Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яна, мусіць, у сябе ў пакоі, — здзіўлена адказвае мама.

— У пакоі яе няма, пасцель некранутая. Яна, відаць, пайшла яшчэ ўчора ўвечары. Чаму нам нічога не сказалі пра гэта?

Мама нават не заўважае сярдзітага, задзірлівага тону пытання. Яна збялела і пайшла да таты, той хутка знікае ў пакоі фрэйлен.

Ён доўга застаецца ў пакоі. Дзяўчынка злоснымі вачамі сочыць за мамаю, якая, відаць, моцна ўсхвалявана і не адважваецца сустрэцца з ёю позіркам.

Тата вяртаецца нарэшце. Ён вельмі бледны, у яго ў руцэ ліст. Ён з мамаю заходзіць у пакой фрэйлен і ціхенька шэпчацца там з ёю. Дзеці стаяць за дзвярамі, але падслухоўваць не асмельваюцца. Яны баяцца татавага гневу: такім, як цяпер, яны яго яшчэ ніколі не бачылі.

Мама выходзіць з пакоя з заплаканымі вачамі і вельмі ўсхваляваная. Дзеці самі сабою, быццам гнаныя страхам, падбягаюць да яе з пытаннямі. Але яна рэзка асаджае іх:

— Ідзіце цяпер у школу, вы спозніцеся.

І дзяўчынкі вымушаны ісці. Як у сне, яны сядзяць на ўроках чатыры, пяць гадзін, з другімі вучнямі, але не чуюць ніводнага слова. Потым стрымгалоў імчацца дадому.

Там усё па-ранейшаму, толькі адчуваецца, што ўсіх гняце адна страшэнная думка. Усе маўчаць, але ў іх, нават у чэлядзі, нейкія дзіўныя позіркі. Мама ідзе дзяўчынкам насустрач. Яна, відаць, падрыхтавалася да размовы з дзецьмі.

— Дзеці, — пачынае яна, — ваша фрэйлен болей не вернецца, яна…

Яна не знаходзіць смеласці кончыць. Бліскучыя вочы дзяўчынак гэтак грозна ўтаропіліся ў яе твар, што яна не адважваецца зманіць ім. Яна адварочваецца і адыходзіць, ратуецца ўцёкамі ў свой пакой.

Пасля абеду раптам з’яўляецца Ота. Яго паклікалі, яму пакінуты ліст. Ён таксама бледны. Збянтэжана азіраецца па баках. Ніхто з ім не загаворвае. Усе пазбягаюць яго. Ён бачыць дзяўчынак, якія забіліся ў куток, і хоча з імі прывітацца.

— Не падыходзь! — ускліквае адна і крывіцца ад агіды. А другая плюе перад ім на падлогу. Збянтэжана, баязліва ён блукае нейкі час па пакоях. Потым знікае.

Ніхто не размаўляе з дзецьмі. Яны самі таксама маўчаць. Бледныя, спалоханыя, яны снуюць з пакоя ў пакой, няспынна, як дзікія жывёлы ў клетцы, сустракаюцца зноў, глядзяць адна адной у заплаканыя вочы і не гавораць ні слова. Яны ведаюць цяпер усё. Яны ведаюць, што іх падманвалі, што ўсе людзі могуць быць дрэннымі і подлымі. Яны болей не любяць сваіх бацькоў, яны ім болей не вераць. Яны ведаюць, што нікому нельга верыць; цяпер увесь цяжар жахлівага жыцця ляжа на іх кволыя плечы. З вясёлай утульнасці дзяцінства яны быццам зваліліся ў бяздонне. Яны яшчэ не могуць зразумець усёй жахлівасці таго, што здарылася, але думкі гнятуць і пагражаюць задушыць іх. На шчоках выступіла ліхаманкавая чырвань, і вочы пазіраюць злосна, насцярожана. Яны не знаходзяць сабе месца, курчацца, быццам ім халодна ў іх адзіноцтве. Ніхто, нават бацька, не асмельваецца загаварыць з імі — гэтак грозна пазіраюць яны на кожнага, хто набліжаецца да іх. Няспыннае блуканне па пакоях адлюстроўвае хваляванне, якое мучыць іх. І ёсць у іх жахлівая агульнасць, хоць яны і не гавораць адна з адною. Гэтае маўчанне, непранікальнае маўчанне, маўчанне, якое ні аб чым не пытаецца, зацяты, замкнуты ў сабе боль без крыку і слёз адгароджваюць іх ад усіх і выклікаюць страх. Ніхто не падыходзіць да іх, доступ да іх сэрцаў закрыты, можа, на доўгія гады. Усе адчуваюць, што яны ворагі, ворагі бязлітасныя, якія болей не змогуць прабачаць. Бо з учарашняга дня яны ўжо не дзеці.

За адзін сённяшні дзень яны пастарэлі на мноства гадоў. І толькі ўвечары, калі яны асталіся адны, у змроку пакоя, прачынаецца ў іх дзіцячы страх — страх перад адзінотай, перад зданню нябожчыцы, і яшчэ адзін спрадвечны страх — перад невядомаю будучыняю. Сярод агульнага перапалоху ў доме забыліся натапіць іх пакой. Дрыжучы ад холаду, яны забіраюцца на адзін ложак, тонкімі дзіцячымі ручкамі моцна абдымаюцца, прыціскаюцца адна да аднае кволымі, яшчэ не расквітнелымі цельцамі, быццам шукаюць абароны ад страху, які авалодаў імі. Яны ўсё яшчэ баяцца гаварыць паміж сабою. Нарэшце малодшая пачынае плакаць, і старэйшая горка рыдае разам з ёю. Цесна абняўшыся, яны ўсё плачуць і плачуць, іх твары ў слязах, і гарачыя слёзы капаюць спачатку павольна, а потым льюцца ракою. Яны прыціснуліся адна да аднае грудзямі і аж трасуцца ад рыданняў. Абедзве яны — адзін боль, адно цела, якое плача ў змроку. Яны аплакваюць ужо не фрэйлен, не бацькоў, якія страчаны для іх, іх трасе страх — страх перад тым, што чакае іх у гэтым невядомым свеце, куды яны кінулі сёння свой першы спалоханы позірк. Яны баяцца жыцця, у якое ўваходзяць цяпер, жыцця, якое пагрозлівым ценем паўстае перад імі, быццам цёмны лес, праз які ім трэба прайсці. Усё невыразней робіцца гэты блытаны страх, уступае месца дрымоце, усё цішэй рыданні. Іх дыханне паступова зліваецца, як перад гэтым іх слёзы. І нарэшце яны засынаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x