Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2014, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці верная? — пасьміхнуўся стары. — Напэўна, не заўсёды ён у гэтым зацікаўлены. Ведаю, што яна спрытная і дапамагае мужу зарабляць. Яго прафэсія — купля і продаж лесу, маёнткаў, дамоў. Зразумела, калі можна набыць гэта танна, а прадаць даражэй.

Брунэтка і яе муж селі да століка, за якім іх чакалі два старыя мужчыны, якія адрозьніваліся ад іншых прысутных у цукерні выразам твараў і ўбраньнем.

Размаўляючы зь дзядком, я піў гарбату, еў канапкі й меркаваў: якую ён мае да мяне справу? Раней ён сказаў, што аповед зойме шмат часу. Таму я не сьпяшаўся з пытаньнямі. Ён сказаў, што хоча прапанаваць мне працу. Гэта была для мяне найважнейшая рэч… Я прыйшоў да высновы, што праца будзе незвычайная, бо навошта марнаваць гэтулькі часу на папярэднія размовы. Таму я чакаў цярпліва далейшага працягу нашае размовы. Праз пэўны час дзядок пачаў распытваць у мяне пра мой матэрыяльны стан. Я сказаў, што ён вельмі кепскі, бо трэці месяц не магу знайсьці ніякай працы і ня маю нават дзе начаваць. З горыччу я адзначыў:

— Падчас вайны, калі мы ішлі праз Варшаву на фронт, у жніўні 1920 году, закідалі нас кветкамі. Давалі папяросы, шакаляд. Цалавалі. Нейкая дзяўчына павесіла мне на шыю некалькі дзясяткаў срэбраных мэдалікаў з выяваю Маці Божай Чэнстахоўскай. Я раздаў іх сябрам. А потым… нас выкінулі на сьметнік. Забралі нават анучы, плашчы, коўдры, запасную бялізну. Не далі маладым добраахвотнікам магчымасьці далей навучацца. Не далі ані кропкі апоры, ані місы супу. Сытае і бясьпечнае грамадзтва не пацікавілася лёсам тых, хто бараніў яго свабоду.

— Так, гэта жахліва! Дурныя, марныя людзі! — сказаў стары. — Падчас рэвалюцыі ў Расеі я бачыў мноства кінутых коней. Яны хадзілі галодныя, схуднелыя, страшэнныя. Ніхто іх ня браў, бо не было пашы. Яны здыхалі на вуліцах. Галодны люд выразаў са здыхляціны кавалкі мяса. Але асудзіць на лёс тых коней тысячы маладых жаўнераў — гэта злачынства!

Дзядок змоўк і з сымпатыяй зірнуў на мяне. Я быў гэтым узрушаны, бо ніхто мне не спачуваў. Хіба толькі тая гаротная прастытутка з сутарэньня.

— Я баюся цяпер прапаноўваць вам гэтую працу, — сказаў па доўгім маўчаньні стары.

— Чаму? Да таго ж я акурат і шукаю працу.

— Ведаю. Але гаворка пра від працы. Я не хачу, каб вы прынялі яе толькі таму, што вы ў цяжкім становішчы.

— Калі ласка, скажыце мне: у чым справа?

— Добра! Але для майго заспакаеньня дамовімся, што калі вы не пагодзіцеся на маю прапанову, дам вам дзьве тысячы марак.

— Не выпадае мне браць задарма грошы.

— Наадварот, ад мяне можна ўзяць. Ведаю, што такое галеча. Мне таксама некалькі разоў людзі дапамаглі. А ў гэтым выпадку вы страціце час і надзею зарабіць.

— Добра. Што за праца?

Дзядок выняў з бакавой кішэні пінжака тоўсты канверт, у якім было некалькі дзясяткаў здымкаў фармату паштоўкі. І падаў мне.

— Гляньце гэта. Тут па адным фатаздымку з розных сэрый, ды нават з розных краін. Ёсьць венскія, парыскія, італьянскія і бэрлінскія.

Я ўбачыў дзясяткі парнаграфічных здымкаў, на якіх былі сфатаграфаваныя разам мужчыны і жанчыны ў далікатных позах. На некаторых зь іх былі толькі кабеты. Гэткія фатаздымкі я бачыў некалькі разоў у сяброў. Яны не зьдзівілі й не зацікавілі. Затое я быў уражаны, што стары паказаў іх мне.

— Вы прапануеце мне прадаваць такія здымкі? — спытаў я.

— Не. Для гэтага ёсьць іншага роду агенты і агенткі. Бо гэта ж рэчы нелегальныя, ды нават караныя. Зразумела, калі іх распаўсюджваць.

— Дык у чым справа?

— Найперш, што вы скажаце аб гэтых здымках, аб іх узроўні?

— Яны вельмі грубыя.

— Цудоўна! Цешуся з такога адказу. Ён сьведчыць пра тое, што ў вас добры густ. А цяпер скажу вам, у чым справа. Я гэтыя рэчы прадаю за пасярэдніцтвам агентаў і агентак. Тавар прывожу з Варшавы. Дык вось, мой дастаўнік дае дарагі і грубы тавар. А можна ж за тыя самыя грошы даць тавар эстэтычны, фатаздымкі добрыя, прыгожыя позы, творчыя дэкарацыі. Я размаўляў аб гэтым з адным гандляром такімі здымкамі. Ён запэўніў мяне, што калі дам яму лепшы тавар, будзе мне плаціць оптам тую самую цану, якую плаціць за замежныя здымкі.

— Такія паштоўкі дарагія?

— Я купляю іх тузінамі ці нават дзясяткамі тузінаў. А мае агенты прадаюць пераважна паадзінкава. Звычайна такі фатаздымак каштуе трыста марак. Я прадаю іх агентам па дзьве тысячы марак за тузін. Сам купляю оптам, зразумела, нашмат таньней. Цяпер я хачу паспрабаваць сам вырабіць некалькі сэрый такіх здымкаў, але на вельмі высокім узроўні. Я ведаю фатаграфію. У мяне дома ёсьць студыя. Таксама маю вельмі добрую мадэльку. Калі знайду мужчыну-мадэль, змагу неўзабаве пачаць работу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x