Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больда ўпотай пазірала на яго.

На ўскрайку Альберт спыніў машыну.

— Пасядзіце тут, — еказаў ён, — я хутка вярнуся.

Ён выйшаў з машыны і пайшоў спачатку па дарожцы, якая крута спускалася да варот старога форта. На паўдарозе Альберт нечакана звярнуў убок і пачаў узбірацца ўверх па адхоне. Кусты схавалі яго, але неўзабаве галава Альберта зноў паказалася над сцяной нізкарослага хмызняку. Ён выйшаў на невялікую, расчышчаную палянку, пасярэдзіне якой узвышаўся стары магутны дуб. Альберт крыху пастаяў каля дуба, затым збег па крутым насыпе проста да варот крэпасці.

— Не едзь, — не паварочваючыся да Марціна, ціха сказала Больда, — або вазьмі мяне з сабой.

Голас яе дрыжаў, яна ледзь не плакала, і Марціну зрабілася страшна.

— На каго ж ты нас пакінеш? Бабулю хоць пашкадуй!

Марцін не адказаў, ён убачыў, як на дарожцы бы з-пад зямлі, з’явіўся Альберт. Ён шпарка падышоў да машыны.

— Вылазь, — сказаў ён Марціну, — я хачу табе нешта паказаць.

— А ты можаш тут пачакаць, калі хочаш, — дадаў ён, звяртаючыся да Больды.

Але Больда моўчкі вылезла з машыны, і яны ўтраіх пайшлі па асфальтаванай дарожцы ўніз да варот крэпасці. Марціну было ніякавата. Ён некалькі разоў прыходзіў сюды з Генрыхам і іншымі дзецьмі. Менавіта тут, у кустах, ён найшоў на Грэбхакэ і Вольтэрса, якія рабілі нешта бессаромнае. Ад дому да крэпасці было паўгадзіны хады. Дзецям вельмі падабалася гуляць у перасохлым рове, што акружаў форт.

Унізе, каля крапасных сцен, Рэйна не было бачна. З-за вала тырчалі толькі мачты параходаў з рознакаляровымі сцяжкамі. Затое з даху форта адкрываўся цудоўны від на Рэйн. Быў бачны і мост, разбураны падчас бамбёжкі. Над гладдзю вады жудасна грувасціліся скурожаныя стальныя бэлькі.

Каля самага берага — чырвоны гравій тэнісных кортаў, мітуслівыя белыя фігуркі гульцоў. Часам адтуль даносяцца крыкі, смех, воклічы суддзі, які сядзіць на маленькай вышцы. Марцін быў тут рэдка: Альберт баяўся адпускаць яго аднаго так далёка.

Цяпер ён ішоў, з трывогай пазіраючы на Альберта, які, мабыць, прывёў яго сюды не без нейкага намеру. На дарожцы пад насыпам было ціха, як у цясніне. Але каля крапасных варот яны адразу пачулі смех і крыкі дзяцей, якія гулялі на даху форта.

Не падыходзь так блізка да краю! — пачуўся голас адной маці.

На дах вяла лесвіца, якая пачыналася адразу ж ад варот. Прыступкі яе нядаўна адрамантавалі, залілі бетонам. Масіўныя чыгунныя вароты былі пафарбаваныя ў чорны колер. На шырокім даху разбіты клумбы, цвітуць ружы, журчыць фантан. Па краях даху дзве пляцоўкі, абнесеныя невысокай сцяной. Там пасаджаны маладзенькія ліпкі, а калі ўзлезці на сцяну — Рэйн бачны як на далоні.

Марцін было ўзбег уверх па лесвіцы, але Альберт спыніўся каля варот і паклікаў яго назад. Больда раптам сказала Альберту:

— Мабыць, я пайду пачакаю ў машыне. Ты грыбоў хочаш купіць?

— Не, — адказаў Альберт, — я толькі хачу паказаць Марціну каземат, у якім некалі тры дні пратрымалі ягонага бацьку.

— Дык гэта было тут? — спытала Больда.

Альберт кіўнуў, і Больда сцепанулася, быццам ад холаду. Затым яна моўчкі павярнулася і пайшла назад па дарожцы.

Пакуль Альберт стукаў у вароты, Марцін прачытаў чорны надпіс на жоўтай шыльдзе: «Жорж Баломэн. Парніковыя шампіньёны».

— Тут забілі Авесалома Біліга, — сказаў Альберт, — чалавека, які напісаў партрэт твайго бацькі.

Марціну зрабілася страшна. З каземата ішоў густы цяжкі пах — пахла гноем, сырасцю цёмнага склепа. Нарэшце зарыпелі вароты і з’явілася нейкая дзяўчына з запэцканымі зямлёй рукамі. Яна жавала саломінку.

Дзяўчына ўбачыла Альберта і прамовіла расчараваным тонам:

— А я думала, гной прывезлі.

Забілі?.. Забівалі ў кіно, у дэтэктыўных раманах і яшчэ ў Бібліі: Каін забіў Авеля, а Давід — Галіафа. Марціну не хацелася ісці ў страшны цёмны склеп, але Альберт моцна трымаў яго за руку. У цёмных галерэях панаваў паўзмрок. У казематах дах быў зроблены з тоўстага паўпразрыстага шкла — са столі там мігцела шэрае святло. Дзе-нідзе на сценах цьмяна гарэлі электрычныя лямпачкі, прыкрытыя кардоннымі абажурамі. Яны асвятлялі высокія грады, як бы зрэзаныя пад касым вуглом. Грады пластаваліся, як пірожныя; асобныя пласты рэзка адрозніваліся адзін ад другога. У самым нізе быў пласт зямлі, перамяшаны з гноем, вышэй — зеленавата-жоўты пласт гною, і затым — зноў зямля, але ўжо больш цёмная, амаль чорная. На некаторых градах з зямлі наверсе выглядвалі чэзлыя белыя вырадкі-шампіньёны. Шапачкі грыбоў былі абсыпаны зямлёй. Самі грады былі падобныя на пюпітры, — нейкія загадкавыя пульты, з якіх самі па сабе вырасталі белыя рычажкі; яны нагадвалі кнопкі на рэгістрах аргана, але выглядалі злавесна і загадкава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x