• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З

Мяне дэмабілізавалі 12 красавіка 1921 году. У Вільню я прыехаў 13 красавіка. Чуў, што 13 — гэта фатальная лічба, але для бедака кожная дата фатальная, а найгоршая, відаць, — дата яго нараджэньня. Уласна, не было мне куды ехаць, бо мая сям’я засталася за граніцаю, на савецкім баку. Замірэньне з бальшавікамі было пачаткам маёй паразы. Падчас службы ў войску я меў надзею, што мы зноў зоймем Меншчыну; да таго ж нас чакалі там сотні тысяч палякаў. Была нават для гэтага добрая магчымасьць, але ня выкарысталі яе. Я адчуваў сябе ашуканым.

Крыўдаваў на тых, каму дапамог здабыць незалежнасьць для іх родных земляў, але якія нам — жаўнерам-добраахвотнікам — у тым самым не дапамаглі. Дэмабілізавалі нас, калі было ім патрэбна, і выпусьцілі на брук без аніякай апекі. Забралі нават запасную бялізну, плашчы і анучы. Далі толькі заробак за дзесяць дзён, якога не хапіла, каб пражыць адзін дзень. Падчас дэмабілізацыі спыталі ў мяне, куды я хачу білет. Я абраў Вільню. Гэта найбольшы горад у паўночна-ўсходняй Польшчы. Будзе мне адтуль бліжэй «да дому». Апроч таго, ведаў, што там ёсьць Управа Віленскай дырэкцыі пошт і тэлеграфаў, да якой належаў Менск-Літоўскі. Я служыў там да войска старшым манцёрам, хаця скончыў Школу тэлеграфістаў і тэлефаністаў. Я меркаваў, што мне зноў дадуць працу. Трынаццатага красавіка, адразу з вакзалу, пайшоў ва Управу дырэкцыі. У пачакальні прыгатаваў выдадзенае мне тутака некалі пасьведчаньне. Некаторыя сказы ў ім мне асабліва падабаліся, і з задавальненьнем іх перачытаў:

«Гэтым сьцьвярджаю, што Міхал Лубень працаваў старшым манцёрам у Віленскай вайсковай дырэкцыі пошт і тэлеграфаў, у Менску-Літоўскім, ад дня… да дня…».

«Падчас сваёй службы ў Дырэкцыі Міхал Лубень працаваў сумленна, здабываючы сваёй дбайнасьцю і рупнасьцю прызнаньне кіраўніцтва; рэкамэндуем яго як добрасумленнага, здольнага і руплівага працаўніка».

«Са службы быў звольнены на ўласнае жаданьне, каб пайсьці добраахвотнікам у польскае войска».

Унізе подпісы і пячаткі. Гэтае пасьведчаньне было выдадзена мне ў Менску-Літоўскім.

Я зьвярнуўся да сакратара дырэкцыі. Падаў яму ўсе свае дакумэнты. Той уважліва іх прагледзеў, потым сказаў:

— Вольных месцаў няма.

— Калі ласка, пане сакратар, я ў вельмі кепскім становішчы. Сям’я мая засталася ў Саветах, і не магу туды вярнуцца, бо служыў у Войску Польскім. А ў Вільні ня маю нікога знаёмага і спадзяваўся адно на тое, што дырэкцыя возьме мяне назад на працу.

— Я вам не адмаўляю, але цяпер вольнай пасады няма. Прашу пакінуць у мяне заяву, дакумэнты і падаць свой адрас. Я вам паведамлю.

— Мне няма дзе жыць.

— Тады прашу зьявіцца праз тыдзень.

Заяву я напісаў у чакальні й аддаў яе сакратару. За тыдзень прыйшоў да яго.

— Вы па якой справе? — спытаў мяне.

Я быў зьдзіўлены. Мая справа падавалася мне такой значнай, што ня мог уявіць сабе, што ён мог пра яе ня памятаць. Бо я думаў пра гэта ўвесь час на працягу сямі галодных дзён і начэй. Нагадаў яму. Ён загадаў мне прыйсьці да яго зноў за тыдзень. Я адчуваў нарастаючую злосьць і ўжо зь нянавісьцю пазіраў на добра апранутага, сытага чыноўніка.

— Але ж, пане сакратар, я сапраўды ў вельмі крытычным становішчы.

Ён спачувальна разьвёў рукі.

— Не магу нічым памагчы. Калі ласка, прыйдзіце за тыдзень.

Мінуў яшчэ адзін галодны тыдзень. Я ледзьве дачакаўся вызначанага дня. Сакратар быў не ў гуморы. Фамільярна кіўнуў галавою на маё прывітаньне.

— Вы наконт пасады…

— Гэтак. Два тыдні таму падаў дакумэнты і заяву. Цяпер зьявіўся другі раз па адказ.

— А як вы сабе гэта ўяўляеце, — прамовіў сакратар са злосьцю, — што, мы пасады вырабляем? Што, маем такую машынку, якую пакруціш — і выскоквае пасада? Што?

— Я нічога такога сабе не ўяўляю і ў гэтых справах наогул не разьбіраюся. Раблю толькі тое, што вы мне кажаце.

— Пасады для вас няма.

— Тады чаму мяне вы падманвалі? Мог бы шукаць працу недзе яшчэ.

— Гэта найлепей.

— Але я страціў два тыдні.

— Ёсьць такія, што чакаюць сваёй чаргі й паўгоду. Калі хочаце, можаце прыйсьці зноў за два тыдні. Найлепш пакіньце свой адрас. Я вам паведамлю.

— Я казаў ужо, што ня маю адрасу.

— Тады, калі ласка, за два тыдні. Можа, нешта знойдзецца. І яшчэ адна справа. Добра, што ўзгадаў. Вы зарэгістраваліся як мэханік, — назваў прозьвішча, — дык ён вас паэкзамэнуе.

— Але ж маю добрую характарыстыку з дырэкцыі і пасьведчаньне заканчэньня Школы тэлеграфістаў. Часова працаваў як старшы манцёр, бо не было пасады загадчыка. Ці гэтага ня досыць? Цяпер гатовы працаваць нават як рабочы. Дайце мне якуюсь працу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.