• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты што?! Я… я тры дні ня еў.

Доўга пазіраем адзін аднаму ў вочы. Раптам кабета пачынае клясьці:

— Ах ты, падла! Тры дні ня еў! Я заўсёды галодная! Заўсёды, заўсёды! Разумееш? Заўсёды. Чаго сюды прыйшоў, боўдзіла, чаго?

Яе вочы гараць шаленствам. Голас дрыжыць. Гучыць у ім боль, горыч, роспач. Мне вельмі прыкра. Я пасоўваюся да выхаду. Нечакана кабета падыходзіць да мяне.

— Чакай!

Пайшла ў цёмны кут склепу і вярнулася, трымаючы ў руках брудную паўлітровую бутэльку. Выцягнула зь яе мокры, скручаны з паперы, корак. Абцерла рыльца далоньню і падала мне пляшку, напалову напоўненую малаком.

— Трымай, пі! Хлеба няма, бо тыдзень ня мела госьця.

Я падаўся назад, аддаючы ёй пляшку. Яна ішла за мною. Нечакана пачала амаль крычаць:

— Пі, халера! Бачыш яго, які пан! Тры дні ня еў, дык пі!

Я нахіліў бутэльку і пачаў сквапна лыкаць нясьвежае абрызлае малако. Падаў ёй спарожненую. Яна трымала яе ў руках і глядзела на мяне позіркам сукі, у якой забралі шчанюкоў. Я прыгадаў, што маю кветкі.

— Можа, возьмеце? Нічога больш ня маю…

Яна ўзяла букецік браткаў і пачала сьмяяцца. Усё больш гучна. А праз хвілю зь яе вачэй пацяклі сьлёзы. Тупнула нагою.

— Ідзі адсюль! От, які кавалер! Кветкі прынёс! Каб цябе халера! Ідзі!

Я паволі адышоў да дзьвярэй, па сьлізкіх сходах выйшаў са склепу.

«Навошта я выпіў яе малако? Як гэта ганебна!»

Наблізіўся да вакзалу. Здаля ўбачыў вялікі гадзіньнік над галоўным уваходам. Першая гадзіна, пятнаццаць хвілінаў. Спыніўся на сходах. Ад'яжджаюць апошнія рамізьнікі. Побач пачуўся нізкі голас:

— Гэй, ты, абадранец!

Я азірнуўся. Гэта тычылася мяне. Зьвяртаўся таўстун, які сапучы цягнуў дзьве вялікія валізкі. Я хацеў яму нагрубіць, але падумаў, што ён мае рацыю.

— Занясі рэчы ў пачакальню. Атрымаеш на піва, — сапеў таўстун.

Я ўзьняў цяжкія валізкі й хістаючыся пайшоў на вакзал. Мы спыніліся каля білетнай касы. Таўстун паклікаў насільшчыка. Даведаўся, што цягнік хутка адыходзіць. Ён купіў квіток і ледзь ня бегма, апярэджваны насільшчыкам, які зграбна лавіраваў з рэчамі між грамадою, кінуўся да выйсьця на пэрон. Я дагнаў іх ля дзьвярэй. Выгукнуў:

— Пане, пане… а на піва?

Таўстун павярнуў да мяне чырвоны, спацелы твар.

— Напіся вады! — кінуў мне, выходзячы па пэрон.

У чакальні трэцяй клясы я знайшоў незаняты, цёмны куток. Улез пад стол, а адтуль пад шырокую лаву. Выцягнуўся на халодным, брудным асфальце. «Можа, адсюль мяне не пагоняць?»

Сачу за нагамі праходзячых людзей. Уцягваю носам смурод дзёгцю, поту, піва… «Каб жа хаця лусту хлеба!»

Заснуў. Сасьніў: вялікае акно, у якое я ўзіраюся зьнізу. Адчынілася фортка, і зьявіўся жаночы твар. Яна назірала мне ў вочы і высалуніла язык — чырвоны, з загнутым угару вострым, абсьліненым канцом.

Рынак на Лукіскім пляцы. Поўна народу, каней, вазоў. Праціскаюся ў тлуме. Аглядаю пакупнікоў і прадаўцоў, але хапатліва мінаю яткі, у якіх прадаецца ежа. Часам прыпыняюся і доўга, бяздумна назіраю за людзьмі, якія заўзята гандлююцца.

Чуюцца крыкі:

— Трымай злодзея! Трымай…

Бачу вялікі груд людзей, якія жэстыкулююць і равуць. Над іх галовамі ўздымаюцца кулакі. Падаюць удары. Заўважаю спалоханыя вочы малога, бедна апранутага чалавека. Закрывае галаву рукамі. У яго шэры твар. Цячэ па ім кроў. У сярэдзіну тлуму праціскаецца паліцыянт. Расштурхоўвае ўсіх і хапае за руку злодзея. Усе неахвотна разыходзяцца, камэнтуючы здарэньне.

— Такіх вешаць… як сабак! — сычыць адзін.

— Правільна! — згаджаецца другі.

— А можа, ён з голаду? — дадае нехта нясьмела.

— З голаду? З распусты… Ня хоча працаваць, таму крадзе! — цыркануў іншы.

Я шыбую далей. Цёпла. Сонца высока. Сярэдзіна дня. Увесь час думаю пра злодзея. Уяўляю яго спалоханыя вочы, змардаваны твар. І тады прыгадалася мне тая прастытутка, якая ўчора ўночы аддала мне малако. У яе поглядзе быў той самы знак нэндзы і паняверкі.

Выходжу на ўскраек рынку. Бачу некалькі вязьняў, якія ідуць сярэдзінай вуліцы, зь мяцёлкамі й рыдлёўкамі ў руках. Каля іх кандыбаюць вартаўнікі зь вінтоўкамі на плячах. Вязьні ў шэрых лахманох выглядаюць дзіўна. На іх галовах дзівацкія шапкі без брыля, што дэфармуюць твары. Паволі, сонна ідуць вуліцай. Маюць мёртвыя, панурыя вочы. Ідуць на абед. Падаюся за імі… Затрымліваюся каля вялізнай жалезнай брамы. Як пашча цмока разяўляецца ў ёй цяжкая брамка. Глынае зьняволеных і іх варту. Потым гнеўна ляскае жалезнымі зубамі… Вуліца ізноў пустая. Бачу загатаваныя вокны, чырвоныя, цагляныя муры. «Таго злодзея, якога схапілі на рынку, таксама сюды адправяць. Як там жывуць людзі? Напэўна, ім там вельмі сумна і цяжка. Але там даюць есьці. Можа, мала і дрэнна, але даюць. А я… Чацьвёрты дзень макавінкі ў роце не было. Толькі ўчора крыху малака». Зьяўляецца ахвота падысьці да гэтай брамкі і грукаць у яе кулакамі. Няхай і мяне туды ўпусьцяць. Да таго ж з гэтага боку турэмных муроў я непатрэбны нікому. Але разумею, што гэта рабіць нельга. Каб туды трапіць, трэба ўчыніць злачынства: нешта скрасьці, некага забіць… Вельмі дрэнна, што ў вязьніцу нельга трапіць добраахвотна. Як гэта несправядліва. Чаму, каб бараніць «інтарэсы грамадзкасьці», заахвочваюць ісьці ў войска, а запісацца ў вязьніцу, каб уратаваць сваё жыцьцё, нельга?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.