Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Амок

У сакавіку 1912 года ў неапальскім порце, калі разгружалі вялікі акіянскі параход, меў месца дзіўны няшчасны выпадак, пра які ў газетах з’явіліся падрабязныя, але вельмі фантастычныя паведамленні. Хоць я сам быў пасажырам «Акіяніі», але, як і другія, не мог быць сведкам гэтага незвычайнага здарэння. Яно адбылося ноччу, пры пагрузцы вугалю і выгрузцы тавараў, і мы, каб выратавацца ад шуму, з’ехалі ўсе на бераг і бавілі час у кавярнях або тэатрах. Усё-такі я асабіста думаю, што некаторыя мае здагадкі, якіх я тады публічна не выказваў, змяшчаюць у сабе сапраўднае тлумачэнне таго трагічнага выпадку, а даўнасць дазваляе скарыстаць давер, аказаны мне ў час аднае размовы, якая непасрэдна папярэднічала дзіўнаму эпізоду.

Калі я хацеў заказаць у параходным агенцтве ў Калькуце месца на рэйс у Эўропу на борце «Акіяніі», клерк толькі спачувальна паціснуў плячамі: ён не ведае, ці можна яшчэ гарантаваць мне каюту, бо цяпер, перад самым надыходам дажджлівага сезону, усе месцы звычайна распрадаюць у Аўстраліі, і ён павінен спачатку дачакацца тэлеграмы з Сінгапура. Але назаўтра ён сказаў, што можа прапанаваць мне каюту, праўда, не вельмі камфартабельную, пад палубаю і ў сярэдняй частцы парахода. Мне не цярпелася хутчэй папасці дадому, таму, нядоўга думаючы, я папрасіў замацаваць за мною месца.

Клерк правільна паінфармаваў мяне. Параход быў перапоўнены, а каюта дрэнная — цесны чатырохвугольны закуток паблізу машыннага аддзялення, асветлены толькі праз цьмянае вочка ілюмінатара. У душным, застоеным паветры пахла машынным алеем і цвіллю; ні на хвіліну нельга было адысці ад электрычнага вентылятара, які, нібы ашалелы стальны кажан, круціўся і вішчаў над самаю галавою. Унізе машына крактала і стагнала, быццам грузчык, які раз за разам падымаецца з мяшком вугалю па адной і той самай лесвіцы; наверсе няспынна шоргалі нагамі людзі, якія гулялі па палубе. Таму я паставіў чамадан у гэтую затхлую дамавіну, паміж шэрых шпангоўтаў і паспяшаўся на палубу; падымаючыся па трапе, я ўдыхнуў, як амбру, мяккае, салодкае паветра — яго даносіў да нас вецер з берага.

Але і наверсе панавалі мітусня і цесната: тут было поўна людзей, якія з нервознасцю ад вымушанай бяздзейнасці няспынна балбаталі, гуляючы па палубе. Шчабятанне і траскатня жанчын, пастаяннае кружэнне па цесных завулках палубы, назойлівая балбатня пасажыраў, якія, гуляючы, тоўпіліся каля крэслаў, — усё гэта чамусьці прычыняла мне боль. Я толькі што ўбачыў новы для мяне свет, перад маімі вачамі пранесліся стракатыя карціны, якія мільгалі з шалёнаю хуткасцю. Цяпер я хацеў падумаць, прывесці ў парадак свае ўражанні, узнавіць уяўленнем тое, што ўбачылі вочы, але тут, на шумнай, падобнай на бульвар палубе, не было ні хвіліны спакою. Радкі ў кнізе расплыліся ад мільгання ценяў пасажыраў, якія праходзілі міма. Немагчыма было застацца аднаму на гэтай сонечнай і ажыўленай параходнай вуліцы.

Тры дні я трымаўся — глядзеў на людзей, на мора, але мора было заўсёды аднолькавае, пустыннае і сіняе, і толькі на закаце раптам загаралася ўсімі фарбамі вясёлкі. А людзей я ўжо праз трое сутак ведаў усіх да аднаго. Кожны твар быў мне знаёмы да прыкрасці; рэзкі жаночы смех болей не раздражняў мяне, і не злавалі вечныя спрэчкі двух галандскіх афіцэраў, маіх суседзяў. Мне заставалася толькі ўцякаць з палубы; але ў каюце было горача і душна, а ў салоне ангельскія міс няспынна барабанілі на раялі, выбіраючы самыя зацяганыя вальсы. Нарэшце я рашуча змяніў свой распарадак дня і ныраў у каюту адразу пасля абеду, папярэдне аглушыўшы сябе параю куфляў піва; гэта давала мне магчымасць праспаць вячэру і вячэрнія танцы.

Аднаго разу я прачнуўся, калі ў маёй маленькай магіле было ўжо зусім цёмна і ціха. Вентылятар я выключыў, і паветра падымалася да скроняў, ліпкае і вільготнае. Пачуцці былі нейкія прытупленыя, і мне спатрэбілся некалькі хвілін, каб уцяміць, дзе я і колькі цяпер часу. Відаць, было ўжо за поўнач, бо я не чуў ні музыкі, ні няспыннага шоргання ног; толькі машына, нястомнае сэрца левіяфана, пыхкала і штурхала скрыпучае цела карабля наперад, у неаглядную далячынь.

Вобмацкам я выбраўся на палубу. Яна была пустая. І калі я скіраваў позірк паверх дымнай вежы трубы і прывідна мігатлівага рангоўта, у вочы раптам ударыла яркае святло. Неба ззяла і здавалася цёмным побач з белізною зорак, якія пранізвалі яго, але ўсё-такі яно ззяла, быццам аксамітны полаг заслаў ярка асветленую паверхню, а іскрыстыя зоркі былі толькі адтулінамі і проразямі, праз якія прабіваўся гэты неапісальны бляск. Ніколі не бачыў я неба такім, як у тую ноч, такім ззяючым, халодным як сталь і разам з тым пералівіста-пеністым, залітым святлом, якое выпраменьвалі месяц і зоркі і якое быццам палымнела ў нейкай таямнічай глыбіні. Белым лакам блішчалі ў месячным святле абрысы парахода, якія рэзка вырысоўваліся на цёмным аксаміце неба: канаты, рэі, усё вузкае, усе контуры раствараліся ў гэтым струменістым бляску; нібы ў пустаце віселі агні на мачтах, а над імі круглае вока на Марсе — зямныя жоўтыя зоркі сярод ззяючых нябесных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x