• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я абудзіўся здранцьвелы, трасучыся ад холаду. Вылез з купы пілавіньня, у якую закапаўся на ноч у недабудаваным доме, куды ўчора ўночы ўлез праз акенца над дзьвярыма. Толькі цяпер зразумеў, як моцна аслабеў. Ледзьве мог узьняцца зь месца. Захістаўся. Зайшоў у кухню. На шырокай новай пліце ўбачыў асмалены гаршчок. Зазірнуў у яго. Усярэдзіне была нейкая шэрая ліпкая маса. Панюхаў яе. Яна прытхла сьмярдзела. Усунуў у сярэдзіну палец і аблізаў яго. Смак цеста і нечага прытхлага. Пачаў паволі есьці зімную, сьлізкую, цягучую бурду. «Можа, гэтым клеяць шпалеры?» Праз пэўны час адчуў, што страўнік поўны, але мне было шкада пакідаць у гаршку рэшту. «Невядома, калі здабуду зноў нешта паесьці, а ў гэтым напэўна ёсьць мука. Трохі мяне падсілкуе». Зьеў усё. Хутка адчуў моцны боль страўніка, а потым пачаў ванітаваць. Трывала гэта вельмі доўга і пакутліва. У мяне на целе выступіў ліпучы, халодны пот. Я страціў рэшту сілаў, але мусіў адсюль зьнікнуць, бо хутка маглі прыйсьці работнікі. Узьняўся і прыпомніў сабе, што ў адным з пакояў па падлозе ляжаць шпалеры. Пайшоў туды, узяў колькі рулёнаў, зьвязаў усё разам шнурком і вярнуўся да кухні. Адчыніў акно і вылез на падворак.

Пайшоў на Лукіскі пляц. Раней, калі прадаваў бялізну, заўважыў там кіёск, у якім было мноства рознай драбязы. Была надзея, што пашчасьціць мне прадаць шпалеры. Гандляр, якому прапанаваў купіць шпалеры, дапытліва мяне агледзеў. Потым раскруціў адну рульку, паківаў галавою, зірнуў на мяне і сказаў:

— Гэта крадзены тавар! Мінулай ночы злодзеі ўлезьлі ў маю буду і скралі гэтыя шпалеры.

— Як гэта? Гэта мана! — запярэчыў я.

— Што за мана? Якая мана? Ах ты, сьмяцяр! Шлындра! Хочаш у паліцыю? Зараз паклічу паліцыю! — узьняў голас гандляр.

Пачалі надыходзіць цікаўныя. Я адышоў ад буды і схаваўся ў тлуме. Паволі валачыўся далей. Праціскаўся між вазамі. У нейкім месцы заўважыў на зямлі вузкую палоску зярнятаў. Гэта быў ячмень, рассыпаны з падранага меху. Я пачаў хапатліва зьбіраць зерне. Клаў яго ў кішэні. Потым пайшоў на рэчку. Высыпаў ячмень у фуражку. Доўга выдзьмухаў пыл. Нарэшце пачаў есьці цьвёрды ячмень. Зубы ў мяне былі моцныя і здаровыя, таму крышыў імі зерне. Балелі мне сківіцы, але зьеў усё. Сьцягнуў з ног цяжкія, вайсковыя боты, паклаў на іх фуражку і зьмясьціў галаву на гэтую «падушку». На сонцы мне было цёпла, і неўзабаве я спаў, як пшаніцу прадаўшы. Калі ж абудзіўся праз колькі гадзінаў, пачуваўся лепш. Напіўся вады з ракі і пайшоў у цэнтар гораду.

Таго ж дня ўвечары я зьдзейсьніў крадзеж. З крамы Альшванга, [1] Гандлёвы дом братоў А. і Ю. Альшвангаў знаходзіўся ў Вільні па вул. Вялікай, 72 (заўв. пер). на вуліцы Вялікай, выйшла немаладая, добра ўбраная жанчына. Я залічыў яе адразу да «разявак». Несла ў руках некалькі пакуначкаў. Выходзячы з крамы, яна схавала партманэтку ў вялікую жаночую торбу. Зачыніла замок і хісткім крокам пайшла ў напрамку вуліцы Міцкевіча. Жаночую торбу яна трымала так, што была яна сьпераду на вышыні яе жывата. Я зразумеў, што гэта палегчыць маё заданьне. Лягчэй адамкнуць торбу, якая знаходзіцца высока і нерухома, чым зьвісае з рукі.

