Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку я маўчаў. Маўчаў упарта і злосна. Я адчуваў, што яна глядзіць на мяне з-пад вуаля, глядзіць прама, патрабавальна і хоча прымусіць мяне гаварыць. Але я гэтак лёгка не паддамся. Я загаварыў, але… унікліва… міжвольна пераняў яе балбатлівы, абыякавы тон. Я прыкінуўся, што не разумею яе, бо — не ведаю, ці можаце вы зразумець гэта, — я хацеў прымусіць яе выказацца выразней, я не хацеў сам прапаноўваць, наадварот… хацеў, каб яна папрасіла… менавіта яна, якая з’явілася тут з такім уладным выглядам… І акрамя таго, я ведаю, якую ўладу нада мною маюць ганарыстыя, халодныя жанчыны.

Я гаварыў кругом ды навокала, што ёй няма чаго баяцца, што такая непрытомнасць — звычайная з’ява, больш таго, гэта нават зарука нармальнага развіцця дзіцяці. Я прыводзіў прыклады з медыцынскіх газет… Я гаварыў, гаварыў спакойна і лёгка, разглядаў увесь час яе недамаганне як нешта зусім звычайнае і… усё чакаў, што яна мяне спыніць. Я ведаў, што яна не вытрымае.

І сапраўды, яна рэзкім жэстам рукі перапыніла мяне, быццам адмятала ўсе гэтыя супакойлівыя словы.

— Мяне, доктар, не гэта трывожыць. У той раз, калі я хадзіла з першым хлопчыкам, маё здароўе было куды лепшае… але цяпер я ўжо не тая… у мяне не ў парадку з сэрцам…

— Вось яно што, з сэрцам не ў парадку, — паўтарыў я, паказваючы ўсім сваім выглядам неспакой. — Зараз паслухаем. — Я зрабіў рух, быццам устаю, каб дастаць стэтаскоп. Але яна спыніла мяне. Голас яе гучаў цяпер вельмі рэзка і катэгарычна, як каманда.

— У мяне не ў парадку з сэрцам, доктар, я папрашу вас верыць таму, што я кажу. Я не хацела б траціць час на даследаванні — вы маглі б, думаецца, выказаць мне крыху болей даверу. Я дастаткова даказала свой давер вам.

Цяпер гэта была ўжо барацьба, адкрыты выклік. І я прыняў яго.

— Давер патрабуе шчырасці, поўнай шчырасці. Гаварыце ясна, я ж урач. І перш за ўсё зніміце вуаль, сядайце сюды, пакіньце ў спакоі кнігі і ўсе гэтыя хітрыкі. Да ўрача не прыходзяць пад вуалем.

Горда выпрастаўшыся, яна акінула мяне позіркам. Хвіліну памарудзіла. Потым села і падняла вуаль. Я ўбачыў твар — такі, які баяўся ўбачыць: непранікальны, цвёрды, рашучы, адзначаны незалежнаю ад узросту прыгажосцю, твар з шэрымі вачамі, якія часта бываюць у ангелек, — вельмі спакойныя, але поўныя затоенага агню. Гэтыя тонкія сціснутыя губы ўмелі захоўваць тайну. Нейкі момант мы глядзелі адно на аднаго — яна ўладна і дапытліва, з такою халоднаю жорсткасцю, што я не вытрымаў і міжвольна адвёў убок вочы.

Яна лёгенька пастуквала пальцамі па стале. Значыцца, і яна нервавалася. Потым раптам сказала:

— Вы ведаеце, доктар, чаго я ад вас хачу, ці не ведаеце?

— Здаецца, ведаю. Але лепей пагаворым адкрыта. Вы хочаце вызваліцца ад вашага стану… хочаце, каб я вызваліў вас ад непрытомнасці, ухіліў… ухіліў прычыну. Правільна я зразумеў?

— Так.

Як нож гільяціны, упала гэтае слова.

— А вы ведаеце, што падобныя эксперыменты небяспечныя… для абаіх бакоў?..

— Так.

— Што закон мне гэта забараняе?

— Бываюць выпадкі, калі гэта не толькі не забаронена, але, наадварот, рэкамендуецца.

— Але для гэтага трэба заключэнне ўрача.

— Дык зрабіце гэтае заключэнне. Вы ж урач.

Ясна, цвёрда, не мігаючы, глядзелі на мяне яе вочы. Гэта быў загад, і я, маладушны чалавек, дрыжаў, уражаны дэманічнаю сілаю яе волі. Але я яшчэ курчыўся, не хацеў паказаць, што ўжо раздушаны. «Толькі не спяшацца! Як мага болей марудзіць! Вымусіць яе папрасіць», — нашэптвала мне нейкае няяснае жаданне.

— Гэта не заўсёды ва ўладзе ўрача. Але я гатовы… Параіцца з калегам у бальніцы…

— Не трэба мне вашага калегі… я прыйшла да вас.

— Дазвольце даведацца, чаму менавіта да мяне?

Яна холадна зірнула на мяне.

— Не бачу прычыны хаваць гэта ад вас. Вы жывяце наводшыбе, вы мяне не ведаеце, вы добры ўрач, і вы… — яна ў першы раз запнулася, — відаць, нядоўга прабудзеце ў гэтай мясцовасці, асабліва калі… калі зможаце ўзяць з сабою дадому добрую суму грошай.

Мяне аж скаланула. Гэты сухі, як бы камерцыйны разлік ашаламіў мяне. Дагэтуль губы яе яшчэ не разамкнуліся для просьбы, але яна даўно ўжо ўсё падлічыла і спачатку высачыла мяне, як дзічыну, а потым пачала паляванне. Я адчуваў, як пранікае ў мяне яе дэманічная воля, але я супраціўляўся з усёю злосцю. Яшчэ раз прымусіў я сябе прыняць дзелавы, амаль іранічны тон.

— І гэтую добрую суму вы… вы аддадзіце ў маё распараджэнне?

— За вашу дапамогу і неадкладны ад’езд.

— Вы ведаеце, што я тады трачу права на пенсію?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x