Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вада ў басейне была светла-зялёная, ясна свяціла сонца. Нэла выйшла з кабіны і ўбачыла, як служыцель спалохана ўздрыгнуў. Але затым ён усміхнуўся і расчыніў акно на верандзе. Яна падышла бліжэй. Служыцель толькі таго і чакаў. Не даючы сказаць ёй хоць слова, ён з усмешкай пахітаў галавой:

— Няварта, дальбог няварта! Вада вельмі халодная!

— А колькі сёння градусаў?

— Не ведаю, — ён махнуў рукой. — Я ўжо і мераць перастаў, усё роўна ніхто не ходзіць.

— Ведаеце, я ўсё ж рызыкну, — сказала Нэла, — зрабіце ласку, змерайце тэмпературу вады…

Служыцель відавочна вагаўся. Нэла пусціла ў ход сваю ўсмешку, і ён адразу адышоў ад падваконня. Ён парыўся ў скрынцы стала і дастаў градуснік. Рабочыя ў душавой, як па камандзе, паднялі галовы, але адразу ж прыняліся за сваю справу. Цяпер яны вышкрэбвалі ломікамі бруд з вадасцёкавага жолабу. Слізкае, смярдзючае месіва: пыл, пот, вада — гнілы асадак пляжнай асалоды.

Нэла і служыцель падышлі да басейна. Узровень вады апусціўся. На бетоннай сцяне застаўся глеісты зялёны след.

Служыцель падняўся на пляцоўку для скачкоў і закінуў у басейн тэрмометр на доўгім шнуры. Ён павярнуўся і з паблажлівай усмешкай паглядзеў на Нэлу.

— Мне б яшчэ купальнік і ручнік, — сказала яна.

Ён кіўнуў, паторгаў за шнур, — тэрмометр павольна закруціўся ў зялёнай вадзе.

Служыцель быў падобны на настаўніка гімнастыкі: мускулісты, сухі, з квадратнымі плячамі і вузкай стрыжанай патыліцай.

Насупраць, на тэрасе летняга кафэ, сядзелі людзі. У зелені кустоў, што акружалі тэрасу, бялелі фарфоравыя кафейнікі. Прайшоў кельнер з падносам. Ён нёс пірожныя — белыя круцялі крэму на жоўтым бісквіце. Маленькая дзяўчынка, дурэючы, пералезла праз загародку, што аддзяляла кафэ ад купальні, і пабегла па газоне проста да басейна, туды, дзе стаяла Нэла. З тэрасы пачуўся жаночы голас:

— Не падыходзь так блізка да вады!

Яны павольна пайшлі назад да веранды. Насустрач ім рабочы валок фанерныя дзверы з лічбай 9.

— Там трэба новыя петлі паставіць, — кінуў ён на хаду свайму напарніку. Той кіўнуў.

У гардэробнай служыцель даў Нэлі аранжавы купальные, белую гумовую шапачку і махнаты ручнік. Яна пакінула ў яго сумачку і пайшла ў кабіну пераапранацца. Навокал стаяла цішыня. Нэлі зрабілася жудасна. Звыклыя снабачанні не вярталіся. Рай не прыходзіў або з’яўляўся зусім не такім, якім яна хацела б яго бачыць. Яна пакінула свет сваіх сноў, быццам з'ехала са старой абжытай кватэры. Марна шукала яна знаёмыя шляхі, якімі яна столькі праходзіла ўва сне. Парваная на кускі стужка старога фільма, знаёмыя кадры згасаюць на даляглядзе — даль уцягвае, паглынае іх, як сцёк усмоктвае брудную ваду з ванны. Глухое бульканне, быццам апошні, здаўлены крык тапельца, і вада з кароткім усхліпам сыходзіць у адліў. Гэтак жа знікла і ўсё тое, з чаго былі сатканыя яе сны. Ёй успомнілася ванна пасля купання, у цёплым, душнаватым паветры водар туалетнага мыла, змяшаны з слабым пахам газу; на шкляной палічцы над умывальнікам забыты памазок, увесь у засохлай мыльнай пене.

Пара адчыніць акно — душна! Але там за акном — кепскі рэкламны фільм, без настрою, без паўтаноў, шэрыя, цьмяныя кадры. Дык вось яны якія забойцы! Дробныя кар’ерысты на жалаванні! Яны чытаюць даклады пра паэзію і даўно забыліся пра вайну.

Не падыходзь так блізка да лады! Чуеш ты ці не? — надрывалася на тэрасе маці.

Па гучанні яе голасу Нэла зразумела, што яна крычыць з поўным ротам. Незжаваная трубачка з вяршковым крэмам, злеплены з крэма і цеста камяк глушыў уладныя пералівы голасу маці. Але неўзабаве матуля закрычала зноў, цяпер прарэзліва і выразна:

— Асцярожна! Глядзі, куды ідзеш!

Агідны камяк падступіў да горла. Брудная вада з усхліпам адышла ў адліў: фільм скончыўся. Ненатуральная, надуманая канцоўка — голас Гезелера, ягоная рука на яе плячы, смяротная нуда ў яго кампаніі. Вось яны якія, забойцы! Жарэбчык за рулём, у голасе паганенькая казарменная пажаднасць, хвацка вядзе машыну — усё, больш нічога не скажаш!

Мамаша канчаткова разабралася з пірожным і крычала на ўсю моц:

Не дурэй! Чаго ты носішся як апантаная!

Газоны даўно не падмяталі. Паўсюль былі панакіданы ржавыя металічныя коркі ад бутэлек з-пад ліманаду. Нэла вярнулася ў кабіну і, каб сагрэцца, у надзетых на босую нагу туфлях хуценька пабегла да басейна. Дзяўчо ўсё яшчэ стаяла на траве паміж кафэ і басейнам, а маці сачыла за ёй, перагнуўшыся праз парэнчы, — бясформенная туша ў квяцістай сукенцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x