Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2014, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы мяне шукалі?

— Шукаў. Я хачу прапанаваць вам працу. Але абмеркаваньне гэтага зойме шмат часу. Магу пачакаць, пакуль вы абладзіце сваю справу ў акенцы.

Я вельмі зацікавіўся гэтымі словамі, але палічыў, што ня трэба праяўляць празьмернага запалу. Таму не пакінуў адразу чаргі, хаця чакаць трэба было яшчэ доўга. Я сказаў:

— Я ахвотна з вамі пагутару. Можаце пачакаць мяне знадворку, бо тут душна і горача.

— А вы ня зьнікнеце, як раней? — пасьміхнуўся дзядок.

— Ня маю прычын пазьбягаць вас. Я зацікавіўся вашай прапановаю.

— Добра. Вы ведаеце цукерню «Чырвоны Штрал» [9] «Чырвоны Штрал» — адна з кавярняў Казімера Штрала. У даваеннай Вільні існавала яго 4 кавярні, сярод якіх «Зялёны Штрал» і «Белы Штрал» (заўв. пер.). ?

— Ведаю.

— Вось там буду вас чакаць. Пакуль што да пабачэньня!

Стары адышоў. Чарга, у якой я стаяў, паволі пасоўвалася. Мяне падбурвала пакінуць яе, але не хацеў прыйсьці ў цукерню заўчасна, бо выявіў бы гэтым сваё нецярпеньне. Нарэшце дасягнуў акенца і пачуў добра вядомыя мне словы: «Пакуль нічога для вас няма». Гэтае «пакуль» доўжылася шмат тыдняў. Наогул, рэдка здаралася, каб нехта з чаргі атрымліваў працу. На такога шчасьліўца паглядалі з зайздрасьцю. Найчасьцей атрымлівалі працу спэцыялісты: сталяры, цесьляры, муляры, бляхары, шаўцы, сьлесары. Нават летам, калі ішлі будаўнічыя работы, толькі нязначная частка зарэгістраваных мужчын атрымлівала працу. Кабеты лягчэй знаходзілі занятак — як хатняя абслуга, гатэльная ці рэстаранная. Былі таксама запатрабаваныя нешматлікімі віленскімі фабрыкамі, можа таму, што жанчынам плоцяць менш, чым мужчынам. Некалькі разоў я прасіў чыноўнікаў, каб далі мне якую-небудзь працу, нават найменш аплатную. Я пагаджаўся працаваць як фізычны работнік, кур’ер ці падмятальшчык вуліц. Але калі зьяўлялася нейкая прапанова, на яе было шмат кандыдатаў, якія чакалі даўжэй за мяне.

Я сьпехам падаўся ў цукерню «Чырвоны Штрал». Яна была побач. Баяўся, што спазьнюся. Заўважыў, аднак, з вуліцы, празь вялізную вітрынную шыбу, старога, што сядзеў у глыбі й чытаў нейкае выданьне. Я ўвайшоў у цукерню. «Дзядок» ня быў вельмі стары. Напэўна, меў ня больш за 55 год. У валасах ня меў і сьледу сівізны. Толькі глыбокія і шматлікія зморшчыны старылі твар. Затое вочы былі маладыя, жвавыя, вясёлыя і выглядалі зь сеціва маршчын, як гарэзьлівыя дзеці.

— Сядайце! — паказаў мне далоньню на крэсла па другім баку століка.

Адразу ж паклікаў афіцыянта і замовіў гарбату з цытрынаю і канапкі з шынкаю. Потым зьвярнуўся да мяне:

— Ці маеце вы шмат вольнага часу?

— Колькі хочаце. У мяне няма ніякай работы, і я ня ведаю, калі нешта знайду.

— Тады ня будзем сьпяшацца. На двары сьпякота, а тут халодна, прыемна. Гэта галоўная вартасьць гэтай рэстарацыі. Зірніце на тых, хто сядзіць побач! Вы арыентуецеся, якога гатунку людзі тут зьбіраюцца?

Цукерня была невялікая. За столікамі сядзелі мужчыны ў сярэднім і сталым веку. Размаўлялі прыглушанымі галасамі ці шэптам. Праглядалі нейкія паперы. Твары ўсіх мелі напружаны, пільны выраз.

— Падаецца, — сказаў я, — што гэта людзі, якія прыходзяць сюды не адпачываць і выпіць нечага, але каб абмеркаваць нейкія справы.

— Правільна, — пасьміхнуўся дзядок і сьцьвярджальна хітнуў галавою. — Людзі, як зьвяры, маюць свае ўлюблёныя месцы: дзе яны жыруюць, хаваюцца або палююць. Тут зьбіраюцца пераважна спэкулянты. Тут пачынаюцца ці канчаюцца часам вельмі значныя гандлёвыя ці біржавыя афэры. Тут можна прадаць і купіць амаль усё: дыямэнты, валюту, нават фальшывыя грошы. Тут, за столікамі, пераходзяць з рук у рукі мільённыя капіталы. Тут людзі багацеюць, а часам банкрутуюць на працягу гадзін ці колькіх хвілін.

Кутнія дзьверы цукерні адчыніліся, і ўвайшла стройная, прыгожая смуглая брунэтка. За ёю сьпяшаўся паджылы, мажны, лысаваты мужчына. Я адразу пазнаў у іх пару, якая была ў сталовым пакоі дома, зь якога я скраў адзежу і гадзіньнік. Дзядок таксама завярнуў на іх увагу.

— Бачыце тую кабету, якая ўвайшла ў цукерню? Гэта таксама тавар, але ўжо куплены. Мяркую, што можа быць перапрададзены. Яна была дачкою зьбяднелай абшарніцкай сям’і. Бацькі яе нарабілі пазыкаў і знаходзіліся на мяжы згаленьня. У гэты час завітаў да іх пасланец лёсу, у выглядзе таго лысаватага мужыка, добра забясьпечанага грашыма. Ён упарадкаваў іх маёмасныя справы і атрымаў за гэта прывабную жанчыну.

— Але ці верная яму яна? — спытаў я, маючы на думцы сцэну, якую бачыў у сталовым пакоі, калі выйшаў зь яго муж брунэткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x