• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто там? — пачуўся слабы, змучаны кашлем голас кабеты.

— Я тутака некалі быў… Прынёс вам паесьці.

— Там ёсьць яшчэ… кавалак сьвечкі.

Яна ізноў пачала бухікаць. Бліснуў агеньчык запалкі. Ізноў я пабачыў цёмныя, вільготныя муры. Запаліў сьвечку. У куце сутарэньня бялела пляма твару, а ў ёй чорныя западзіны вачніц.

— Чаму не ўстаяце?

— Здыхаю… Канец ужо… А ты тут быў?

Кабета села. Палічыла мяне за свайго даўнейшага «госьця».

— Вы аддалі мне малако… Нядаўна. Памятаеце?

— А… Гэта той хлапец з браткамі.

На яе вуснах зьявілася ўсьмешка, але яе зьнёс новы выбух кашлю.

— О, халера, мардуе мяне… Але сёньня трохі лепш.

— Вы хворая… Цяжка хворая. Гэта відаць. Можа, каму паведаміць?

— Не хвалюйся! Няхай іх чума надушыць! Мне лепш… Можа, заўтра ўстану. А ты добры хлопец. Не забыўся. Можа, падфарціла?

Укленчыў пры ёй і паклаў на «пасьцелю» булку ў паперы і бутэльку малака. Яна глянула на мяне, і раптам яе нэндзны, шэры твар разьляпіла вельмі лагодная усьмешка. Не прафэсійная, залётная грымаса прастытуткі, але ўсьмешка сарамлівай, удзячнай кабеты.

— Вось, якая я! Дажылася, псякроў! Што зробіш?

— Ежце!

Але яна паўтарала: «Што зробіш? Што зробіш? Што зробіш?». Пахіляла галаву ўправа, улева, і ўвесь час казала: «Што зробіш?»

— Ежце! — прамовіў я ізноў.

Неспадзявана сьціснула маю далонь халоднымі, касьцістымі пальцамі й сказала молячы, амаль шэптам:

— Ведаеш, мой даражэнькі, калі б хаця трошачкі гарэлкі! Зьмерзла я, вой, зьмерзла… Купі, даражэнькі, калі маеш грошы. Купі!

Гэтае слова «даражэнькі» скаланула мяне. Я хапатліва ўзьняўся.

— Але вярніся.

— Вярнуся, вярнуся, — запэўніваў яе.

Калі ўздымаўся па сходах уверх, пачуў, што мне на вочы нагортваюцца сьлёзы. Упершыню з часоў дзяцінства. Даткнуўся да твару далоньню, на якой яшчэ адчуваў халодны поціск касьцістых пальцаў кабеты.

Купіў паўбутэлькі гарэлкі. Хапатліва вярнуўся ў сутарэньне. Зноў пачуў кашаль, а потым слабы голас:

— Думала, што ня прыйдзеш. Добры ты хлопец.

Узяла дрыготкімі рукамі бутэльку.

— Адкаркуй. Цяжка ўзьняцца… Гняце мяне. Вось, якая я…

Калі ізноў падаў ёй пляшку, зь якой ударам далоні ў спод выбіў корак, сказала:

— Пі першы, бо я хворая.

Гарэлка агнём разьлілася мне па целе. Потым піла кабета. Піла і кашляла. Рабіла перапынкі. Пасьля сказала:

— Маеш дзе спаць?

— Не, ня маю.

— Ах ты, бедны… Сьпі ў мяне.

Я трохі гідзіўся. Я, бядняк, гідзіўся яшчэ большай бяднячкі, непараўнальна больш нешчасьлівай за мяне. Я баяўся, каб таго не адчула. Зрэшты, ці можна мне гідзіцца яе? Да таго ж гэта адзінае прыязнае сэрца ўва ўсім горадзе. Адзіны прыяцель, які ў найбольш цяжкай хвіліне выратаваў мяне.

— Добра, — сказаў я.

Кабета павесялела. Пачала прыводзіць у парадак дрэнную, неахайную падсьцілку, робячы мне месца.

— Ляжы спакойна, — сказала яна мне. — Мне добра.

Нешта казала мне няскладна. Яе кашаль супакоіўся, але тэмпэратура, мабыць, узрасла «Ня сьпіш?» — спытала мяне некалькі разоў, калі я маўчаў. «Не, не», — адказваў я. Згасіў сьвечку. Было цёпла. Побач шаптала нешта п’яная прастытутка. Мне перад вачыма плылі дзіўныя вобразы. Часам агортвала мяне добрае, спагаднае пачуцьцё: маю прыяцеля. Пацалаваў бы яе, але гэты бруд і… сорам — можа, што сабе падумае?

Я абудзіўся ўночы. Адразу адчуў, што сталася нешта нязвыклае. Але што? На маіх грудзёх ляжала рука кабеты. Замінала мне. Я хацеў яе зьняць. Яна была здранцьвелая і халодная. Даткнуўся далоньню да яе твару. Ня дыхала. Каля мяне ляжаў труп. Яна памерла ўночы — ня ведаю калі. Сьпехам усхапіўся на ногі. Запаліў сьвечку і наблізіў яе да твару кабеты. Убачыў расплюшчаныя вочы і замерлую ўсьмешку. «Ці сьмяялася яна са свайго дурнога лёсу? Ці цешылася, што адышла з гэтага кепскага сьвету, дзе так шмат скарбаў, ды так мала дабрыні й праўды? А магчыма, была радая, што прытуліла бедака, бяздомнага валацугу? Чаму я так не заснуў? Было б усё годзе». Тады да галавы прыйшла новая, горкая думка: «Нават сьмяротна хворая не пайшла да людзей. Хацела самотна сканаць у чорным, вільготным сутарэньні. Правільна зрабіла. Яна добра ведала жыцьцё». Заплюшчыў ёй павекі. «Гэтая дзіўная ўсьмешка… Добра было б за яе прачытаць пацеры. Напэўна, хрысьціянка… Памерла бяз споведзі й дараваньня грахоў. Што з таго? Хіба няма такога Бога, які б ня выбачыў ёй усіх грахоў. Цярпела страшэнныя пакуты. Можа, тамака, перад Богам, яна магла б быць ня грэшніцай, але абвінаваўцай!» Аднак захацелася прамовіць за яе пацеры. За сябе маліцца я адвык. Ды пераканаўся, што ня ведаю добра ніводнай малітвы. Калі напружваў памяць, у галаву прыйшлі словы: «Па камандзе зважай — жаўнер прымае асноўную стойку. У асноўнай стойцы…» Але пазьней прыпомніў сабе «Ойча наш». Прамовіў яго да канца. Недзе памыліўся. Зьдзівіўся: чаму ёсьць «хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня», а нямашака нічога пра страху над галавою. Гэта ж вельмі важна для чалавека. Мне прыйшло да галавы, што маю абразок Маці Божай Астрабрамскай… Паклаў яго на грудзі памерлай. Згасіў сьвечку і паціху выйшаў з сутарэньня. Мне здавалася, што зараз пачую зьнізу кашаль. Падумаў, што трэба паведаміць пра яе сьмерць уладам. Але прыпомніў сабе яе спалох, калі ўчора захацеў паведаміць пра яе хваробу некаму. «Не, не, супакойся. Нікому пра цябе не скажу. Чаму павінна ты пакутаваць яшчэ і па сьмерці? Досыць мела таго і пры жыцьці!»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.