Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Усё знікла, усё знікла...»

Стараста вёскі Кажоўская, седзячы на краю куфра, ледзь не плакаў.

Раптам зарыпелі прыступкі, і ў лазе паказаўся заспаны твар Дражыны.

— Бацька, вы чаго енчыце? Усіх сабак перапудзіце сваім выццём!

— Сыдзі прэч з маіх вачэй. Ты, тля, будзеш яшчэ бацьку ўказваць? — сказаў Лешак і абамлеў.

На плячах дачушкі красаваўся той самы шаль, у якім ён прынёс скарбы. Дзяўчына і брывом не павяла. Яна ўжо стаяла каля куфра.

— Калі вы з-за каменьчыкаў плачаце, то дарма турбуецеся: я, пасля таго як яны з шаля пасыпаліся, іх у маміну скрыначку паклала.

Дражына хацела залезці на гарашча, але бацька спыніў яе грозным вокрыкам:

— Не лезь, вылюдак! Я сам.

Так, у куце знаходзілася драўляная разьбяная скрыначка — жончын пасаг.

Лешак ізноў нагнуўся ў куфар, знайшоў там скрыначку, сапучы ўзняў яе.

— Бацька, з-за чаго вы так сярдуеце? Гэта ж вы пакінулі лаз адкрытым. Я, грэшная, падумала, ці не ліхія людзі да нас завіталі.

Лешак недаверліва паглядзеў на дачку.

— Хлусіш ты ўсё. Табе ж у куфры штосьці спатрэбілася, калі ў ім корпалася?

— Хацела трохі тканіны на сподніцу ўзяць. Мая зусім знасілася, а гляджу, вы тут такую прыгажосць схавалі. Я не вытрымала і ўзяла. Я.

— Добра, добра, ідзі адсюль, клапатліўка ты наша. Але, калі дзе пікнеш пра тое, што ў куфры бачыла, прыб’ю!

— Я не дурніца — усё разумею. А шаль можна пакінуць?

Дзяўчына запытальна глядзела на бацьку. Зялёны шоўк мякка пераліваўся і, здаецца, на ім адлюстравалася глыбіня яе светлых вачэй.

— Добра ўжо. Толькі ўсім кажы, што я табе яго купіў яшчэ даўно на кірмашы. Запомні — даўно!

— Ды зразумела. Не бурчыце.

Дражына спусцілася ўніз.

Хітрай урадзілася дачка Лешака Крушніцкага — вялікага чалавека на сяле.

Лешак, застаўшыся адзін, пачаў даставаць з куфра і выкладваць на стол каштоўнасці. Пры святле свечкі яны пераліваліся трапяткімі, рознакаляровымі агеньчыкамі. Любуючыся на яркія ўспышкі дыяментаў, зялёную прахалоду смарагдаў, крывавыя водбліскі рубінаў і магічныя агеньчыкі сініх сапфіраў, Лешак адчуваў, як душу напаўняе замілаванне. І разам з тым чароўная прыгажосць, што зыходзіла ад ззяння каменьчыкаў, палохала.

Ён уздыхнуў.

Зараз трэба было думаць, як непрыкметна для іншых пакрысе замяніць скарбы з каменьчыкаў на іншыя скарбы — грошы.

Да мясцовых мянял совацца нельга, прыйдзецца ехаць у Вроцлаў. Шмат злотых можна будзе атрымаць за каменьчыкі... Тады Лешак пабудуе вялікі палац і возьме ў жонкі прыгажуню Антаніну. Не ўсё жыццё яму хадзіць удаўцом!

А Дражына хай ідзе ў манастыр. І сыны хай робяць, што хочуць. Не падабаецца на зямлі гарбець — хай у жаўнеры падаюцца. А яму, Лешаку, кароль за гэта яшчэ і грошай заплаціць. Крушніцкі так разважаў, седзячы ля скарбу, а душа яго поўнілася прадчуваннем шчасця.

Пракрычаў певень.

— Ого, як я забавіўся, — спахапіўся Лешак. — Ужо раніца хутка, спраў процьма, а я тут як разамлеў.

Лешак паклаў сяннік на куфар і лёг, атуліўшыся, як звычайна, дзяружкай. Ляжаў ён нядоўга, праз нейкі час давялося ўстаць, каб узяць бравэрку, незразумела з-за чаго нейкі калючы халадок працяў усё цела, яно ныла.

«Перанерваваўся, здаецца, я сёння», — падумаў ён і нарэшце, сагрэўшыся, заснуў.

7

Кажоўскую залівала сонцам.

Усе хаты размяшчаліся кругамі ад цэнтра сяла, дзе на пляцы майстравыя людзі збудавалі драўляны памост.

На ім праходзілі ўсе знакавыя падзеі ў жыцці вяскоўцаў: гулянкі, вяселлі, набор у каралеўскае войска.

Большасць сцен хат мела белы колер, але на некаторых красаваліся дзіўныя кветкі і птушкі.

Малявала бабка Хрысціна, мясцовая лекарка. Яна наогул любіла прыносіць людзям радасць у жыцці: была павітухай, лячыла малых і дарослых, а да ўсяго іншага і добра малявала.

Талент да малявання ў яе адкрыўся змалку, але ні маці, ні бацька — Кастусь Войцэк — не заахвочвалі такое дзівацтва дачкі. Пазней змірыліся: дзяўчынка ад нараджэння была кульгавенькая і працаваць у полі, як усе, не магла, дый па гаспадарцы, у хаце на яе не вельмі можна было разлічваць. Калі Хрысціна паднімала цяжкі чыгунок з бульбай ці балею з вадой, на яе балюча было глядзець: яна перакошвалася. Праўда, за калаўротам ёй не было роўных, але ж авечак круглы год не стрыгуць.

Неяк Хрысціна прыстала да бацькі:

— Купі мне фарбаў, ну купі, хоць крышачаку.

Бацька нахмурыўся, але за ўнучку заступілася тады яшчэ жывая маці Кастуся.

— Купі, сынок, тое, чаго цябе дачка просіць. Грошы гэта каштуе невялікія, а глядзі, можа, нейкі толк з такой пусцяковіны і атрымаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x