Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марцін сеў каля Альберта, глянуў на яго збоку і зноў спалохаўся. За гэтыя некалькі гадзін Альберт быццам пастарэў на шмат гадоў, зрабіўся гэтакім жа старым, як настаўнік, як сталяр. Марцін здагадваўся, што ў гэтым вінаваты нацы. Яму зрабілася сорамна за тое, што ён так невыразна ўяўляў іх сабе. Ён ведаў, што Альберт гаворыць толькі праўду, і быў перакананы, што нацы сапраўды вельмі кепскія людзі. Але так гаварыў адзін толькі Альберт, а супраць яго мноства людзей, якія лічаць, што нацысты не такія ўжо і страшныя.

Альберт моцна сціснуў ягоную руку і сказаў:

— Запомні гэта назаўсёды.

— Не, не, я нізавошта не забуду, — таропка адказаў Марцін.

Боль у руцэ там, дзе яе сціснуў Альберт, яшчэ доўга не праходзіў, і Марцін адчуваў, як усё гэта ўразаецца яму ў памяць — цяжкі пах, паўзмрок, гной, дзіўныя пюпітры з кнопкамі, правады, якія ідуць глыбока ў зямлю. Там забівалі людзей, і ён запомніў гэта назаўсёды, як і вячэру ў шынку ў Фавінкеля.

— Божа мой! — загаласіла Больда за ягонай спінай. — Не забірай ты ад нас хлапчанё! Я ўсё буду рабіць, што ты скажаш! Сілы не пашкадую, толькі пакінь яго дома!

— I Генрых таксама будзе жыць у Бітэнхане? — у сваю чаргу нясмела запытаў Марцін.

Ён уявіў сабе Генрыха ў Бітэнхане, без яго вечнага клопату, без дзядзькі Лea, успомніў, як Віль з усмешкай падсоўвае яму маслёнку, усё падкладваючы ў яе масла.

— Яму можна паехаць са мной? — запытаў ён ужо больш настойліва. — Ці я застануся там зусім адзін?

— Я буду з табой, — адказаў Альберт, — табе гэтага мала? А Генрых будзе прыязджаць да цябе ў госці, калі захоча. Я заўсёды магу падвезці яго на машыне, — бо я кожны дзень буду ездзіць у горад па справах. Для вас абодвух там месца не хопіць. Дый маці Генрыха яго не адпусціць: ён жа дапамагае ёй па гаспадарцы.

— Без Вільмы Генрых не паедзе, — нерашуча сказаў Марцін.

Ён ужо ўявіў сабе новую школу, незнаёмых дзяцей. Ён ведаў толькі некалькі хлопчыкаў з вёскі — тых, з якімі ён гуляў у футбол.

— Як гэта «без Вільмы не паедзе»? Чаму?

— Леа б'е яе, калі нікога няма дома. Яна баіцца з ім аставацца адна і плача.

— Не, гэта немагчыма, — сказаў Альберт, — не магу ж я сапраўды пасяліць у маці адразу траіх дзяцей! Зразумей, ты ж не можаш усё жыццё жыць разам з Генрыхам!

Альберт пераключыў хуткасць і моўчкі аб’ехаў вакол евангелічнай царквы. Затым ён зноў загаварыў, загаварыў абыякава, як служыцель даведачнага бюро! Ён дзяліўся чужой прамудрасцю, нудна, без натхнення, быццам выдаваў бясплатную даведку. Тэкст даведкі аднойчы і назаўсёды зацверджаны, і ў голасе служыцеля поўная абыякавасць.

— Некалі табе ўсё роўна прыйдзецца з намі разлучыцца, і са мной, і з мамай, і з Генрыхам. А Бітэнхан жа не на краі свету! Табе там будзе лепш.

— Мы зараз заедзем па Генрыха?

— Не, пазней, — сказаў Альберт, — спачатку трэба пазваніць тваёй маме, затым заедзем дадому, возьмем твае рэчы, усё, што табе неабходна на першым часе. Ды перастань ты румзаць! — сярдзіта дадаў ён, звяртаючыся да Больды.

Але Больда працягвала плакаць, і Марціна палохалі яе слёзы. Яны паехалі далей. Запанавала маўчанне, і чуваць было толькі, як усхліпвае Больда.

19

Нэла заплюшчыла вочы, зноў адкрыла іх, потым зноў і зноў, але прывід не знікаў. Па алеі гужам цягнуліся тэнісісты. Яны ішлі групкамі па двое, па трое. Маладыя акцёры ў адпрасаваных белых штанах — усе запар першыя любоўнікі. Здавалася, рэжысёр праінструктаваў іх у апошні раз, напомніў пра тое, што каля царкоўнага цвінтара, насупраць дома каханай, недарэчна пералічваць грошы ў партаманеце, і цяпер прапускаў іх па чарзе перад аб’ектывам кінакамеры. Яны бадзёрым крокам ішлі па алеі, у зеленаватым цяністым змроку. Хадзячыя сцёблы спаржы! Быццам цэлая працэсія спаржавых чалавечкаў рухалася па зададзеным маршруце. Сцяблінкі абыходзілі вакол царквы, перасякалі вуліцу і хаваліся ў варотах парку. Здаецца ёй усё гэта, ці што? Або тэнісны клуб дае сёння ў парку банкет? На матч, ва ўсякім выпадку, гэта не падобна. Калі ідзе матч, з кортаў безупынку даносяцца глухія ўдары, пругка б’юцца аб зямлю шэрыя гумовыя мячы.

Ярка-чырвоны гравій кортаў, ускрыкі, смех, дзыньканне шкла каля буфетнай стойкі, якая застаўлена бутэлькамі ліманаду, а далей за абрывам рухаюцца мачты нябачных караблёў з пярэстымі сцяжкамі. Быццам нечая нябачная рука кіруе з-за куліс, цягне іх уздоўж сцэны, і яны знікаюць на даляглядзе, у клубах чорнага дыму.

Нэла паспрабавала лічыць сцябліны спаржы, якія дэфіліравалі па алеі, але хутка ёй гэта надакучыла. Яна дайшла да дваццаці і збілася з ліку. А яны ўсё ішлі і ішлі, смяяліся, размаўлялі адзін з адным. Жвавыя сцяблінкі спаржы, — усе аднолькавага памеру, аднолькава белыя і аднолькава тонкія. Спаржавыя фантомы, яны з вясёлым смехам спускаліся ад вілы Надольтэ, і ўрэшце Нэлі давялося змірыцца з тым, што гэта не сон і не гульня хворага ўяўлення. Марна спрабавала яна адагнаць ад сябе гэтую навалу — нічога не дапамагала. Шэрай машыны Альберта нідзе не было бачна. А ранейшыя бачанні не вярталіся. Рай не з’яўляўся больш на алеі. Раней ёй амаль заўсёды ўдавалася ўбачыць яго, калі яна таго хацела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x