• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З усходу насоўваліся цяжкія, падобныя да клубоў бруднай ваты аблокі. Захінулі неба. Дзень стаў шэры, пануры. У душы маёй запанавала ноч. Прахожых было мала. Узмацняючыся, вецер вымеў людзей з гораду. Зьвечарэла рана, і стала цёмна. Я пералез праз высокі паркан і апынуўся ў цёмным, патыхаючым вільгаццю садзе. Парыла. Можна было чакаць уночы вялікую буру. У цемры і навобмацак, захіляючы рукою твар, каб аберагчы вочы ад удараў гальля, прадзіраўся між дрэваў. Ведаў, што ў глыбі саду ёсьць вялікая, зашклёная альтанка. Я зьбіраўся правесьці ў ёй ноч. Выйшаў на шырокую алею, напрыканцы якой мігацелі асьветленыя вокны дому. Я адпачыў трохі, седзячы на зручнай лавачцы, пасьля паволі скіраваўся да дому. «Спаць яшчэ рана. Пагляджу, што там робіцца». Вялікая тэраса атачала частку аднапавярховага будынку. Дзікі вінаград аплятаў сьцены. Я ціха ўвайшоў на тэрасу. Убачыў вялікі пакой, зь якога вялі дзьверы, з зашклёнай верхняй часткай. Побач іх былі два акны. У пакоі ўгледзеў трох чалавек, якія сядзелі за сталом. Паджылы мужчына, мажны, лысаваты, чытаў газэту. На яго далоні зіхацеў дыямэнт. Побач, бліжэй да дзьвярэй, сядзела прыгожая кабета з чорнымі, хораша зачасанымі валасамі. Насупраць яе сядзеў малады мужчына ў спартовым гарнітуры. Ён гаварыў нешта кабеце, на вуснах якой блукала лёгкая ўсьмешка. Слоў я зразумець ня мог. Даляталі да мяне толькі прыглушаныя гукі. У аддаленым куце тэрасы ўбачыў яшчэ адно, адчыненае акно. Падышоў да яго. Ад тэрасы была спушчаная штора. Хвіліну прыслухоўваўся. Было зусім ціха. Павольна ўзьняў да гары штору. У сярэдзіне панаваў паўзмрок. Сярэдзіну пакою працінала шырокая паласа сьвятла, якая трапляла сюды праз адчыненыя дзьверы. Сьвятло адбівалася ў вялікім люстры, якое кідала водбліскі на сьцены і столь. Я ўлез у пакой, пакідаючы ўзьнятай штору. Апынуўся ў вялікай спальні. Падлогу яе засьцілаў мяккі дыван. Не было патрэбы засьцерагацца шуму. Падэшвы танулі ў дыване, як ў густой траве. Убачыў шырокі ложак. Пры ім стаяла начная шафка. Высунуў яе шуфлядкі. У сярэдзіне была драбяза, якая была для мяне нічога ня вартая. Трохі далей я ўгледзеў туалетны столік, а на ім мноства бутэлечак, пудэлкаў, шчотак, грэбняў. Крыху збоку стаяў фатэль, а на яго сьпінцы вісеў мужчынскі гарнітур. Я ўзяў яго і паклаў на падваконьне, каб у выпадку хуткіх уцёкаў праз акно пасьпець забраць яго з сабою. Я хацеў перайсьці на другую палову пакою праз паласу сьвятла. Баяўся, аднак, што людзі з суседняга пакою могуць мяне заўважыць, бо выразна бачыў у люстры адлюстраваньні іх постацяў. На другім баку пакою стаяла шафа. У ёй магла быць адзежа і бялізна. Нейкі час я разважаў — што рабіць. Падумаў: «Навошта мне шмат адзежы? Дзе яе схаваю? Дзе прадам? А грошай там, напэўна, няма». Яшчэ раз агледзеў даступную мне частку пакою, шукаючы вартыя рэчы. Знайшоў на фатэліку каля ложка залаты гадзіньнік на руку. Паклаў яго ў кішэню. Заўважыў рух у суседнім пакоі. Адступіў да акна і зірнуў у люстра. Паджылы мужчына ўзьняўся з крэсла.

— Пойдзем у тэатар? — спытаў, складаючы газэту.

— Абавязкова. Я казала табе… — адказала брунэтка.

— І вы з намі? — зьвярнуўся стары мужчына да мужчыны ў спартовым гарнітуры.

— Так.

— Тады іду пераапрануцца. Ты таксама не губляй часу, бо не пасьпеем, — сказаў паджылы мужчына да кабеты і выйшаў з пакою.

Пасьля яго сыходу мужчына ў спартовым гарнітуры ўсхапіўся зь месца, падбег да кабеты і абняў яе. Пачаў цалаваць.

— Ты вар’ят! Муж зойдзе! Ну, супакойся!

Адштурхоўвала рукою яго галаву, але ўсім целам гарнулася да яго. У яе голасе адчуваўся не супраціў, а заахвочваньне.

— Нічога, нічога, — казаў мужчына. — Пасьпеем пераапрануцца, пакуль гэты маруда скончыць.

Палка цалаваў яе вусны. Потым узьняў кабету на рукі й пайшоў у пакой, у якім знаходзіўся я. Я сьпехам высьлізнуў праз падваконьнік. Узяў гарнітур і сьцягнуў уніз штору. Цішком прайшоў тэрасу да саду. Гарнітур быў амаль новы, добра пашыты, з дарагой тканіны. У адной кішэні знайшоў чатыры банкноты па тысячы марак, у іншай была чыстая хустка для носа. Схаваў усё ў кішэню, а гарнітур згарнуў падшыўкаю навонкі.

На нейкай вуліцы, недалёка ад цэнтру, убачыў невялікую цырульню. «Добра было б пагаліцца». Увайшоў у сярэдзіну. У памяшканьні кліентаў не было. Малады цырульнік сядзеў за столікам і вастрыў брытву.

— Можна пагаліцца? — спытаў яго.

— Калі ласка, — ён адсунуў крэсла ад люстра.

— Колькі каштуе галеньне?

— Семдзесят марак. Ёсьць цэньнік.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.