Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось і я не ведаю, не то сам бы на злом галавы туды пабег. Тады б і мы калі-нікалі яечню з’елі.

Вільму, мяркуючы па ўсім, яйкі зусім не хвалявалі. Яна перастала раскладваць свае цацкі і сказала, зморшчыўшы тварык: «Леа, Леа», — і затым раптам: «Яйка», — і адразу ж заззяла: яе лексікон узбагаціўся новым словам.

— Ды і ўвогуле, з якой прычыны мы павінны кожнай раніцы падаваць яму яйка?

— Усім бацькам і ўсім дзядзькам падаюць яйка на сняданак, — нерашуча запярэчыў Марцін і адразу ж паправіўся, — амаль усім.

Ён сам не быў у гэтым упэўнены. Да гэтай пары ён не ўяўляў сабе нейчага бацьку або дзядзьку, якому б не падавалі на снеданне яйка. Але тут яму раптам успомнілася, што дзядзька Берэндта не есць яек раніцай.

— Ну а я лічу, што гэта зусім не абавязкова, — сказаў Генрых.

Ён схапіў аловак і правёў тоўстую касую рысу на паперы, быццам выкрасліў ранішняе яйка з дамашняга снедання Леа.

Збялелы ад гневу, ён працягваў:

— Вось і падлічы цяпер, на колькі ён нас абдурыў! На маргарын ён недадае па сем пфенігаў штодня, калі не больш — ён жа яшчэ час ад часу робіць сабе бутэрброды і вечарам. На абед — па дзесяць пфенігаў, ды джэм ён жрэ зусім бясплатна — гэта яшчэ пфеніг. Цяпер за яйка з яго кожны дзень належыць на тры пфенігі больш. Усяго, значыць, дваццаць пфенігаў. Памножым гэта на тысячу, — ён жыве ў нас амаль тры гады, — атрымліваецца дзвесце марак! Зразумеў? Далей: за хлеб мы з яго зусім не бяром. Апошнія два гады мы атрымліваем яго бясплатна. Але мяркуй сам: калі нам хлеб дастаецца дарма, ці азначае гэта, што і ён не павінен за яго плаціць?

— Не, не азначае, — сказаў Марцін, зусім ашаломлены. Бутэрброд адразу здаўся яму не такім ужо і смачным.

— Але ж! Атрымліваецца, што з гэтага ненажэры належыць яшчэ сорак пфенігаў у дзень за хлеб ды пяць пфенігаў за электрычнасць — за яе ён таксама не плоціць. Пяць пфенігаў памножаныя на тысячу будзе пяцьдзесят марак плюс хлеб за два гады — сорак пфенігаў на семсот трыццаць — гэта будзе яшчэ трыста марак! Ты не падумаў пра гэта?

— Не, — прызнаўся Марцін.

Генрых змоўк і зноў унік у свой лісток.

— Яйка, — пралепятала Вільма, — Леа, яйка.

Яна знайшла ў хрэстаматыі нейкіх панурых мужчын. Гэта былі шахцёры ў забоі, людзі з панурымі і засяроджанымі тварамі.

— Леа, Леа, Леа, — яйка, яйка, яйка.

— Ты яшчэ не скончыў? — запытаў Марцін.

— Не, — адказаў Генрых, — маці неабходна ўставіць зубы, і я павінен вылічыць, колькі мы можам эканоміць штомесяц. Але Леа надурыў нас на пяцьсот марак — гэта ўжо палова той сумы, якую трэба заплаціць дантысту.

Марціну вельмі хацелася, каб зноў заспявала фрау Барусяк або зазванілі званы. Ён заплюшчыў вочы, пачаў думаць пра фільм, які сёння бачыў, і ўспомніў сон, што прысніўся яму, калі ён задрамаў у кіно: Леа з жорнамі на шыі апускаецца на дно акіяна. Яму прымроілася, што ён у сне чуў і лепятанне Вільмы. «Леа, цукар, тата, Леа». I калі заспявала фрау Барусяк «Каля сцежкі лясной незабудкі цвілі» і ён адразу адчуў, як голас яе пранікае яму ў душу, ён адкрыў вочы і спытаў:

— Чаму нашыя мамы не выходзяць зноў замуж?

Генрыху гэтае пытанне здалося такім сур’ёзным, што ён нават адарваўся ад сваіх падлікаў. Ён адкінуў аловак, падкрэсліваючы ўсім сваім выглядам, што пасля такой працы чалавек можа сабе дазволіць нядоўгі адпачынак. Ён абапёрся локцямі на стол і сказаў:

— Ты не ведаеш чаму?

— Не.

— З-за пенсіі, дзівак! Бо калі мама выйдзе замуж, ёй спыняць выплату пенсіі.

— Значыцца, фрау Барусяк не атрымлівае пенсіі?

— Не. Але ж яе муж і без таго добра зарабляе.

— Але ўсё ж? — Марцін падумаў крыху і рассеяна ўсміхнуўся Вільме, якая ў гэты момант натрапіла ў хрэстаматыі на Святога Іосіфа і, заззяўшы, назвала яго «татам». — Але ўсё ж яна атрымлівала б пенсію, калі б не выйшла замуж за пана Барусяка і яе прозвішча заставалася б Горн?

— Зразумела, атрымлівала б. Але яна так нізавошта не зробіць. Бо гэта распусна, а яна — набожная.

— А твая маці набожная?

— Не. А твая?

— Не ведаю. Часам, мабыць.

— А дзядзька Альберт?

— Ён-то набожны.

Генрых яшчэ мацней успёрся на стол і паклаў падбародак на складзеныя накрыж, сціснутыя ў кулакі рукі.

— Так, — працягнуў ён, — у тваёй мамы гэта не з-за пенсіі. Грошы тут ні пры чым.

— Ты так мяркуеш?

— Так.

— Слухай, як, на тваю думку… — Марцін было сумеўся, але затым, сабраўшыся з духам, выпаліў: — Як ты мяркуеш, мая маці таксама сужыцельнічае з мужчынамі?

Генрых пачырванеў, не ведаючы, што адказаць. Калі Леа гаварыў пра маці Марціна, ён раз-попаз ужываў тое самае слова. Але Генрых не хацеў гаварыць пра гэта. Бо Марціну будзе цяжэй, чым яму, калі ён даведаецца, што яго маці сужыцельнічае з мужчынамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x