Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык вось… я хачу расказаць вам пра адзін выпадак. Уявіце сабе, што ўрач у адным… у маленькім мястэчку… ці, дакладней, у вёсцы… урач, які… урач, які…

Ён зноў запнуўся. Потым раптам, разам з крэслам, падаўся да мяне.

— Гэтак нічога не выйдзе. Я проста павінен расказаць вам усё з самага пачатку, а то вы не зразумееце… Гэта нельга прыводзіць як проста прыклад, як абстрактны выпадак… я павінен расказаць вам сваю гісторыю. Тут не месца ні сораму, ні гульні ў хованкі, перада мною ж таксама раздзяваюцца дагала і паказваюць свае балячкі… Калі хочаш, каб табе памаглі, то няма чаго віляць і ўтойваць… Дык вось, я не стану расказваць вам пра выпадак з нейкім выдуманым урачом… я раздзяваюся перад вамі дагала і гавару «гэта пра мяне»… Саромецца я развучыўся ў гэтай дзікай адзіноце, у гэтай праклятай краіне, якая выядае душу і высмоктвае мозг з касцей.

Мусіць, я зрабіў нейкі рух, бо ён раптам запыніўся.

— Ах, вы пратэстуеце… разумею. Вы ў захапленні ад Індыі, ад храмаў і пальмаў, ад усёй рамантыкі двухмесячнага падарожжа. Так, тропікі поўныя чароўнасці, калі бачыць іх толькі з чыгуначнага вагона, з аўтамабіля, з каляскі рыкшы: я сам гэта зведаў, калі сем гадоў назад упершыню прыехаў сюды. Аб чым я толькі тады не марыў — я хацеў авалодаць мовамі і чытаць свяшчэнныя кнігі ў арыгінале, хацеў вывучаць мясцовыя хваробы, працаваць дзеля навукі, вывучаць псіхіку тубыльцаў — так завуць мясцовых жыхароў на эўрапейскім жаргоне, — стаць місіянерам чалавечнасці і цывілізацыі. Усім, хто сюды прыязджае, мроіцца адзін і той самы сон. Але за нябачным шклом гэтай аранжарэі чалавек траціць сілу, ліхаманка — ад яе нікуды не ўцячэш, колькі ні глытай хініну — падточвае нервы, робішся вялы і лянівы, друзлы, як медуза. У эўрапейца міжволі сціраецца яго маральнае аблічча, калі ён трапляе з вялікіх гарадоў у такую праклятую балоцістую глуш — рана ці позна гэта адчуе на сабе кожны; адны п’юць, другія кураць опіум, трэція звярэюць і пачынаюць лютаваць — так ці інакш, але сваю частку глупства атрымліваюць усе. Смуткуеш па Эўропе, марыш, каб калі-небудзь зноў прайсці па гарадской вуліцы, пасядзець у светлым пакоі цаглянага дома, сярод белых людзей; год за годам марыш аб гэтым, а настане час, калі можна б пайсці адпачыць, — ужо і не хочацца крануцца з месца. Ведаеш, што ўсімі забыты, што ты чужы, як марская ракавінка, на якую людзі наступаюць нагою. І застаешся, гразнеш у сваім балоце і гінеш у гарачых, вільготных лясах. Хай будзе пракляты той дзень, калі я прадаў сябе ў гэтую смярдзючую глухамань…

Між іншым, зрабіў я гэта не зусім добраахвотна. Я вучыўся ў Германіі, стаў урачом, нават добрым урачом, і працаваў у лейпцыгскай клініцы. У медыцынскіх часопісах таго часу шмат пісалі пра новую прышчэпку, якую я першы ўвёў у практыку. Тут я закахаўся ў адну жанчыну, з якою пазнаёміўся ў бальніцы; раней яна давяла свайго палюбоўніка да шаленства, і ён стрэліў у яе з рэвальвера; неўзабаве і я шалеў не горш за яго. У яе была прывычка паводзіць сябе з людзьмі пагардліва і холадна, і гэта літаральна зводзіла мяне з розуму — уладныя і дзёрзкія жанчыны заўсёды ўмелі прыбраць мяне да рук, а яна гэтак скруціла, што я зусім страціў галаву. Я рабіў усё, што яна хацела, я… ды што там, чаму мне не сказаць усяе праўды, бо прайшло ўжо восем гадоў… я залез дзеля яе ў бальнічную касу, і, калі гэта выплыла наверх, узнік скандал. Праўда, дзядзька пагасіў нястачу, але маёй кар’еры прыйшоў канец. І тут я даведаўся, што галандскі ўрад вярбуе ўрачоў у калоніі і забяспечвае іх пад’ёмнымі. Я адразу падумаў, што гэта, відаць, не райскае месцейка, калі прапануюць грошы наперад; я ведаў, што магільныя крыжы на гэтых расадніках малярыі растуць у тры разы хутчэй, чым у нас. Але калі чалавек малады, яму заўсёды здаецца, што хваробы і смерць пагражаюць каму хочаш, але толькі не яму. Ну, што ж, выбару ў мяне не было, я паехаў у Ратэрдам, падпісаў кантракт на дзесяць гадоў і атрымаў вялікі пачак банкнотаў. Палову я адаслаў дадому, дзядзьку, а другую вывудзіла ў мяне ў партовым квартале адна асоба, якая здолела абабраць мяне да ніткі толькі таму, што была вельмі ўжо падобная на тую праклятую кошку. Без грошай, без гадзінніка, без ілюзій пакідаў я Эўропу і не адчуваў асаблівага смутку, калі наш параход выбіраўся з гавані. А потым я сядзеў на палубе, як сядзіце вы, як сядзяць усе, я бачыў Паўднёвы Крыж і пальмы, сэрца млела ў грудзях. Ах, лясы, адзіноцтва, цішыня! — марыў я. Ну, адзіноцтва я атрымаў-такі даволі. Мяне прызначылі не ў Батавію ці Сурабайю, у горад, дзе ёсць людзі, і клубы, і гольф, і кнігі, і газеты, а — зрэшты, назва не мае ніякага значэння — на адзін з глухіх пастоў, у двух днях язды ад бліжэйшага горада. Два-тры нудныя, высахлыя чыноўнікі, некалькі паўэўрапейцаў з тубыльцаў — гэта было ўсё маё акружэнне, а, акрамя таго, куды ні кінь вокам, толькі лес, плантацыі, зараснік і балоты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x