На ходніку было шмат мінакоў. Апярэдзіў нагружаную пакункамі кабету і, стаючы ў дзьвярах нейкай крамы, назіраў за ёю, чакаючы, каб яна надышла да большай групы людзей. Тады сьпешна рушыў насустрач ёй. Мы спаткаліся, праходзячы паміж некалькімі іншымі асобамі. Цягнулася гэта некалькі сэкундаў, падчас якіх я здолеў адчыніць торбу. Зрабіў гэта з пэўнымі высілкамі. Кашалёк выцягнуць не ўдалося. Меў час, каб толькі на імгненьне ўсунуць руку ў торбачку. Адчуў пад пальцамі хустачку для носа і яшчэ нейкую дробязь. Перайшоў вуліцу і на другім баку хутка рушыў наперад. Потым вярнуўся на супрацьлеглы бок і накіраваўся — ужо павольна — насустрач гэтай пані. Здаля ўбачыў, што ў яе адкрытая торбачка. «Абы не заўважыла гэта. Трэба дзейнічаць хутка». Адчуў, як палаюць мае шчокі. Пакінула мяне непаваротлівасьць. Не адчуваў голаду. У галаве меў толькі адну думку: «Трэба як хутчэй забраць зь яе торбачкі партманэт» Кабета затрымалася насупраць вітрыны крамы. Я падышоў да яе, спыніўся побач і стаў удаваць, што з зацікаўленьнем аглядаю рэчы, якія знаходзяцца за шыбаю. У адбіцьці акна выразна бачыў нашы постаці й адчыненую торбачку… Заўважыў у ёй — з правага боку — бліск нікеляванага замку партманэту. У гэты момант зьявіўся вялікі тлум мінакоў. Кабета азірнулася, бо нехта яе зачапіў. Я ўзьняў правую руку ўгору і даткнуўся далоньню каўнера маёй блюзы. У сапраўднасьці ж засланіў сваю левую руку, ніз тулава і торбу. Праціскаючыся паміж вітрынай ды кабетаю, штурхаючы яе пакункі, засунуў левую руку ў торбу. Выняў партманэт і пайшоў далей. Неўзабаве затрымаўся і агледзеў вуліцу. Усё было добра. Пані спынілася каля вітрыны наступнай крамы. Толькі цяпер адчуў хваляваньне і… радасьць. Я хапатліва ўвайшоў у вялікую камяніцу. Там было сьветла. Стаючы на сходах, адчыніў партманэт. Было ў ім трохі драбязы і дзьве тысячы сямсот марак у банкнотах. У другой кішэньцы партманэту знайшоў малы абразок Маці Божай Астрабрамскай, а ў вонкавай кішэньцы, замкнёнай на кнопку, тры прэзэрватывы. Грошы схаваў у кішэню нагавіц. Абразок паклаў у кішэню гімнасьцёркі. «Можа, прынясе мне шчасьце?» А партманэт і прэзэрватывы выкінуў у цёмным куце за дзьвярыма. Потым выйшаў на вуліцу. Мае грудзі расьпірала радасьць. Я быў уратаваны. Мог купіць за гэтыя грошы шмат ежы. Увайшоў у кавярню і сеў за столікам. Замовіў гарбату, булачку, масла і чвэрць фунту шынкі. Першы раз за некалькі тыдняў я піў гарачую салодкую вадкасьць. Прагна каўтаў смачную ежу. Калі пад’еў, у нейкі момант мой позірк спыніўся на шэрагу пузатых, поўных малака пляшак. Доўгі час дакучаў мяне нейкі ўспамін, які ня мог прабіцца на паверхню памяці. Пачаў прагортваць у думках дні маіх бяздомных туляньняў у гэтым горадзе… Празь дзяўчыну з браткамі і букецікам яе кветак натрапіў у думках да таго чорнага склепу і жанкі ў ім… прастытуткі, якая дала мне малака. Можа, гэта была яе адзіная ежа? Купіў бутэльку малака і дзьве булкі, потым хапатліва выйшаў з кавярні. Падаўся ў напрамку Вострай Брамы. Знайшоў цёмны, брудны завулак і тую браму. Падсьвечваючы запалкамі, адшукаў уваход ў сутарэньне. Пачаў сходзіць на сьлізкіх прыступках. «Ці дома яна? Можа, гэта быў яе часовы прытулак?» Быццам бы ў адказ на мае думкі з долу пачуўся сухі, шарпаючы грудзі кашаль. Піхнуў нізкія, цяжкія дзьверы і ўвайшоў у сутарэньне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.