Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Восем гадоў яны пражылі ў гэтым пакоі — цэлую вечнасць.

Генрых мог з заплюшчанымі вачамі адразу адшукаць усе каварныя трэшчыны і шчыліны ў паркеце, дзе націраць падлогу прыходзілася марудна і асцярожна, каб не парваць суконкі. Падлогу ён націраў масцікай — так патрабаваў Леа.

Генрых ведаў на памяць, у якіх месцах пліткі паркету сядзелі нямоцна: масціка там, колькі яе ні намазвай, усё роўна залазіла ў шчыліны. Затое ў іншых месцах яна прылеплівалася да падлогі, і яе трэба было наносіць тонкім слоем.

Ён утаропіўся на цёмна-жоўтую пляму на сцяне: тут вісеў раней фотаздымак бацькі.

— Дык хадзі ж, чаго стаіш? — крыкнуў кандытар.

Генрых выйшаў у прыхожую, але адразу ж вярнуўся, падышоў да маці і сказаў:

— Не забудзься, калі ласка, пра прыёмнік — ён наверсе ў Леа. У яго яшчэ наш збанок, кубак і кансервавы ножык.

— Не, не, не хвалюйся, — сказала маці, але па яе голасу ён зразумеў, што прыёмнік, збанок і кансервавы ножык страчаны назаўсёды, як і мамін халат, што таксама вісеў у пакоі Леа. Генрыху вельмі падабаўся гэты халат — казачныя ружовыя кветкі на чорным.

На лесвіцы стаяла фрау Барусяк і плакала. Яна кінулася да Генрыха, расцалавала яго, затым прыціснула да сябе Вільму.

— Слаўны ты мой хлопчык, — усхліпваючы, сказала яна, — няхай хоць табе будзе там добра.

Сталяр, які стаяў непадалёку, прабурчаў, хітаючы галавой:

— Што тут, што там — адзін грэх!

З-за дзвярэй пачуўся голас маці:

— Ты гэтага хацеў, чуеш! Ты, ты, а не я! крычала яна.

Кандытар глуха прамармытаў нешта ў адказ, і хоць слоў нельга было разабраць, але прагучалі яны не надта пераканаўча.

Усё часцей і ўсё больш пранізліва свісталі ўнізе рабочыя, якія чакалі. Генрых падышоў да акна ў прыхожай і зірнуў на вуліцу. Зверху кузаў грузавіка быў падобны на распоранае чэрава нейкай страшыдлы, якая памылкова праглынула лаўку старызніка. Брудныя лахманы, кульгавыя крэслы, навалены грудам хлам і на самым версе ягоны «ложак». Грузчыкі перавярнулі яго, і шэрыя дзверы адразу ж адкрылі таямніцу свайго паходжання. Зверху выразна быў бачны надпіс, што ўпрыгожваў іх: «Пакой 547. Фінансавы аддзел». Герт прывалок аднойчы ўвечары гэтыя дзверы і чатыры брусы — распілаваныя бэлькі столі. Знайшоўся ў яго і малаток з цвікамі. За пяць хвілін ложак быў гатовы.

— Ты глянь, якая раскоша! — сказаў тады Герт. — Цяпер лажыся, адпачывай.

Генрых лёг, і ложак сапраўды здаўся яму раскошай. I да гэтага часу, яшчэ паўгадзіны назад, ён быў перакананы ў гэтым.

Рабочыя сядзелі на падножцы грузавіка, курылі, паглядвалі ўверх і пасвіствалі.

«Што тут, што там — адзін грэх», — сказаў сталяр. Генрых зноў успомніў слова, якое маці сказала кандытару два тыдні таму. Тое ж слова Лea пісаў на сцяне. Генрых горка ўсміхнуўся і падумаў, што слова «сужыцельства» і гэтае слова азначаюць, уласна, адно і тое ж. Маці выйшла з пакоя, трымаючы ў руках савок, і Генрых убачыў, што твар яе пакрыўся круглымі барвовымі плямамі. Такія плямы ён ужо неаднойчы бачыў на тварах іншых жанчын, але ў маці іх ніколі не было. Яе чорныя, заўсёды гладка зачасаныя валасы раскудлачыліся і доўгімі пасмамі падалі на лоб. Затым з пакоя выйшаў кандытар і стаў каля сталяра. Ад ягонага нядаўняга гневу не засталося і следу, і твар яго зноў меў звычайны лагодны выраз.

Генрых заўсёды пабойваўся лагодных людзей. У школе сярод настаўнікаў таксама надараліся гэтакія памяркоўныя; але з імі лепш не звязвацца. Дзень — ён добры, два добры, тыдзень, але затое пасля як раскрычыцца! А ў канцы і сам не ведае, што яму рабіць: ці то махнуць рукой, ці зноў раззлавацца, быццам акцёру, што забыў сваю ролю.

— Гавару табе, ідзі ўніз! — закрычаў раптоўна кандытар на Генрыха. — Чорт бы цябе ўзяў, вісус пракляты! Бяры каляску і выбірайся прэч!

— Не смей крычаць на дзіця! — у сваю чаргу крыкнула маці і, плачачы, схавала галаву на грудзях у фрау Барусяк.

Сталяр адвёў кандытара ўбок, а мама сказала скрозь слёзы:

— Ідзі, Генрых, ідзі, дзетка!

Але яму было боязна спускацца аднаму па лесвіцы. Унізе каля дзвярэй стаялі суседзі. Яны абменьваліся насмешлівымі заўвагамі, разглядвалі ўбогую мэблю, а нехта з Брэзгенаў сказаў: «Па пану і ялавічына!» I словы гэтыя папаўзлі ад дзвярэй да дзвярэй — ад Брэзгенаў да гаспадыні малочнай лаўкі, ад яе да старога пенсіянера, былога рассыльнага з ашчаднай касы. Ён прамовіў іх як прыгавор. У тыя часы, калі Генрых купляў яму прадукты на чорным рынку, стары заўсёды ласкава размаўляў з ім. Але цяпер ён ужо даўно перастаў вітацца з мамай, зусім як Карл. Гаспадыня малочнай лаўкі сама распусная , а Брэзгены, па словах сталяра, брудныя свінні. Каму ж яшчэ пра гэта ведаць, як не сталяру, — ён жа гаспадар дома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x