Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, як раіў усё той жа чуллівы чалавек, Янак застаўся служыць у войску.

Выдалі яму палатняныя порткі, боты, шапку, мушкет, крывую шаблю ды торбу для харчоў.

Асабліва Янака цешыў абутак, адным словам, пан.

Служыў ён таварышам то ў аднаго ваякі, то ў другога. У многіх кампаніях пабываў, усякага набачыўся. Смерць, хваробы, голад заўсёды з салдатамі пад руку ідуць, а ён як загавораны. Жывы і цэлы. Можа, так і застаўся б да старасці ў арміі, а там, глядзі, і да якога, хай і маленькага, але ўсё ж чыну даслужыўся б, толькі здарылася з Янакам бяда. Напала на яго пошасць, якая высмоктвала з яго ўсе душэўныя сілы, спадзяванні на лепшае развейваліся... Паступова Янак заахвоціўся да гульні ў косткі. Спачатку ён не ведаў, што часта за сталом гуляюць злыя і несумленныя людзі, рызыкаваў і прайграваўся дашчэнту. Пазней, калі ўжо спрактыкаваўся у тонкасцях гульні, вызначаў ашуканцаў нават па адным узмаху веек, упадаў у лютасць і біў крыўднікаў бязлітасна, тыя, вядома, таксама ў даўгу не заставаліся. Янак часцяком з’яўляўся на службу пабітым і ў падранай адзежы.

Хіба ж пасля гэтага мог зрабіць хоць якую кар’еру жаўнер Круціцкі? Хто ж такога захоча побач з сабой трымаць, а тым больш рухаць на высокія пасады?

У адным меў рацыю пан Станіслаў. Дзяўчат на сваім вяку пляменнік старасты Кажоўскай пабачыў усякіх, і не толькі тых, што ішлі за абозам з вядомымі мэтамі. Былі ў яго і сумленныя дзяўчаты. Толькі не кахаў ён іх, і справа тут была зусім не ў Антаніне. У яго ўяўленні яе воблік спачатку бляднеў, змяняўся, а потым і зусім растварыўся ў дыме паходных вогнішчаў, сцёрся ў пякучых пацалунках прадажных прыгажунь.

Іншы запал авалодаў Янакам — жаданне стаць багатым чалавекам. Нагледзеўся ён на прыгажосць палацаў ды на лёгкае гарадское жыццё. Думаў разбагацець, гуляючы ў косці. Ды не тут было.

Грошы з рук Янака сплывалі імгненна, а каб зарабіць іх, трэба было гарбець тыднямі. Па яго разуменні, гэта было няправільна. Стаў Янак задумвацца аб тых багаццях, якія тады дзядзька ўхапіў з карэты. Янак думаў, думаў і вырашыў, што пара вяртацца дамоў і запатрабаваць у дзядзькі сваю долю за работу, за крыўды ды за тое, што маўчыць.

І, адсужыўшы дзесяць гадоў, Янак вырашыў пакінуць доблеснае каралеўскае войска.

Зараз ён мог смела вяртацца ў родную вёску. У апошні час яму шанцавала. Ён выйграў трохі злотых і купіў у аднаго мясцовага яўрэя, калі іх полк стаяў у Кракаве, паношаную, але яшчэ прыстойную адзежу. А яго апошні гаспадар падарыў яму хворага каня, які свайму гаспадару не мог прынесці ратнай славы, бо ў баі ледзь капыты перасоўваў.

Дый калі б усяго гэтага ў Янака не было, яму — пляваць, што пра яго думалі б аднавяскоўцы. Янак, як чалавек, які адчуў, што ён — толькі імгненне ў гэтым свеце, пачаў адпаведна ставіцца да ўсяго і да ўсіх...

Па дарозе дамоў Янак ледзь стрымліваў сябе, каб не завярнуць у які шынок і паспрабаваць згуляць хоць разок. Але ён баяўся, што пачне рызыкаваць і прайграе не толькі апошнія грошы, але і каня, і гэта яго стрымлівала. Яму ўжо вельмі хацелася з’явіцца ў родныя мясціны сапраўдным вяльможным панам.

Чамусьці Янак, ідучы дадому, ні разу не падумаў пра тое, што ў Кажоўскай яго не толькі ніхто не чакае, але што самой вёскі ўжо можа не быць... Гэткі страшны мор прайшоўся па тутэйшай зямлі!

Янак любаваўся сабой, быў аслеплены важнасцю сваёй персоны. Ён уяўляў, як усе здзівяцца, калі даведаюцца, што сірата Янак не толькі ацалеў ва ўсіх нягодах, а да ўсяго вяртаецца не з пустымі рукамі. І не хлопцам, якога яны ведалі, а мужчынам, здабытчыкам!

Не здагадваўся ён, што ў гэтым свеце ніхто нікім не цікавіцца, і ніхто нікому не цікавы. А яно, калі ты не абуза родным, ну і дзякуй богу!.. А чужыя... На тое яны і назву маюць такую страшную — чужыя.

14

Чым бліжэй ён пад’язджаў да родных мясцін, тым цяжэй станавілася ў яго на душы. Паўсюль ён бачыў запусценне і бязлюддзе...

Нарэшце з-за дрэў паказалася сцяна «Пузатай стронгі», белы дым паднімаўся над пачарнелым ад дажджоў дахам.

Янак сцепануўся. На дварэ стаяла глыбокая восень, і вечары ўжо больш былі падобныя на зімовыя, так было марозна і зябка.

Ён агледзеўся вакол. Нічога не змянілася, толькі неяк усё скурчылася: і аканіцы, і слупы, да якіх падарожныя прывязвалі сваіх коней — ды і сам драўляны будынак стаў нейкім змрочным, сцены пацямнелі і пачалі ўрастаць у зямлю. А можа, у маладыя гады ўсё здаецца больш прывабным, чым у сталыя?

Янак расчыніў дзверы і аслупянеў: за сталамі нікога не было. Толькі са сцен ухмыляліся чучалы галоў дзікоў і ваўкоў. У мёртвых ашчэраных пашчах гулялі водбліскі языкоў полымя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Ришел Мийд - Бляскавият двор
Ришел Мийд
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных»

Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x