам. Дзядзьку Альберту дaвялoся ездзіць да Генрыха і ўгаворваць яго, каб ён зноў прыходзіў да іх. У тыя дні Марцін не знаходзіў сабе месца. Таму цяпер ён маўчаў. Прыхіліўшыся да сцяны, ён абхапіў рукамі калені і працягваў назіраць за Вільмай. Тая знайшла сабе новы занятак: яна выцягнула з ранца ўсе кніжкі, пенал, потым раскрыла задачнік, што ляжаў якраз зверху, і тыцнула пальчыкам у адзін з малюнкаў. Увагу яе прыцягнуў намаляваны на ім торт, які можна было падзяліць на восем, на шаснаццаць, на трыццаць дзве часткі і які каштаваў або дзве, або тры, або чатыры маркі. Трэба было даведацца, колькі каштаваў у кожным з гэтых выпадкаў адзін кавалак. Вільма, мабыць, зразумела, што намалявана на карцінцы, — яна моцна выгукнула адно з нямногіх вядомых ёй слоў: «Цукар!» Але «цукрам» Вільма называла і афрыканскія бананы. За тону іх было на месцы заплачана гэтулькі (дарэчы, колькі кілаграмаў у тоне?), нацэнка ў рознічным гандлі склала гэтулькі працэнтаў, пытанне, колькі каштуе кілаграм бананаў? Услед за бананамі Вільма ператварыла ў цукар і вялікае кола сыру, і хлеб, і мяшок в мукой. На малюнку ў чалавека з мяшком была змрочная фізіяномія — Вільма адразу ж вырашыла, што гэта Леа. Затое пекар, што лічыў мяшкі, весела ўсміхаўся; яго яна назвала «тата». Вільма ведала пакуль што тры словы: Леа, тата і цукар. Партрэт на сцяне — гэта «тата». Усіх мужчын, якія былі ласкавыя з ёй, яна таксама называла «тата», а ўсіх, хто ёй не падабаўся, — «Леа».

— Я зраблю сабе бутэрброд з маргарынам, — сказаў Марцін, — можна?

— Зразумела, — адказаў Генрых, — але на тваім месцы я ўсё ж пайшоў бы дадому. Дзядзька Альберт вельмі непакоіўся, а ён жа заязджаў сюды ўжо з гадзіну таму.

Марцін зноў змаўчаў, і Генрых паўтарыў сярдзіта:

— Ну і нягоднік жа ты! — I ўжо цішэй дадаў: — Рабі бутэрброд, чаго чакаеш?

Твар яго зрабіўся яшчэ больш сур’ёзным, і было бачна, што ён страшэнна хоча расказаць пра тое, якое адказнае заданне яму даручана. Генрых толькі чакаў пытання. Але Марцін рашыў нізавошта не распытваць яго. Ён стараўся не думаць пра дзядзьку Альберта — злосць паступова прайшла, цяпер ён адчуваў толькі згрызоты сумлення. Вядома, глупства зрабіў: пайшоў чамусьці ў кіно. Марцін паспрабаваў зноў распаліць у сабе злосць. I дзядзька Альберт зрабіўся гэтакім жа «запісачнікам», як і іншыя, — усё часцей піша ён кароткія запіскі на абрыўках газеты, тройчы падкрэслівае самае важнае, на яго думку, слова. Гэтую штуку з падкрэсліваннем прыдумала мама. Яна чамусьці заўсёды падкрэслівае выразы накшталт: «павінна», «не змагла», «нельга было».

— Уставай жа, — раздражнёна сказаў Генрых, — штаны загвэндаеш! Зрабі сабе бутэрброд.

Марцін устаў, абтрос штаны і ўсміхнуўся Вільме. Тая перагарнула старонку задачніка і поўная радасці паказала пальчыкам на барана, які важыў роўна шэсцьдзесят чатыры кілаграмы пяцьсот грамаў. Мяснік купіў яго і заплаціў гэтулькі марак за кожны кілаграм жывой вагі, а пасля прадаў яго, але ўжо на фунты і з гэтакай нацэнкай. Марцін, як і астатнія, не заўважыў падвоху, калі рашаў гэтую задачу, і механічна напісаў шэсцьдзесят чатыры, пяць дзесятых фунта: ён забыўся, што ў кілаграме два фунты. Пасля гэтага настаўнік не прамінаў пераможна заяўляць, што такім чынам усе мяснікі ў горадзе ўмомант збяднеюць. Але мяснікі ў горадзе і не думалі бяднець — справы ў іх ішлі лепей нельга. Вільме вельмі спадабаўся баран, яна прапішчала: «Цукар, цукар!» — і перагарнула старонку. Тут была намалявана нейкая дурнаватая цётка, што купляла ў растэрміноўку матаролер. Генрых па-ранейшаму сядзеў за сталом і падлічваў нешта, моршчачы лоб: Марцін зазірнуў у ягоны лісцік і ўбачыў мноства лічбаў, перакрэсленыя слупкі і падкрэсленыя вынікі. Ён падышоў да буфета, адсунуў убок крышталёвую вазу са штучнымі фруктамі. Шкляныя бананы, персікі, апельсіны. Асабліва выштукаваны быў вінаград — Марцін заўсёды здзіўляўся, да чаго ж ён быў падобны на сапраўдны! Ён ведаў, дзе што стаяла. Вось алюмініевая бляшанка з хлебам, маслёнка з маргарынам, бліскучая бляшанка з яблычным джэмам. Марцін адрэзаў тоўстую лусту хлеба, намазаў яго маргарынам і джэмам і пачаў таропка есці. Ён нават уздыхнуў ад задавальнення. Дома ніхто не мог зразумець, акрамя хіба Глума і Больды, што яму вельмі смачны маргарын. Бабуля жахалася, калі бачыла ў ягоных руках бутэрброд з маргарынам, і сваім бурклівым голасам заводзіла доўгую гаворку пра розныя хваробы, распісвала іх ва ўсіх падрабязнасцях. Гэта былі жудасныя хваробы, і самая небяспечная з іх называлася тэбэцэ. «Глядзіце, справа скончыцца „тэбэцэ“», — галасіла бабуля. Але Марцін лічыў маргарын смачным. Не адыходзячы ад буфета, ён намазаў другі бутэрброд. Вільма радасна заўсміхалася, калі ён зноў сеў каля яе на падлогу. «О ружы, ружы пунсовыя», — спявала наверсе фрау Барусяк. Яе голас, глыбокі, трудны, здаўся яму раптам крыніцай, з якой бруіла кроў. На імгненне ён выразна ўявіў сабе ружы, пунсовыя ружы, што падалі з рота фрау Барусяк, іх абрысы расплываліся, зліваліся ў адно, і вось ужо з яе рота бруіць кроў. Марцін вырашыў некалі намаляваць гэта: белакурую фрау Барусяк і плынь крывавых руж, якаЯ ліецца ў яе з рота.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x