Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2014, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цырульнік узяўся за працу. Ён быў малады. У яго быў харошы, амаль дзявочы твар. Аздабляла яго лагодная ўсьмешка. Выклікаў давер.

— Вы, відаць, нядаўна з войска? — спытаў мяне падчас працы.

— Так.

Спачувальна ўздыхнуў, праз імгненьне сказаў:

— Цяжкія часы, пане.

Калі скончыў галеньне, я даў яму тысячную банкноту. Атрымаў рэшту. Узяў пакінуты ў крэсьле гарнітур і хацеў выйсьці. Затрымаўся, аднак, у дзьвярах і спытаў цырульніка:

— Можа, знойдзеце пакупніка на добрую адзежу? Ня маю тут знаёмых, а патрэбныя грошы.

— Калі ласка, пакажыце.

Зь відавочным задавальненьнем ён агледзеў добра пашытую адзежу І спытаў:

— Ці можна памераць?

— Калі ласка.

Ён узяў гарнітур і пайшоў за пярэгарадку ў куце пакою. Неўзабаве вярнуўся.

— Гарнітур мне пасуе. Трэба толькі крыху перарабіць. Я куплю яго ў вас, калі ня вельмі дорага.

Я ня ведаў, якую назваць цану. Меркаваў, што каштуе ня менш чым пяцьдзясят тысяч марак. Урэшце сказаў:

— Я прадам вам яго за пятнаццаць тысяч.

Цырульнік пасьпешліва пагадзіўся. Ён накінуў на фартух пінжак, папрасіў мяне, каб я трохі пачакаў, і пайшоў у суседнюю краму. Ён хацеў пазычыць грошы, бо ня меў сумы цалкам. Празь некалькі хвілін вярнуўся і ўручыў мне пачак банкнотаў. Перад выйсьцем з салёну я затрымаўся. Пасьля кароткага роздуму сказаў:

— Вы асьцярожна з гэтым гарнітурам. Разумееце? Я яго таксама купіў… Няўпэўнены…

Цырульнік пасьміхнуўся:

— Ведаю, што ён «левы». Занізкая цана. Але перафарбую яго, зьмяню гузікі, трохі перараблю і ўсё будзе добра.

— Выдатна! Да пабачэньня!

— Посьпехаў! Калі ласка, як-небудзь заходзьце яшчэ!.

Паголены я выглядаў больш прыстойна. Аднак назаляла мне адсутнасьць анучаў на нагах. Фуражка была зношаная і выглядала як брудны шматок сукна. У краме на Троцкай вуліцы я купіў спартовыя ваўняныя гетры, шкарпэткі, пару бялізны і спартовую шапку. Знайшоў на той жа вуліцы грамадзкую лазьню. Старанна і з захапленьнем памыўся ў ваньне. Потым пачысьціў фуражкаю брудныя боты. Выйшаўшы з лазьні я пачуўся вельмі добра. Чыстае цела дадае бадзёрасьці і ўпэўненасьці ў сабе. У адлюстраваньнях крамных вітрын бачыў, што ў гетрах і новай шапцы выглядаю значна лепш. Зайшоў у цёмную браму і выкінуў тамака брудную бялізну ды фуражку. У другасортнай рэстарацыі я зьеў сьвіную катлету і выпіў пляшку піва. Пасьля выйшаў на вуліцу.

Надвор’е было кепскае. Неба чорнае. Вецер гнаў вуліцамі, зьдзіраў шыльды крамаў, ірваў вопратку на мінаках. Але дрэннае надвор’е зусім не засмучала мяне. Я быў сыты, чысты, лепей выглядаў і меў грошы. Вырашыў, што гэтую ноч правяду зручна ў ложку. Зьбіраўся пайсьці ў напрамку вакзалу, дзе было шмат танных гатэлікаў. Па дарозе чапляліся да мяне прастытуткі. Раней ніколі яны да мяне не вязаліся. Мне карцела пайсьці зь якой-небудзь, але бянтэжыўся, бо ніколі не карыстаўся з гэткага роду «каханьня». Акрамя таго, баяўся заразіцца. Недалёка вакзалу ўгледзеў кабету, што выходзіла з кавярні. Была высокая, дзябёлая. Азірнуўся на яе. Яна махнула мне рукою. Неўзабаве мы ўжо размаўлялі, хаваючыся ад ветру ў цёмнай браме.

— Пойдзеш са мною, каток? — спытала кабета. — Пагрэемся.

— Маеш куды?

— Так. Я не «вытыха» [4] Вытыха — дзяўчына, што займаецца прастытуцыяй па-за кантролем паліцыі. .

— Колькі за ноч? Шмат ня дам. «Мортус» [5] Мортус — бяда, нэндза, дрэннае матэрыяльнае становішча. . Шукаю месца, дзе б пераначаваць. А з кабетаю я даўно ня спаў.

— Сабачы час, — сказала яна. — Калі дасі тысячу марак, то хадзем.

Я пайшоў зь ёй. Яна жыла зь іншай кабетаю ў дагледжаным, вялікім пакоі. Мы засьпелі яе прыяцельку дома. Тая была нападпітку. Ляжала ў кашулі на ложку і пыхкала папяросай. Пачала ўсхвалявана расказваць, як яе недзе пабілі. Расчулілася над сабою і заплакала.

— Гэлька, ня румзай, малпа! Набярэцца, як сьвіньня, і вые. Яна заўжды так.

— А ты ня п’еш?

— П’ю, але ня выю. Лепей ужо сьпяваць! А можа, купім разам бутэльку? — прапанавала мне.

Я пагадзіўся, хаця меў большы апэтыт на кабету, якая была вельмі прынадная. Яна выйшла адразу з пакою, кажучы, што вернецца праз пяць хвілін. Пазьней доўга пілі гарэлку. Гэлька таксама атрымала пару кілішкаў і пачала сьпяваць:

Хаджу па вуліцы, хлопцаў палюю.
Ідзе «лягавы», мяне ён арыштуе.
Хадзі, паненка, не стыдайся,
Да «Абычаёўкі» [6] Абычаёўка — аддзел паліцыі нораваў, які кантраляваў прастытутак. ўжо зьбірайся.

Калі бутэлька была пустая, кабета, зь якой прыйшоў, падрыхтавала ложак. Распрануўся і з прыемнасьцю даткнуўся цёплай пасьцелі. Гэля сядзела на ложку насупраць і ціха напявала. Яе прыяцелька скончыла прыбірацца. Пасьля распранулася нагала і пачала мыцца ў пастаўленай на табурэце мядніцы. Нарэшце згасіла сьвятло і ўлезла пад коўдру. З вуліцы падала на столь сьвятло ліхтара. З асалодаю лашчыў гладкае, цёплае цела. Першы раз за некалькі месяцаў я спаў з кабетаю. У глыбі пакою мурлыкала пад нос Гэлька:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x