Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён узяў яе. Я чыркнуў запалку. Зноў у дрыготкім святле ўзнік ягоны твар, які быццам адарваўся ад чорнага фону; на гэты раз ён быў звернуты да мяне. Вочы за акулярамі ўтаропіліся ў мой твар прагна і з нейкаю шалёнаю сілаю.

Мне зрабілася не па сабе. Я адчуваў, што чалавек хоча гаварыць, што ён мусіць гаварыць. І я ведаў, што мне трэба маўчаць, каб аблегчыць яму гэта.

Мы зноў селі. Побач з ім у кутку стаяла другое крэсла, яго ён і прапанаваў мне. Мы курылі, і па тым, як неспакойна скакала ў цемры светлае кальцо цыгарэты, я бачыў, што яго рука дрыжыць. Але я маўчаў, маўчаў і ён. Потым раптам ён ціхім голасам папытаўся.

— Вы вельмі стаміліся?

— Не, зусім не.

Голас у цемры зноў на хвілінку змоўк.

— Я хацеў бы папытацца ў вас пра нешта… гэта значыць, я хацеў бы вам сёе-тое расказаць. Я ведаю, я добра ведаю, як недарэчна звяртацца да першага стрэчнага, але… я… я… у цяжкім псіхічным стане… Я дайшоў да мяжы, калі мне што б там ні было, трэба з кім-небудзь пагаварыць… а то я загіну… Вы зразумееце мяне, калі я… пэўна ж, калі я вам усё раскажу. Я ведаю, што вы не можаце дапамагчы мне… але я як бы хворы ад гэтага маўчання… а хворы заўсёды смешны ў вачах другіх…

Я перабіў яго і папрасіў не мучыцца дарэмна. Хай ён не саромеецца і раскажа мне ўсё… Канечне, я не магу яму нічога абяцаць, але на кожным чалавеку ляжыць абавязак прапанаваць сваю дапамогу. Калі мы бачым блізкага ў бядзе, то, зразумела, наш абавязак дапамагчы яму…

— Абавязак… прапанаваць сваю дапамогу… абавязак паспрабаваць… Значыцца, і вы думаеце, што на нас ляжыць абавязак… абавязак прапанаваць сваю дапамогу?

Тройчы паўтарыў ён гэтыя словы. Мне стала страшна ад іх тупога, упартага паўтарэння. Ці не вар’ят гэты чалавек? А мо ён п’яны?

Але, зусім дакладна адгадаўшы маю думку, як быццам я выказаў яе ўголас, ён раптам сказаў зусім другім голасам:

— Вы, мусіць, лічыце мяне вар’ятам ці п’яным? Не, гэтага няма, пакуль што яшчэ няма. Толькі тое, што вы сказалі, дзіўна ўразіла мяне… уразіла моцна, бо гэта якраз тое, што мяне цяпер мучыць — ці ляжыць на нас абавязак… абавязак…

Ён зноў пачаў запінацца. Потым раптам змоўк, каб крыху пазней, зрабіўшы над сабою намаганне, загаварыць:

— Справа ў тым, што я ўрач. У нашай практыцы часта бываюць такія выпадкі, такія фатальныя… ну, скажам, няясныя выпадкі, калі не ведаеш, ці ляжыць на табе абавязак… абавязак жа не адзін — ёсць абавязак перад блізкім, ёсць яшчэ абавязак перад самім сабою, і перад дзяржаваю, і перад навукаю… Трэба памагаць, канечне, для гэтага мы і існуем… але такія правілы добрыя толькі ў тэорыі… Да якіх межаў трэба памагаць?.. Вось вы чужы чалавек, і я для вас чужы, і я прашу вас маўчаць пра тое, што вы мяне бачылі… Добра, вы маўчыце, выконваеце гэты абавязак… Я прашу вас пагаварыць са мною, бо я проста здыхаю ад свайго маўчання… Вы гатовы выслухаць мяне. Добра… Але гэта ж лёгка. А што, калі я папрашу вас узяць мяне ў ахапак і кінуць за борт?.. Тут ужо канчаецца ласка, гатоўнасць дапамагчы. Дзесьці яна павінна канчацца… дзесьці павінен спыніцца гэты абавязак… ці, можа, якраз у ўрача ён і не павінен канчацца? Няўжо ўрач павінен быць якімсьці збавіцелем, якімсьці сусветным памочнікам толькі таму, што ў яго ёсць дыплом з лацінскімі словамі; няўжо ён сапраўды павінен сапсаваць сваё жыццё і падліць сабе вады ў кроў, калі з’яўляецца якая-небудзь… калі з’яўляецца які-небудзь пацыент і патрабуе ад яго высакароднасці, гатоўнасці дапамагчы, прыстойнасці? Так, дзе-небудзь канчаецца абавязак… там, дзе мяжа нашых сіл, менавіта там…

Ён зноў на момант спыніўся і потым сказаў:

— Прабачце, я гавару з такім хваляваннем, але я не п’яны… яшчэ не п’яны… аднак, не буду хаваць ад вас, што і такое са мною цяпер часта бывае ў гэтай д’ябальскай адзіноце… Падумайце — я сем гадоў жыў амаль выключна сярод тубыльцаў і жывёл… тут можна адвучыцца звязна гаварыць. А калі пачнеш гаварыць, дык адразу хлыне цераз край… Але пачакайце… так, я ўжо ўспомніў… я хацеў у вас спытацца, хацеў расказаць вам адзін выпадак… ці ляжыць на нас абавязак дапамагаць… з анёльскаю чысцінёю, бескарысліва дапамагаць… Зрэшты, я баюся, што гэта будзе занадта доўгая гісторыя. Вы папраўдзе не стаміліся?

— Ды не ж, зусім не.

— Я… я вельмі ўдзячны вам… Не адмовіцеся?

Ён пашнарыў дзесьці за сабою ў цемры. Бразнулі адна аб адну дзве, тры, а мо і болей пляшак, якія ён, відаць, паставіў побач з сабою. Ён прапанаваў мне віскі; я толькі прыгубіў чарку, а ён адразу перакуліў сваю. На момант паміж намі ўсталявалася маўчанне. Пачуўся ўдар звана: была палова першай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x