Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ паганей стала на душы, калі ён, вярнуўшыся дамоў, убачыў, што яго вісусы ляжаць на ложках. Ды яшчэ і енчаць. Абы не працаваць! Нябось даведаліся, што бацьку няможацца, дык і сабе адразу хваробу прыдумалі.

Лешак падышоў да ложка Пятра і сарваў коўдру.

— Што з табой, хлопец? — спытаў Лешак і асекся.

Сын ляжаў увесь чырвоны і дрыжаў. Пачуўшы бацькаў голас, Пятро расплюшчыў вочы.

— Ліха мне, бацька. Боль такі, што няма сіл трываць. Пашлі па бабку Хрысціну, можа, зёлак якіх дасць.

— Пашлю, сынок, пашлю. — А што з Андрэ, таксама такая ж ліхаманка ?

Але Пятро неяк дзіўна тузануў галавой, закаціў вочы і пачаў хутка-хутка

нешта мармытаць. Ён праваліўся ў забыццё.

Лешак падышоў да другога ложка. Яго вялікі і прыгожы сын Андрэ ляжаў, сашчаміўшы рукі каля горла, а ягоныя вочы былі налітыя крывёю. Шкляны позірк утаропіўся ў столь. Юнак быў мёртвы.

У Лешака ад жаху самлела душа.

Перасільваючы слабасць, ён дастаў з кораба, які стаяў каля печы, усе свечкі, якія бярог для вялікіх свят. Затым стаў запальваць іх і расстаўляць па хаце.

— Нічога, нічога, сынок, — шаптаў ён, слухаючы, як заціхае мармытанне другога сына. — Цяпер адгонім усё паскуддзе агнём, а заўтра ранкам бацька збегае па Хрысціну. Павер, сынок, у самога сілы няма. Адляжуся крыху і пабягу.

Крэкчучы, ён залез на гарышча і ўлёгся на куфар, папярэдне паставіўшы тузін свечак ля падгалоўя.

Нуда цяжкім каменем навалілася яму на грудзі. Галава разрывалася, нечакана для сябе ён заплакаў. Яму было так шкада сваіх летуценняў.

«Госпадзі, толькі па-чалавечы зажылі. Пашкадуй, Госпадзі, дай мне, ста­рому, яшчэ трохі гадкоў. Ты ж увесь мой род пад корань вырашыў знішчыць, а мне ж трэба на каго-небудзь гаспадарку пакінуць. Госпадзі, злітуйся над старым дурнем.»

Шаптаў Лешак і верыў, што ён не памрэ. З ім нічога не можа здарыцца. Бо ён шчасліўчык, яму шэнціць ды яшчэ і службовы чалавек, навошта Богу забіраць яго раней часу?

Прахалодай падзьмула з акна, і Лешак паглядзеў туды.

З акна, з чарноцця ночы на яго глядзелі вочы ці то звера, ці то чалавека. Злосна глядзелі і кпліва.

Вочы ў Лешака слязіліся. Ён, як ні намагаўся, не мог разгледзець, хто там такі.

— Сыдзі, бязбожнае стварэнне, сыдзі!

Цень знік. Але раптам невядома адкуль проста над ім з’явілася вялізная ашчэраная пашча ваўка, ад іклаў якой патыхала смуродам і смерцю.

Лешак у жаху замахаў рукамі і скаціўся з куфра на падлогу.

Незнарок ён скінуў некалькі свечак на дол. Салома імгненна загарэлася, на гарышчы загуло. Спачатку агонь расцякаўся невялікімі раўчукамі, а потым выбухнуў велізарным факелам, узнёсся да неба, рассыпаючы навокал зіхоткія іскры.

Неўзабаве агонь пачаў перакідацца з хаты на хату. Хто спаў, паспеў выбегчы, а хто моцна спаў, стаміўшыся за дзень, той так і згарэў.

Вяскоўцы, хто паспеў выскачыць з палаючых хат, ачомаўшыся, кінуліся ратаваць суседзяў. Яны стукалі ў дзверы і вокны, затым кідаліся ратаваць сваё дабро. Спрабавалі тушыць хаты, але хто ж вёдрамі справіцца з такім пажарам?!.

Бязлітасны агонь набіраў сілу. Ад палаючых хат асвятлілася начное неба. І ўсё, што знаходзілася ў акрузе — лес, рака, аблокі і зоркі — афарбавалася ў чырвона-чорны колер, колер смерці і страху.

12

А што здарылася з Антанінай і Дражынай, якія ранкам пайшлі памаліцца Святой Панне Марыі ў храм?

Усю дарогу Антаніна незадаволена пазірала на сяброўку. Дражына, як крыху адышла ад вёскі, стала скардзіцца, што ёй млосна і пачала прасіць сяброўку спыніцца, каб крыху адпачыць каля дарогі.

— Паслухай, Дражына, калі табе так кепска, вяртайся дахаты? — не вытрымала Антаніна пасля таго, як яны чарговы раз прыселі адпачыць.

— Што ты, Антаніна, мы ўжо прыйшлі. Я бачу дах званіцы, — адказала сяброўка.

— Тады, як знаеш. Але калі мы будзем так плесціся назад, то дацямна дахаты не вернемся, — сказала дачка Адама Скшынецкага.

Мабыць, баючыся, што сяброўка будзе папракаць далей, Дражына, прыкладваючы вялікія намаганні, сабралася з сіламі і паскорыла крок.

Нарэшце яны зайшлі ў цень ад дубоў, што стаялі радамі ўздоўж ручая Цэдрон.

Яшчэ дзяўчаты пачулі стук сякер. Тут ужо шмат гадоў будавалася свяцілішча, але нават недабудаванае яно было цудоўным: храм не маглі сапсаваць ні рыштаванні, ні натоўпы тых, хто яго ўзводзіў.

Каля храма дзяўчаты рассталіся.

Антаніна накіравалася да алтара, а Дражына вырашыла не мяняць свой штодзённы рытуал і рушыла да капліцы, якая ўзвышалася на адным з трох узгоркаў, названых у гонар нейкага святога. Якога менавіта, Антаніна не памятала. Ды і навошта? Тут, куды ні глянь, усё носіць богаўгодныя імёны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x