Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Твар яго набыў шакаладнае адценне. Раней слова «страсць» заўсёды выклікала ў яе ўсмешку; цяпер яна зразумела, што гэта такое, але было ўжо позна.

Няўжо яна такая прывабная? Мужчыны заўсёды лічылі яе прыгожанькай; яна ведала, што да гэтага часу не змізарнела, нягледзячы на кепскія зубы. Але яшчэ ні ў воднага мужчыны, калі яны бачылі яе, не ззялі зялёным полымем вочы, а твары не набухалі ад прыліву крыві і не набывалі густога шакаладнага колеру. Кандытар нахіліўся і пачаў цалаваць яе руку перасмяглымі вуснамі, хутка, нязграбна, па-хлапечы. Пры гэтым ён мармытаў нешта — слоў яна не магла разабраць. Здавалася, ён чытае вершы на чужой мове — чаруючыя і незразумелыя.

Затым з плыні слоў выплыла нарэшце знаёмае: «Шчасце, шчасце маё!»

Божа ж мой, няўжо гэта для яго такое шчасце — патрымаць яе руку ў сваёй? Якія ў яго сухія вусны і якая цяжкая, потная рука.

А кандытар усё мармытаў свае незразумелыя вершы, і яна ўспомніла, што і раней ён гэтак жа нараспеў услаўляў радасці кахання. Ёй прыйшло ў галаву, што цяпер ужо няма чаго і думаць пра аванс. Вунь які ў яго твар — што той шакалад, а калі яшчэ і грошай папрасіць, ды адразу тысячу дзвесце марак… Перагнуўшыся праз стол, ён пацалаваў яе руку каля локця, затым раптам выпрастаўся, выпусціў яе і ціха сказаў:

— Шабаш. Канчай працу.

— Не, не, — таропка сказала яна, і схапіла гатовую трубачку, і пачала выводзіць на ёй пэндзлем мудрагелісты шакаладны ўзор.

— Чаму ж? — спытаў кандытар, і Вільма здзівілася: голас яго гучаў цяпер упэўнена, па-гаспадарску.

— Чаму? — паўтарыў ён. — Пойдзем лепш пагуляем, зойдзем куды.

Вочы яго па-ранейшаму блішчалі, ён раптам радасна засмяяўся і сказаў:

— Любая ты мая!

— Не, — сказала яна, — давай лепш папрацуем.

Яна не хацела, каб яе гэтак кахалі,— гэта палохала яе. Герт ніколі не гаварыў ёй пра каханне, нават муж і той ніколі не вымаўляў гэтае слова: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель, які згарэў у танку недзе між Запарожжам і Днепрапятроўскам. Ён толькі зрэдку пісаў пра каханне ў сваіх лістах. Пісаць пра гэта яшчэ так сабе, але гаварыць? Лea, мабыць, і зусім не ведаў гэтага слова, ды так яно і леней. Каханне паказваюць у кіно, пра яго пішуць у раманах, гавораць па радыё, спяваюць у песнях. Толькі ў фільмах у мужчын блішчаць вочы, а твары ад страсці бляднеюць або набываюць шакаладны колер. Але ёй гэта ні да чаго.

— Не, не, — паўтарыла яна, — давай працаваць!

Ён нясмела зірнуў на яе, зноў узяў яе руку, а яна зноў дазволіла яму гэта. I ўсё пачалося наноў. Быццам спрацаваў кантакт — далі ток, — і ў вачах кандытара зноў загарэліся зялёныя агеньчыкі, твар набрыняў і набыў шакаладны колер, ён зноў пачаў цалаваць яе пальцы, затым перагнуўся праз стол, пацалаваў ёй руку каля локця і, не адрываючы вуснаў ад яе рукі, зноў замармытаў сваю пявучую незразумелую мальву: «Рукі твае любыя, — разабрала яна, — шчасце маё, дарагая…»

Яна ўсміхнулася, пахітала галавой, зусім як у кіно, толькі герой фільма — бледны, лысаваты, з апухлым, азызлым тварам. Шакаладная страсць, зеленаватае шчасце і прыкры, гаркавы пах распушчанага шакаладу. Яго неабходна замяшаць больш крута, іначай ён будзе сцякаць з пэндзліка і ўзор не атрымаецца.

Ён выпусціў яе руку, і нейкі час яны працавалі моўчкі. Больш за ўсё ёй падабалася ўпрыгожваць вялікія і плоскія торты. Яна наносіла на іх шакалад шырокімі мазкамі — месца было шмат. Яна макала пэндзлем у шакалад і малявала на свежым пясочным цесце кветкі, жывёл, рыбак. Цеста было жоўтае. Вільма ўспомніла «дамашнія локшыны» на фабрыцы Бамбергера. Акуратныя жоўтыя палоскі, блакітныя пачкі і ярка-чырвоныя купоны.

Яна мела здольнасці да малявання. Гэта захапляла кандытара, як, зрэшты, і ўсё, што тычылася яе. Некалькі лёгкіх рухаў, і на жоўтым пясочным цесце з’яўляліся мудрагелістыя ўзоры: круглыя шакаладныя шары, хаткі, акенцы з фіранкамі.

— Ды ты проста мастачка!

З таго часу як памагаты збег з пякарні, пакой наверсе пуставаў. Ён быў вялікі, светлы. Недалёка ў калідоры ўмывальнік, чыстая і цёплая прыбіральня, абкладзеная белай кафляй. А на плоскім даху — цэлы кветнік, парэнчы, абвітыя дзікім вінаградам. Ціха, ніякіх суседзяў, праз вокны відаць Рэйн; трубы параходаў, панылыя гудкі, што клічуць удаль, і далёка на даляглядзе — мачты з рознакаляровымі сцяжкамі.

Дрыжачымі рукамі кандытар рэзаў хрусткія пясочныя каржы, толькі што знятыя з бляхі. Яна брала ў яго з-пад рук жоўтыя ромбікі, упрыгожвала іх шакаладнымі ўзорамі і малюнкамі. Затым ён намазваў іх крэмам унутры і напластоўваў на іншыя ромбікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x