Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над самаю галавою стаяла таямнічае сузор’е Паўднёвага Крыжа, мігатлівымі дыяментавымі цвікамі прыбітае да неба; здавалася, яно гайдаецца, хоць рух гэты быў выкліканы толькі ходам карабля, плыўца-волата, які з лёгкім дрыжаннем дыхаў на поўныя грудзі, то падымаўся, то апускаўся і падаваўся наперад, рассякаючы цёмныя хвалі. Я стаяў і глядзеў угору, адчуваў сябе, як пад душам: зверху цякла цёплая вада, — толькі гэта было святло, белае і цёплае, яно лілося мне на рукі, на плечы, яно ласкава струменілася вакол галавы і, здавалася, пранікала ўсярэдзіну, усё цьмянае ў маёй душы раптам праяснілася. Я дыхаў вольна, лёгка і неяк шчасліва адчуваў на вуснах, як празрысты напітак, мяккае, нейкае шыпучае, п’янлівае паветра, напоенае дыханнем пладоў і водарам далёкіх астравоў. Толькі цяпер, упершыню пасля таго, як я ступіў на сходні, я адчуў свяшчэнную радасць мараў і другую, больш пачуццёвую: аддацца, нібы жанчына, асалодзе, якая абкружала мяне. Мне хацелася легчы і скіраваць позірк угору на белыя іерогліфы. Але ўсе крэслы кудысьці прыбралі, і нідзе на пустыннай палубе не было відаць зручнага месца, каб адпачыць і памарыць.

Я пачаў вобмацкам прабірацца далей, да насавой часткі парахода, аслеплены святлом, якое ўсё мацней лілося на мяне з усіх бакоў. Мне было амаль балюча ад гэтага рэзка белага зорнага святла; мне хацелася схаваццца куды-небудзь у цень, выцягнуцца на цыноўцы, не адчуваць бляску на сабе, а толькі над сабою і на залітых ім рэчах, — гэтак глядзяць на пейзаж з зацемненага пакоя. Спатыкаючыся аб канаты і абыходзячы жалезныя лябёдкі, я дабраўся нарэшце да бака і стаў глядзець, як фарштэвень рассякае змрок і расплаўленае месячнае святло закіпае пенаю па абодва бакі ляза. Нястомна падымаўся і зноў апускаўся плуг, урэзваўся ў струменістую чорную глебу, і я адчуваў усе мукі пераможанай стыхіі, усю радасць зямной магутнасці ў гэтай іскрыстай гульні. Паглыблены ў сузіранне, я страціў адчуванне часу. Не ведаю, гадзіну я гэтак прастаяў ці некалькі хвілін; гойданне вялізнай калыскі карабля панесла мяне за межы зямнога. Я адчуваў толькі, што мною авалодвае прыемная стома. Мне хацелася спаць, марыць, але шкада было развітвацца з гэтымі чарамі, спускацца ў сваю магілу. Неўсвядомлена я намацаў нагою бухту каната. Я сеў на яе, заплюшчыў вочы, але ў іх усё-такі пранікаў серабрысты бляск, які струменіўся адусюль. Унізе я адчуваў ціхае журчанне вады, наверсе — нячутны звон белага патоку сусвету. І мала-памалу гэтае журчанне напоўніла ўсю маю істоту — я болей не ведаў самога сябе, не адрозніваў, маё гэта дыханне ці біццё далёкага сэрца карабля; я нібы растварыўся ў неспакойным цурчанні начнога свету.

Ціхі сухі кашаль пачуўся побач са мною. Я здрыгануўся і адразу прачнуўся ад свайго ап’янення. Вочы, аслепленыя белым бляскам, які пранікаў нават праз заплюшчаныя павекі, з цяжкасцю адкрыліся: якраз насупраць мяне, у цені борта, блішчала нешта, што нагадвала водбліск акуляраў; потым успыхнула вялікая круглая іскра, мабыць, агеньчык люлькі. Відаць, паглыблены ў сузіранне пены ўнізе каля носа карабля і Паўднёвага Крыжа наверсе, я не заўважыў гэтага суседа, які нерухома сядзеў тут увесь час. Міжвольна, яшчэ не ачуўшыся як след, я сказаў па-нямецку:

— Прабачце!

— О, калі ласка… — па-нямецку ж адказаў голас з цемры.

Не магу выказаць, як дзіўна і жудасна было сядзець моўчкі ў змроку побач з чалавекам, якога я не бачыў. Я міжвольна адчуваў, што ён глядзіць на мяне гэтак жа напружана, як і я на яго; струменістае і мігатлівае белае святло над намі было такое яркае, што кожны з нас бачыў у цені толькі абрысы другога. Але мне здавалася, што я чую, як дыхае гэты чалавек і як ён смокча сваю люльку.

Маўчанне зрабілася нязносным. Я з радасцю пайшоў бы, але гэта выглядала б вельмі ўжо няветліва. Ад збянтэжанасці я дастаў цыгарэту. Успыхнула запалка, і трапяткі агеньчык на момант асвятліў наш цесны закутак. За шкельцамі акуляраў я ўбачыў чужы твар, якога ні разу не сустракаў на борце — ні за абедам, ні на палубе, — і я не ведаю, ці то рэзнула мне ў вачах ад нечаканай успышкі, ці то была галюцынацыя, але твар здаўся мне змрочным, страшэнна перакрыўленым, нечалавечым. Аднак перш чым я паспеў добра разгледзець яго, змрок зноў паглынуў рысы твару, які толькі на момант аказаўся ў святле; я бачыў адно абрыс постаці, цёмнай на цёмным фоне, і часам круглае вогненнае кальцо люлькі. Мы абодва маўчалі, і гэтае маўчанне гняло, як душнае трапічнае паветра.

Нарэшце я не вытрымаў. Устаўшы на ногі, я ветліва сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x