Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марцін пачаў горача маліцца:

— Божа, зрабі так, каб Генрыху жылося лепш!

Яму зрабілася сорамна за тое, што ён раззлаваўся на сябра. Трэба было адразу ж запытаць у яго, што ён піша. Божа, хай Генрыху жывецца лепш! Яму так цяжка. Маці ў яго распусная , але яму ад таго не лягчэй. У Берэндта і Вельцкама мамы таксама распусныя , але затое хоць дзядзькі добрыя, зусім як сапраўдныя бацькі, ім даюць яйка на сняданак, яны прыходзяць з працы, абуваюць дамашнія пантоплі, чытаюць газету. А ў Генрыха гэтага няма, хоць мама ў яго і распусная. Яму за ўсё прыходзіцца расплачвацца. Дык зрабі ж так, каб яму жылося лепш! Яму так цяжка! Ён цэлымі днямі падлічвае, эканоміць, a Jlea не плоціць за маргарын, не плоціць за яйкі і за хлеб. I на абед ён вельмі мала дае. Кепска жывецца Генрыху. У яго сапраўды так многа клопату, і ўсё, што ён робіць, такое важнае, дык ці варта крыўдаваць на тое, што ён часам напускае на сябе важны выгляд.

Марцін з’еў бы яшчэ адзін бутэрброд, але яму раптам зрабілася сорамна за тое, што ён увогуле еў бутэрброды ў Генрыха. Божа, зрабі, каб яму жылося лепш! Марцін успомніў, як бабуля разлічваецца за вячэру ў шынку Фавінкеля. Яны неяк зазірнулі ў каштарыс. 18 марак 70 пфенігаў. Марцін падняўся і ўзяў са стала паперку з лічбамі. У правым куце зверху было напісана: зубны ўрач — 900 марак, злева ў слупок:

дапамога 150 марак.
страхоўка — 100?
аванс —??? астаецца
знайсці???

Лісток быў спісаны ўдоўж і ўпоперак. Там былі цэлыя прыклады на множанне і дзяленне. «500: 100X40 — маргарын» — і каля гэтага «хлеб, воцат», далей нейкія кручкі, і затым зноў разборліва: «Да гэтага часу мы трацілі 28 марак у тыдзень, як быць далей??»

Марцін зноў сеў на падлогу каля сцяны. 18 марак 70 пфенігаў бабуля заплаціла кельнеру. Ён успомніў трэск адарванага чэка. Яму зрабілася страшна: грошы насоўваліся на яго, прынялі адчувальную форму. 28 марак у тыдзень і 18 марак 70 пфенігаў за адну толькі вячэру. Божа, хай Генрыху жывецца лепш!

Унізе ў двары да дзвярэй сталярнай майстэрні пад’ехаў аўтамабіль. Ён здагадаўся, што гэта Альберт. I адразу ж пачуў ягоны голас: «Марцін!»

Па лесвіцы паднімалася фрау Барусяк. Значыцца, яна хадзіла ў магазін насупраць па кефір для мужа і па цукеркі для дзетак.

З двара зноў пачуўся голас Альберта: «Марцін!» Ён зваў яго нямодна, і голас у яго быў нясмелы, амаль з маленнем: гэта напалохала Марціна больш, чым рэзкі вокрык.

«Прыйдзі, о Дзева Марыя», — голас фрау Барусяк ужо ліўся зверху, як мёд — кропля за кропляй. Ласкавы, пяшчотны голас.

Марцін устаў, падышоў да акна і крыху прачыніў яго. Калі ён убачыў Альберта, то спалохаўся яшчэ больш. Альберт увесь неяк змарнеў, пастарэў, і твар у яго быў вельмі сумны. Каля яго стаяў сталяр.

Марцін расчыніў акно.

— Марцін! — зноў паклікаў яго Альберт. — Хадзі сюды! Хутчэй!

Выраз яго твару адразу змяніўся, ён усміхнуўся, пачырванеў.

— Іду, іду! — крыкнуў Марцін.

Акно засталося расчыненым, і ён пачуў, як зноў заспявала фрау Барусяк: «Я вырасла ў краі зялёным, сярод лясоў, сярод палёў». Марціну ўсё навокал падалося раптам зялёным — і Альберт, і сталяр каля яго, і аўтамабіль, і двор, і неба. У такім краі, мабыць, вырасла фрау Барусяк.

— Хадзі ж, дзетка, — зноў паклікаў Альберт.

Марцін запіхнуў кніжкі ў ранец, выйшаў з пакоя, запёр дзверы і паклаў ключ пад дыванок. У прыхожай ён зноў убачыў праз акно, як за сцяной разбуранага дома павольна, ад акна да акна, плыве самалет. Ён знік за сцяной, што ўзялася полымем у промнях заходзячага цяпер сонца, паказаўся зноў, павярнуў да званіцы і раскінуў свой доўгі шлейф. Марцін зноў прачытаў надпіс на зялёным небе: Ці гатовы ты да ўсяго?

А фрау Барусяк усё спявала: «Я вырасла ў краі зялёным…»

Цяжка ўздыхаючы, ён спусціўся па лесвіцы і пайшоў праз двор да машыны. Сталяр паківаў галавой і сказаў яму ўслед: «I табе не сорамна?» А дзядзька Альберт нічога не сказаў. Твар яго зрабіўся зусім шэрым, позірк быў стомлены. Ён узяў Марціна за руку: рука яго была сухая і гарачая.

— Паедзем, — сказаў Альберт, — у нас яшчэ цэлая гадзіна. Потым захопім Генрыха. Ён жа паедзе з намі?

— Мабыць, паедзе.

Альберт паціснуў сталяру руку, і той яшчэ раз кіўнуў ім, калі яны селі ў машыну.

Перш чым уключыць хуткасць, Альберт зноў моўчкі ўзяў руку хлопчыка. Марцін усё яшчэ не ачомаўся. Ён не баяўся дзядзькі Альберта, але яго палохала нешта іншае; але што — ён не мог зразумець. Альберт быў сёння не такі, як заўсёды.

16

Як толькі выйшаў хлопчык-вучань, кандытар зноў схапіў яе за руку. Ён стаяў каля стала, насупраць яе, і адну за адной падсоўваў ёй гатовыя трубачкі з марцыпанавай начынкай. Ёй заставалася толькі абліць іх шакаладам. У той момант, калі яна пацягнулася па новае пірожнае, ён схапіў яе за руку, і яна не стала вырываць яе. Звычайна яна старалася хуценька вырваць руку і гаварыла з усмешкай: «Адчапіся! Не паможа!» Але гэтым разам яна саступіла і адразу ж спалохалася, калі ўбачыла, як моцна падзейнічала на яго гэтае маленькае патуранне. Бледны твар кандытара, з якога ён паспеў сцерці мучны пыл, пацямнеў. Яго шэрыя вочы быццам ашклянелі на імгненне, але затым раптам заблішчалі. Вільме зрабілася страшна, яна паспрабавала вырваць руку, але кандытар чэпка трымаў яе. Ёй ніколі яшчэ не даводзілася бачыць, каб у чалавека так блішчалі вочы. У звычайна мутных зрэнках кандытара бліскалі цяпер зялёныя агеньчыкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x