Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчыны ахнулі. На жоўтым фоне кветніка смарагдавы колер глядзеўся про­ста зачаравана.

У Антаніны загарэліся вочы.

— Дражыначка, даражэнькая, дай прымераць?

Дачка Круціцкага зняла шаль і падала яго сяброўцы.

Антаніна накінула яго спачатку на галаву, прайшлася ўздоўж плота — так і гэтак, потым накінула на плечы, закінуўшы адзін канец на плячо.

— Ну, як я? — спытала яна.

— Харошая, ой харошая, — усміхаючыся, сказала шаптуха.

— Дзе ты набыла такую прыгажосць? — не здымаючы шаль з плячэй, пацікавілася Антаніна.

— Бацька прывёз, — і, памятаючы дамаўленне, дадала: — Гэтай зімой купіў на кірмашы. Ды ўсё не было калі яго апрануць.

— А ты куды ідзеш? — пацікавілася Антаніна, аддаючы шаль Дражыне з відавочнай неахвотай.

— Як куды? — дзяўчына незадаволена нахмурыла бровы. — У Вамбежыцы.

— Ведаеш што, — нечакана сказала Антаніна, — я таксама з табой пайду. Мне ў Панны Марыі шмат чаго папрасіць трэба.

— Будзь здаровая, бабка Хрысціна.

Дзяўчаты пакланіліся і пайшлі ў бок Святога Храма.

Але, прайшоўшы крыху, Антаніна спынілася і, пакінуўшы сяброўку, падбегла да Хрысці.

— Дык ты не забудзешся пра маю просьбу? — спытала дзяўчына.

— А можа, не трэба? Бачыш, у якой прыгажосці будзеш хадзіць? — усміхнулася шаптуха.

Але Антаніна толькі зіркнула вачыма і пабегла даганяць сяброўку.

Хрысціна доўга глядзела ім услед, і трывогай напаўнялася яе сэрца.

8

Тым сонечным ранкам не толькі ў бабкі Хрысціны дрэннымі прадчуваннямі напаўнялася сэрца. Моташна было на душы і ў Янака.

Ён усё разважаў: ці добра зрабіў, аддаўшы брошку гаспадару лесапільні?

Было штосьці нячыстае ў тым, як дзядзька Лешак займеў каштоўнасці. А з іншага боку, як паглядзець? Не ён бы ўзяў тое каменне, дык хто-небудзь іншы забраў.

Янак, напэўна, соты раз з цяжкасцю ўздыхнуў за гэту раніцу.

«Так яно то так, але лепш бы ўсё засталося па-іншаму, па-старому.»

Ён усю ноч амаль не заплюшчыў вачэй і ранкам, выгнаўшы авечак з загона, пагнаў невялікую атару ў горы, на даўно аблюбаванае ім месца.

Вялікая паляна з сакавітай травой знаходзілася непадалёку ад сцежкі, якая вяла ў вёску. З аднаго боку яе загароджвала крутая адвясная скала, па сцяне якой сцякала тонкім пластом вада, ператвараючыся ля падножжа ў маленькі раўчук. З другога — густыя зараснікі калючага хмызняку не давалі авечкам разбегчыся, ды і з дарогі не было бачна, што адбываецца на паляне. Пра гэта месца ведаў толькі ён, так што дзядзька Лешак наўрад ці знойдзе тут яго, каб загрузіць работай, як заўсёды, звыш меры.

Сонца падымалася ўсё вышэй і вышэй.

Янак з’еў кавалак аладкі, напіўся з раўчука і прылёг пад цень разгалістай піхты. Ежа і бяссонная ноч зрабілі сваю справу: пад перазвон званочкаў яго змарыў сон.

Спачатку праз дрымоту ён адчуў пах псіны, затым пачуў цяжкае дыханне — юнак ледзь-ледзь прыадкрыў вочы і абмер.

Над ім сядзеў велізарны воўк.

Янак не змог авалодаць страхам, які ахапіў яго, і рэзка ўскочыў з зямлі.

Але бегчы не было куды.

Адзін воўк стаў злева, другі — з правага боку, а ў самым цэнтры паляны сядзеў трэці, вялізны. Яго празрыста-жоўтыя вочы з вузкімі чорнымі зрэнкамі глядзелі на Янака холадна і ўважліва.

Хлопец стаяў не варушачыся. Ён не мог адарваць вачэй ад гэтага смяротна прыцягальнага поклічу, які ўтойваўся ў вачах важака.

Праляталі імгненні, запавольваліся, пераходзячы ў вечнасць, але ваўкі не паказвалі ніякай нецярплівасці і ўзрушанасці.

Аднак паспрабуй зрабі крок — яны цябе імгненна раздзяруць.

Ён заплюшчыў вочы і пачаў чытаць малітву, звяртаючыся да ўсіх святых, імёны якіх прыходзілі ў галаву.

— Яне, Янак, ты дзе? — скрозь заслону затуманенай ад страху свядомасці данесліся да яго крыкі Абрама Домніча.

— Тутака я, — прасіпеў юнак.

— Фу, ты чаго не адгукаешся? Я тут колькі хвілін хаджу! Ты здранцвеў, ці што?

Побач з хлопцам стаяў Домніч і трос яго за рукаў кашулі.

— А дзе ваўкі? — аглядаючыся па баках, спытаў Янак.

Абрам паціснуў плячамі.

— Вы тут зусім усе здурнелі? Усім штосьці трызніцца, здаецца.

— Ваўкі, цэлая зграя сядзела каля мяне. Вось табе крыж, — і Янак хутка перахрысціўся.

— Авечкі цэлыя? — дзелавіта пацікавіўся Домніч.

Янак паціснуў плячамі

— Ты жывы? Жывы. Авечкі цэлыя? Цэлыя. Са сну табе падалося, хлопец.

— Я табе хлусіў калі-небудзь? — пакрыўдзіўся пляменнік Круціцкага.

— Не, не хлусіў, — пацвердзіў Домніч, — але, ведаеш, часам лепш зманіць і для справы, і для сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x