Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абрам замоўк.

— Зразумела, — сказаў Янак, — мне адзін бывалы чалавек казаў, як ад няверных пазбаўляюцца. Твае хоць жывыя засталіся? Я разумею, што не. Ты б у нашай вёсцы не мучыўся. Я праўду кажу?

— Ваша праўда, — пагадзіўся Домніч. — З нашай сям’і толькі я адзін застаўся. Выратавала мяне тое, што ў тую крывавую гадзіну я выйшаў з хаты для папаўнення запасаў правізіі. А мае добрыя суседзі ўсіх забілі: і дзяўчатак маіх, і маю рахманую Дору, якая верыла да апошняга ўздыху, што Бог для ўсіх адзіны.

— Зразумела, — паўтарыў Янак. — Што ж рабіць, гэтулькі гадоў прайшло, можа, яно і да лепшага, раней памерлі — раней адмучыліся. Я так разу­мею, што і цяпер ты выратаваўся выключна сваёй кемлівасці?

— Так, ваша праўда, пан Янак. Як толькі я пазнаў усе прыкметы чумы, забраў авечак і падаўся ў горы. Балазе з голаду памерці скаціна ніколі не дасць. А калі войскі выставілі кардоны ўздоўж дарог, ды ўсе чумныя дамы спальвалі, вярнуўся я сюды і стаў чакаць, калі хто абвесціцца, верыў я, што вы вернецеся.

— Няўжо так? Хітруеш, — усміхнуўся Янак.

— Я? — Абрам ускінуў густыя чорныя бровы. — Вы ж, пан Янак, Богам адзначаны, такія страхі перажылі. А цяперака, каму як не вам быць вялікім гаспадаром? Тым больш вы ўжо дужа сталі падобныя на паважанага свайго дзядзьку, нашага старасту Лешака Круціцкага, як знешне, так, напэўна, і ў душэўным стане, а значыць, спраўным гаспадаром будзеце. Я не забыўся, як у вас, бывала, усё ў руках гарэла.

Янак ніяк не адрэагаваў на Абрамаву ліслівасць.

— Дык ты кажаш, нікога не засталося?

— Не, чаму ж. Выжыў божы чалавек-ксёндз наш Іосіф Богуш, ды толькі крануўся ён крыху. Вырашыў, што ў капліцы, якая ад пажару ацалела, трэба рэшткі пакутнікаў пахаваць.

— Як гэта? — не зразумеў Янак.

— А вось так, ходзіць па палях і паселішчах ды збірае косткі ў мяшок, а потым адносіць іх у капліцу і складае ўздоўж сцен, чарапы ў адзін бок, косці ў другі. Кажа, так душы памерлых бліжэй да Бога будуць, значыць, супакояцца на тым свеце. Ды колькі рукамі ён гэтых непрыкаяных зможа перанесці? Вось калі б пан Янак сваім канём дапамог яму ў справе, Богу ўдзячнай, паўдзельнічаць, як бы ўсім стала спакайней. Звяр’я ж распладзілася ў акрузе мноства. Нічога гэтыя стварэнні не баяцца, паводзяць сябе ў тутэйшых лясах, як гаспадары.

— Ясна. Перадай святому айцу — хай заўтра зранку каня бярэ. Сам я не пайду, хоць я нябожчыкаў перабачыў шмат, але грэбую, і настрой у мяне ад іх выгляду псуецца.

Ён устаў з-за стала.

— Пайду, пакланюся роднай хаце. Дык ты кажаш, ніхто больш не ўратаваўся?

— Антаніна і яе сямейства ў першыя ж дні памерлі, — здагадаўся нарэшце Домніч, хто больш усяго цікавіць Абрама. — Айцец Іосіф з іх сялібы даўно ўжо ўсе костачкі перацягнуў. Кажа, што прыгажосць дзяўчыны з лесапільні павінна першая перад вачамі Усявышняга паўстаць.

— Ясна, — які раз паўтарыў Янак і падняўся з лаўкі.

— Не хадзілі б вы нікуды, вечарэе ўжо, заўтра зранку б адправіліся, — пачаў Абрам угаворваць ізноў набытага гаспадара.

— Мне трэба, — сказаў Янак і, захінуўшы шчыльней плашчом, ступіў у надыходзячы змрок.

Не мог жа Янак паведаць Абраму, што з самага пачатку, як той пачаў расказваць, адна думка свідравала яго мозг: а раптам камяні, што Лешак нахапаў, ацалелі? Ляжаць схаваныя паміж бярвення, а таму і не счарнелі ад полымя, зіхацяць сваёй чароўнай прыгажосцю і чакаюць яго, Янака.

16

Мядзведзіца ў апошні раз рабіла кругі вакол бярлогі, заблытвала сляды перад тым, як залегчы ў спячку. Ці мала якому стварэнню захочацца наведаць яе бярлогу.

Апошнія гады яна часта спускалася ў даліну, каб паласавацца яблыкамі і грушамі. На папялішчы іх расло шмат. Дый на некаторых надзелах па вясне яшчэ ўсходзіў авёс, які яна так любіла.

Мядзведзіца ўстала на заднія лапы, а пярэднімі стала трэсці яблыню, на якой заставаліся мёрзлыя плады.

Шум стаяў неймаверны, нібы шквальны вецер гудзеў у кронах дрэў.

Але раптам мядзведзіца перастала трэсці дрэва, апусцілася на зямлю і павярнула галаву ў бок дарогі. Яна адчула пах, гэта быў пах чалавека, і гэты пах станавіўся ўсё больш вострым і страшным.

Звер асцярожна зайшоў за паўразваленую сцяну хаты і стаіўся...

17

Янака Круціцкага пахавалі побач з магілай маці.

Калі ён не вярнуўся нават ранкам да «Пузатай стронгі», Абрам Домніч пабег да ксяндза, яны — і знайшлі Янака ля хаты яго дзядзькі, на ўскрайку сяла. Задрала бедалагу мядзведзіца.

Успомніўшы нябожчыка, яны вырашылі, што Абрам Домніч застанецца замест гаспадара ў шынку, а Іосіф Богуш забярэ каня: той жа стаў нічыйным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x