Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сапраўды, калі Хрысціна размалявала белыя сцены хаты ўсякімі дзівацтвамі, то многія малодкі таксама захацелі падхарашыць і свае: хто сенцы, а нехта сцены не толькі знадворку, але і ўнутры. А за гэта плацілі малаком ці воўнай, а часам і невялікай, але манеткай.

А да мастацтва малявання бабуля паволі перадала ёй і ўменне лячыць. Дзе якую траўку знайсці, калі і які адвар зварыць, каб хвораму дапамагчы.

І Хрысціна стала вельмі патрэбным чалавекам для вяскоўцаў.

З-за таго, што была яна Богам пакрыўджана, замуж яе ніхто не ўзяў, а Хрысціна як з ранніх гадоў хустку накінула на галаву, так пад ёй і схавала свае залатыя валасы і яшчэ больш прыцьміла карыя вочы. Хто назваў яе ўпершыню бабкай Хрысцінай, можа, дзіця якое неразумнае, а можа, нейкая злая суседка. Невядома. Але, як бы там ні было, прыстала да яе мянушка, і сталі клікаць Хрысціну бабкай, хоць гадкоў ёй было ўсяго трыццаць.

Хрысця шкадавала людзей, але ставілася да іх з насцярогай. Добрым быць проста, калі ўсё добра. А калі што не так?

Вось надоечы памерла ў суседнім сяле маленькая дзяўчынка. Шаптуха вельмі старалася выратаваць бялявага анёлачка. Але ні адвары, ні малітвы не дапамаглі. Тады маці памерлай стала лямантаваць на ўсё сяло, што Хрысціна — ведзьма, што яна знарок дзіця недагледзела, каб чыстай душой сатану ўлагодзіць.

Ледзь супакоілі маці дзяўчынкі, а яе бацька нават прабачэння прасіў, але кепскія словы, напэўна, у некаторых галовах затрымаліся...

— Гэй, пра што тужыш, бабка Хрысця? — пачула яна побач звонкі дзявочы голас.

Ля агароджы стаяла Антаніна Скшынецкая.

Каторы раз залюбавалася шаптуха постаццю маладой дзяўчыны, а тая глядзела на яе вачамі, якія смяяліся, і пакусвала пунсовымі вуснамі белы кончык сарванай травінкі.

— Ты чаго ў такую рань прыбегла? — ласкава спытала яна прыгажуню.

Антаніна агледзелася па баках. Вяскоўцаў на вуліцы не было відаць.

— Давай прысядзем дзе-небудзь у кутку, каб ніхто не прыкмеціў.

— Лаўка на заднім двары ёсць, — прапанавала бабка Хрысціна.

— Добра, — узрадавалася дзяўчына.

Яны прайшлі ў двор.

Антаніна доўга ўсаджвалася: усё папраўляла доўгую паласатую спадніцу.

Нарэшце яна супакоілася.

— Ты ж ведаеш, што ніхто з бацькоў дзеўку ў хаце доўга трымаць не будзе?

Хрысціна кіўнула галавой.

— Вось і мае вырашылі замуж мяне выдаць.

— Няўжо пан які аб’явіўся? — пацікавілася шаптуха.

Антаніна паморшчылася.

— Ды пакінь ты — пан. Гэта мая матухна спіць і бачыць, каб мяне за высакароднага выдаць. З яе марамі мне прамая дарога ў манастыр. Не, бацька мне іншае падрыхтаваў. Хоча мяне аддаць нашаму старасту.

— Ды ты што, быць такога не можа! — пляснула рукамі старая.

— Можа, можа.

Дзяўчына падсунулася да яе бліжэй і амаль зашаптала на вуха:

— Ствары мне адваротнага зелля для Лешака і Янака.

— А гэты цябе чым пакрыўдзіў? Хлопец ён відны і, здаецца, добры, не ў роднага дзядзьку пайшоў.

— Дурань ён, а ад дурняў адны нязручнасці. Падарыў кагадзе бацьку брошку нябачанай прыгажосці, а той вырашыў, што калі Круціцкі такімі рэчамі з работнікам разлічваецца, дык, уяўляеш, што ў яго ў засеках прыхавана? Таму і пабег зранку да яго змаўляцца з нагоды мяне. Я ялейныя пагляды Леша­ка даўно на сабе заўважаю. Бацька — да яго, а я — да цябе.

Бабка Хрысціна задумалася.

— А як жа ты, дзеўчынка, яму адварот дасі? У шынок нам ніяк не выпадае ісці.

— Ты ўжо зрабі, а я прыдумаю, як яго, гада, апаіць! Ды хоць да Дражыны ў госці напрашуся, калі там яе бацька будзе. Чаі распіваць з ім будзем, ды яшчэ і з пернікамі, — зло ўсміхнулася Антаніна. — Дык зробіш?

— Дапамагу табе, прыгажуня, як не дапамагчы. Толькі зёлкі гэтыя не зараз робяцца. Трэба табе заўтра па вячэрняй зорцы прыйсці.

Дзяўчына з удзячнасцю прыклала рукі да грудзей.

— Век тваё дабро не забуду. Толькі, ведаеш, прыйду я не заўтра, а паслязаўтра зранку. Гэта нічога?

— Нічога, — паціснула плячамі Хрысця. — Кубак прыхапі, не забудзься.

— Мне, канечне, чым хутчэй, тым лепш. Я б і сёння прыйшла, але, разумееш, тут такое здарылася! Іду я па сцяжынцы, весела так вакол, птушачкі спяваюць, а мне зябка і здаецца, што за мной хтосьці ідзе. Як ні аглядалася — нікога няма. Я нават трохі бегла. Лепш я ранкам з Марыяй да цябе і прыйду. Удзвюх не так боязна.

— Бабка Хрысця, ты дзе схавалася?

Гэта з вуліцы крычала Дражына.

Змоўшчыцы выйшлі з-за вугла хаты.

Дачка старасты стаяла ля агароджы кветніка, дзе сярод фіялетавых браткоў раслі кусты, абсыпаныя ярка-жоўтымі кветкамі, падобнымі на пухнатыя шары. Плечы дзяўчыны пакрываў дзівоснай прыгажосці шаль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x