Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Срабрыста-шэрыя ствалы акацый раптоўна пакрываліся атрутна-зялёнымі палосамі. Іржавыя імшыстыя плямы распаўзаліся па зямлі, там, дзе ў выбоіны набіралася дажджавая вада. Затым палосы на ствалах чарнелі, быццам іх толькі што намазалі дзёгцем. Шумела пакрытая пылам лістота, і ў алеі з'яўляўся Рай: ён ішоў дамоў ад трамвайнага прыпынку. Смяртэльна стомлены, ў безнадзейным адчаі, ён, аднак, ішоў дадому, да яе. Ранейшыя прывіды больш не вярталіся, затое сцяблінкі, што крочылі, былі зусім рэальныя. Нэла зноў пераканалася ў гэтым, калі алея апусцела. Прывідная працэсія скончылася самым звычайным чынам, чым і пацвердзіла сваю рэальнасць. А Рай так і не з’явіўся ў алеі. Цяпер заставалася толькі закурыць цыгарэту ды мацней ухапіцца за пятлю з залатой парчы на гардзіне, каб не ўпасці. Ёй здалося, што яна зноў чуе насмешлівае рэха:…арод…адзіма… рэха, якое не выносіла падману, цяжкім праклёнам легла яно ёй на плечы. Аказваецца, і фабрыка стандартных салдацкіх удоў выпускаў часам бракаваную прадукцыю, нават хахаля не змагла сабе завесці.

Клубы табачнага дыму нерухома стаяць у паветры паміж шклом і гардзінай; яна галодная, але ёй мутарна ад адной думкі пра тое, што давядзецца ісці на кухню. Там стаіць непамыты посуд — брудныя талеркі, кубкі, каструля з засохлай карыной на дне; на сподках у лужынах кавы плаваюць недакуркі ўсё гаворыць пра тое, што абедалі спехам, абы-як. Альберт не вяртаўся. Дом заціх, бы вымер, нават маці і той не чуваць.

Праязджаючы Бітэнхан, Нэла спадзявалася ўбачыць праз акно аўтобуса шэры «мерсэдэс» каля дзвярэй знаёмага дома. Але машыны там не было. Віль з малатком і заціснутымі ў зубах цвікамі рамантаваў самаробныя футбольныя вароты на лужку, бялізну з вяроўкі ўжо знялі. З «маляўнічай даліны Брэра» дзьмуў свежы ветрык. Каля ганка стаялі зялёныя скрыні з піўнымі бутэлькамі, а маці Альберта разлічвалася з хлопчыкам з мясной лаўкі. Усміхаючыся, узяла яна ў яго з рук сакавіты чырвоны кумпяк, і па ззяючым твары падлетка можна было здагадацца, што яму добра далі на чай.

Але і далей па дарозе Нэла нідзе не заўважыла машыны Альберта. Пасля за акном аўтобуса пацягнуліся гарадскія ўскраіны, і яшчэ раз бадзёра пратрубіў механічны паштовы ражок…

…Зноў рэха мінулага замармытала недзе паблізу:…юрэр…арод…адзіма. Абезгалоўленая мана абрынулася на яе як праклён. Здавалася, з той пары прайшло ўжо тысячу год. Цэлыя пакаленні, што пакланяліся гэтым ідалам, даўно стлелі ў зямлі. Тры словы, усяго толькі тры скажоныя словы, але ў ахвяру ім прынесены мільёны людзей, спаленых, растаптаных, расстраляных, задушаных у газавых камерах…

Віла Надольтэ выплюнула ў апусцелую алею новую порцыю спаржы. Пяць аднолькавых сцяблінак, белых і тонкіх, — гэта замыкаючыя святочнае шэсце запасныя гульцы. Яны абышлі царкву і як па камандзе павярнулі налева, перасеклі вуліцу і зніклі ў варотах парку.

Хораша бывае заехаць у госці да патэра Віліброрда, зноў пачуць ягоны прыемны голас, які ўсё тлумачыць, супакойвае, закалыхвае, голас, які навявае старый сны. Шурбігель — і той, бывае, супакойвае. Ён, як паслужлівы цырульнік, паставіць цёплы кампрэс, зробіць супакальяны масаж, адным словам, ашчаслівіць. Прыемна, ці не так? Што ж, ва ўсякім выпадку прыемней, чым слухаць занудлівыя спевы манашак у манастыры. Яны спяваюць, не адводзячы вачэй ад распяцця. Добра ім маліцца: Альберт уладкуе ўсе свецкія мітуслівыя справы — праверыць справаздачу, складзе каштарысы. Удзячныя манашкі частуюць яго кавай з манастырскім тортам, дасылаюць чуллівыя падарункі да святаў; кветкі з манастырскага саду, фарбаваныя яйкі на Вялікдзень, анісавыя коржыкі да Каляд. А самі ўсё моляцца, моляцца. У капліцы паўзмрок, духата, на блакітных фіранках чорны цень ад аконнай рашоткі.

Не, ёй рашуча не ўдаецца пераканаць сябе ў тым, што гутарка з Вілібрордам прыемная. Страшна ўявіць сабе, што давядзецца некалі зноў слухаць Шурбігеля. Разышоўся ўтульны паўзмрок дамскага салона, і ў рэзкім святле юпітэраў з'явілася фізіяномія Гезелера. Яны ўсе аднаго крою — гэтыя малойчыкі «не без здольнасцяў», быццам пінжакі з магазіна гатовага адзення: знасіўся адзін — не бяды, заўсёды можна купіць іншы. Вось яны якія — за бойцы! У іх няма нічога жахлівага, такія не прысняцца ў начным кашмары, і для добрага фільма яны таксама не прыдатныя. Месца іх — у кепскіх рэкламных фільмах, знятых пры няўмелым «лабавым» асвятленні. Так яны і скачуць з адной кінарэкламы ў іншую, гэтыя жарэбчыкі за рулём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x