• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Папрасіў агню ў нейкага кепска апранутага падлетка, які ішоў са стосам газэт пад пахаю. Да прыстойна ўбраных людзей ня варта зьвяртацца. Лёгка патрапіць на быдла. Зь зьдзіўленьнем заўважыў, што паўсюль вокал адбываецца няспыннае змаганьне… Тут горай як на фронце. Тут нават параненых ня лечаць, але пакідаюць па волю лёсу… Я ваяваў і магу карыстацца любою зброяй. Я малады, здаровы, дужы. Не ўхіляўся ворага. Але гэта «там», дзе гралі кулямёты. А тут з кім змагацца? Дзе мой вораг?

Калі пасьля я лепей агледзеўся наўкола, то зразумеў прыкрую для мяне рэч: ваяваць тут могуць ня тыя, хто дужы і добра валодае зброяй, але тыя, хто мае грошы. На фронце ваююць узброеныя жаўнеры. Тут усе — нават цалкам бяззбройныя з добра ўзброенымі. На фронце баявыя апэрацыі распрацоўваюць штабы — тутака біржы. На фронце вайной кіруюць генэралы — тут спэкулянты.

Усоўваю руку ў пустую кішэню. Абмацваю праз тканіну рубец на сьцягне. Маю яшчэ тры шрамы. Гэта мой «капітал». Зразумеў, што не магу змагацца, што мяне раззброілі. Раззброілі тады, калі патрэбна была зброя, калі мусіў змагацца не за нечыя справы, але за ўласную долю. Зразумеў, што кожны, хто валодае «цывільнай зброяй», можа захапіць мяне ў палон, зьняважыць.

Учора ўпершыню ў жыцьці я ўчыніў крадзеж. Позна ўночы, пасьля доўгага бадзяньня па вуліцах, зайшоў у двор нейкага дому. Тыльным уваходам пракраўся ў камяніцу і пачаў уздымацца сходамі. Апынуўся на гарышчы. Там было цёмна. Навобмацак адшукаў купу лахманоў і лёг на іх спаць. Было тут лепей спаць, чым на вакзале. Прачнуўся рана. Калаціўся ад холаду. Праз бруднае акенца ў даху тачыліся скупыя промні сьвятла. Убачыў зьбітыя з дошак пярэгарадкі, а ў іх некалькі замкнёных дзьверцаў. Заўважыў, што ў адным адсеку сушыцца бялізна. Падумаў, што змагу знайсьці там нешта для сябе, бо безь бялізны было мне вельмі нязручна. Адзежа ажно да болю намульвала мне скуру. Дзьверы былі замкнёныя па спружынную калодку. Я лёгка сарваў яе і адчыніў дзьверы. На матузах віселі некалькі абрусаў, дзьве блакітныя капы на ложак, наўлечкі. Мужчынскай бялізны наогул не знайшоў, затое было трохі жаночай. Пасля ваганьняў я зьняў са шнура кашулю і трусы з доўгімі калашынамі. Распрануўся і нацягнуў яшчэ вільготную бялізну. Потым хапатліва пакінуў гарышча. Калі ішоў сходамі долу, сэрца неспакойна тыхкала ў маіх грудзёх. Гэта было вельмі прыкрае пачуцьцё. Прыгадаўся мне той злодзей, якога схапілі на Лукіскім пляцы. Адлягло на душы толькі калі апынуўся на вуліцы.

Вечар. Зіхацістае сьвятло. Блішчаць барвы вітрынаў крам. Так страшэнна, нясьцерпна мучыць голад. Які ж я быў дурань! Чаму не забраў з гарышча засталай бялізны? Мог бы ранкам прадаць яе па базары. Мог атрымаць шмат грошай і купіць ежы. А цяпер… нічога. Цікавіла мяне, як караюць за кішэнны крадзеж. Потым зьявілася думка: чаму я не магу красьці? А калі пападуся? Што ж, адсяджу. Прынамсі ў вязьніцы ня буду галадаваць. Бо свабода, якую маю, гэта ўласна вырак сьмерці. Пачаў больш уважліва назіраць за прахожымі. Рабіў гэта не зь бязмэтавым зацікаўленьнем разявякі, але з увагаю дасьледчыка. Намагаўся зразумець тэхніку крадзяжа з кішэні. Розум працаваў несупынна, настойліва. Праз пэўны час зрабіў некалькіх простых высноваў. Найцяжэй скрасьці з унутранай кішэні, найлягчэй са зьнешняй. Цяжэй скрасьці ў чалавека, які ідзе, чым у таго, які стаіць на месцы. Цяжэй абакрасьці мужчыну, чым жанчыну, бо жанчыны зьвяртаюць больш увагі на навакольле і не хаваюць грошы гэтак глыбока, як мужчыны. Але галоўнае даведацца, дзе тыя грошы схаваныя. Найлягчэй зрабіць гэта там, дзе людзі плацяць: у крамах, пры газэтных шапіках, на пошце, падчас разьліку з рамізьнікам. У выніку распрацаваў такі плян: трэба знайсьці чалавека, які нядбала схавае грошы, адсочваць яго, выбраць адпаведны момант і выцягнуць грошы.

Пасьля доўгага назіраньня я зрабіў іншыя высновы. Есьць людзі, якіх я пазваў «разявакамі». Лёгка іх вызначыць. Нядбала зашпільваюць вопратку, нешта зь іх рук валіцца, чапляюць падчас хады прахожых. Пераважна такія людзі бываюць заможнымі. Іх лёгка адсачыць, даведацца, дзе яны хаваюць грошы, і потым абакрасьці. Урэшце я стварыў для сябе такую «тэорыю»: сустракаю штодня каля пяці тысяч чалавек, зь іх найменш сто з катэгорыі «разявакі». Сярод іх знайду дзесяць, за якімі мог бы сачыць. З тых дзесяці хіба здолею абакрасьці аднаго. А калі мне не пашчасьціць у адзін дзень, дык пашчасьціць на другі, ці трэці… Так, гэта адзіны шлях, які мне застаўся ў змаганьні за сваё жыцьцё. Калі дайшоў да такой высновы, зрабілася мне лягчэй і весялей. Вышэй узьняў галаву, сьмялей пазіраў у вочы людзям. «Я таксама вазьму ўдзел у змаганьні, што адбываецца вакол мяне! Ня дамся загінуць! Ужо ж зрабіўся злодзеем, калі скраў бялізну з гарышча. Цяпер не праміну скарыстацца любою акалічнасьцю, ды нават сам буду яе шукаць».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.