Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янака ажно ў жар кінула.

— А што здарылася?

— Ды я толкам не ведаю. Але зусім нядаўна заявіўся ў шынок Адам Скшынецкі. Селі яны ў куток з гаспадаром і пачалі гутарку весці. Спачатку ціха ўсё было, а потым то адзін закрычыць, то другі. Не ведаю, што іх так распірала, не чуў, я за стойкай кубкі праціраў. Але потым гаспадар лесапільні падняўся і сышоў не развітваючыся. А выходзячы, так дзвярамі пляснуў, што я падумаў: «Канец прыйшоў «Пузатай стронзе», сцены ходырам так і захадзілі.

І тады пан Лешак як загарлапаніць: «Абрам, знайдзі мне гэтага ідыёта і прывядзі яго сюды! Я яму, гаварліваму, язык выдзеру, каб навек замоўк».

— А каго прывесці? — тупа спытаў Янак.

— Цябе, хлопец, цябе, — ласкава сказаў Абрам.

— Я не пайду.

— Пойдзеш, даражэнькі. Мне ж без цябе загадана не вяртацца. Лепш раней даведацца пра бяду, чым адцягваць і цягнуць часіну. Усё адно, калі гора прыйшло, нікуды яно не сыдзе, — уздыхнуў яўрэй.

Яны сабралі авечак і марудна пайшлі ў бок вёскі.

Янак ледзьве перасоўваў ногі. Абрам яго не прыспешваў.

Але лес скончыўся, і яны выйшлі проста да «Пузатай стронгі».

9

На парозе, скрыжаваўшы рукі на вялікім жываце, стаяў Лешак Круціцкі. Твар яго было барвовым ад лютасці, а вочы, як кажуць, вывяргалі гром і маланкі.

— Абрам, загані авечак, а ты заходзь, не саромейся, Яначак, — Лешак з усёй сілы ўляпіў юнаку, які падышоў да яго, аплявуху. — А зараз раскажы мне, старасце, як дзяржаўнаму чалавеку, пра тыя небыліцы, якія разнёс па ўсім сяле.

— Дзядзька, родненькі, — узмаліўся хлопец, — я ні слоўца, ні паўслоўца нікому. Вы ж самі сказалі, каб я брошку падарыў дзяўчыне, якая мне даспадобы?

— Дзяўчыне, а не яе хітрамудраму бацьку! І не адразу ж трэба было, як я табе яе даў, а праз некаторы час. Я думаў, што ў цябе ў галаве не авечыя мазгі, а толькі ў маіх вісусаў..

Лешак цяжка апусціўся на лаўку.

— Абрам, прынясі мне збан вады, ды як мага халаднейшай. А то галава гудзе і ў горле ўсё перасохла.

Напіўшыся, ён паглядзеў на някемнага сваяка.

— Значыць, так: пойдзеш на далёкую дзялянку і будзеш сядзець там да таго часу, пакуль я за табой каго-небудзь з братоў не прышлю. А каб табе нянудна было, забярэш авечак — там ім больш раздольна будзе.

— Дзядзька Лешак, у лесе нешта ліхое з’явілася, боязна аднаму заставацца ўначы, — пачаў быў прасіць Янак.

— Не падабаецца? Тады вось табе Бог, а вось — парог.

Круціцкі адвярнуўся ад пляменніка, паказваючы ўсім сваім выглядам, што гутарка скончана і крыкнуў:

— Абрам, я пайду дахаты, штосьці мне не здаровіцца. А ты тут адзін гаспадарнічай... Пазней я да цябе ці Пятра, ці Андрэ дашлю.

Дзверы за гаспадаром зачыніліся.

Янак апусціўся на лаву і паклаў галаву на стол.

Ён не разумеў, з-за чаго так разышоўся дзядзька.

Не, ён хітраваў: ён ведаў, што ўсё, што знаходзіцца на зямлі, у лясах, на палях, належыць пану ці каралю, а значыць, трэба было далажыць пра карэту і каштоўнасці ў найбліжэйшае ваяводства, а яны так не зрабілі. А калі Адам пойдзе і данясе на Лешака, тады і яго могуць пакараць за крадзеж. Можа, дзядзькава праўда, таму так і раскрычаўся на яго.

Янак уздыхнуў і падумаў: «Сам усё забраў, а мяне ў далячынь несусвет­ную адпраўляе! А калі туды ваўкі прыйдуць?»

«Не, трэба рабіць, як дзядзька загадвае», — усё ж вырашыў хлопец.

— Што ты засумаваў, Янак?

Ён падняў галаву і ўбачыў, што за суседнім сталом размясціўся пан Станіслаў Кажоўскі.

— Ты такі гарны хлопец, а будзеш увесь час у гэтым затхлым сядзець, ды дзядзьку свайму ў хітручыя вочкі зазіраць? Ідзі да мяне пахолкам у конны рэкрут. Будзеш за мной запаснога каня са зброяй вадзіць, а там і якіх грашанят заробіш. У нас часам узнікае патрэба замяніць каго-небудзь з таварышаў: бывае, трэба ім па справах гаспадарчых з войска адлучыцца. Такое часта здараецца, а ты на гэты тэрмін за яго паслужыш. А можа, табе Лешак грошай дасць на амуніцыю і ты ў пяхоту запішашся? Станеш сапраўдным жаўнерам, будзеш сам сабе пан і вайсковы начальнік. Свет паглядзіш, дзевак памацаеш. Яны, гэтыя дзеўкі, розныя бываюць па салодкасці і па вобліку. А то ў нашай глухамані сярод авечак так і памрэш.

Станіслаў сербануў піва.

— Адчувае маё сэрца, што хутка кароль дашле ў нашы краі віцы. Кажуць, што Грыгорый Агіньскі ізноў узбунтаваўся супраць гетмана Сапегі, ды яшчэ вар’ят Карл ХІІ вырашыў усяму свету вайну абвясціць і перш за ўсё сабраўся на цара Пятра ісці. Хочаш не хочаш, а нашаму каралю давядзецца прымаць бок ці то шведаў, ці то маскалёў. Вось такія, брат, справы. Янак слухаў бравага салдата, адкрыўшы рот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x