• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тую ноч я праспаў у кустах, у садзе каля Шляхецкага клюбу [3] Будынак Шляхецкага клюбу знаходзіўся ля падножжа гары Трох крыжоў, на правым беразе Віленкі. Яшчэ ў царскія часы тамака месьціўся рэстаран з выдатнай кухняй, дзе сталаваліся расейскія афіцэры і тутэйшая шляхта. Клюб дзейнічаў і ў міжваеннай Польшчы. Напрыклад, у 1926–1927 гг. да яго належала 164 асобы. Будынак згарэў у 70-я гады XX ст. (заўв. пер.) . Ранкам пайшоў у цэнтар гораду. Зьнясілены голадам, я валачыўся нага за нагу. «Шкада, што няголены, вядома, кепска выглядаю. Але нічога, ён зразумее, што гэта не нядбайнасьць… Пэўна ж, дасьць мне нейкую працу. Магчыма, нават у сябе. А можа, каму парэкамэндуе. Для яго гэта, безумоўна, дробязь». Я ішоў вуліцамі, і часам на маіх вуснах зьяўлялася ласкавая ўсьмешка. Прыпамінаў сабе даўнія, але такія блізкія і мілыя сэрцу вайсковыя дзеі, якія мы перажылі разам. Супольныя паразы, супольныя перамогі. Зноў чуў словы майго камандзіра, які казаў разьвітваючыся з намі: «Мы сябры вялікай вайсковай сям’і. Лічу вас ня толькі за сваіх падначаленых, але і за таварышаў па зброі. З жалем разьвітваюся з вамі. Не ад мяне гэта залежыць». Ён быў відавочна ўзрушаны, і сэрцы многіх з нас таксама сьціскаў смутак. «Але памятайце, — прамаўляў ён далей, — што вы заўсёды будзеце мне дарагімі й блізкімі сябрамі, і ў любой жыцьцёвай сытуацыі вы можаце зьвяртацца да мяне. Буду лічыць за свой абавязак прыйсьці вам на дапамогу».

Я быў расчулены. Забыўся пра сваю нэндзу, голад, пра перажытыя няўдачы. Нецярпліва чакаў дзясятай гадзіны, а якой пастанавіў пайсьці да майго былога камандзіра. Калі апынуўся ў шырокай пачакальні ўстановы, засьпеў тамака мноства наведвальнікаў. Пры дзьвярах да кабінэту саноўніка быў столік, за якім сядзела прыгожая бляндынка, сьціпла і густоўна ўбраная. Запісвала прозьвішчы наведвальнікаў у кнігу. У пачакальні панавала ціша. Размаўлялі шэптам. Гэта мне імпанавала. Я пачуваўся вышэй за ўсіх тых, добра апранутых, чыстых і сьвежа выглядаючых людзей. «Для вас ён саноўнік! А для мяне мой камандзір! Таварыш па зброі!» Я выпінаў грудзі й з пыхай пазіраў на цывільных. Надышла мая чарга запісвацца ў кнігу. Калі я падышоў да століка, дзяўчына агледзела мяне прыгожымі, трохі зьдзіўленымі вачыма. Яны былі такія прыгожыя, што цяжка было адвесьці ад іх погляд.

— Я да пана… — і прамовіў прозьвішча майго камандзіра.

— Па службовай ці прыватнай справе?

— Прыватнай, але нібы й службовай.

— Я вас не разумею! Вы па асабістай справе, не службовай?

— Так, не службовай. Натуральна. Але…

— У вас ёсьць візытоўка?

Я разьвёў рукі. Дзяўчына прыкмеціла недарэчнасьць гэтага пытаньня і крыху нецярпліва мовіла:

— Што вы хочаце ад…

— Прабачце, ён быў маім камандзірам. Доўга служылі разам… Ён казаў, што калі будзе патрэба, каб зьвяртаўся да яго. Вы разумееце? Таму я якраз хачу…

— Але ж, прабачце, кожны камандзір можа мець шмат знаёмых з войска. Але гэта не падстава для марнаваньня яго часу, якога ў яго так мала. Зрэшты, калі вы абавязкова хочаце, я яму паведамлю. Прозьвішча?

— Міхал Лубень.

Дзяўчына запісала на аркушы маё прозьвішча, імя й вайсковае падразьдзяленьне, у якім я служыў. Зграбна высьлізнула з-за століка і стала ля дзьвярэй. Нейкі час прыслухоўвалася, грацыёзна выгнуўшыся ўправа, потым лёгка пагрукала ў дзьверы. Пачуў голас, што даходзіў здалёк: «Калі ласка!» Сэрца маё забілася. Я пазнаў бы гэты голас сярод тысяч іншых. Дзяўчына лёгка ўвайшла ў кабінэт. Чакаў, як мне надавалася, бясконца доўга. Нарэшце клямка зварухнулася. Зьявіліся: сьветлыя валасы, цудоўныя вочы, найпрыгажэйшыя вусны, грацыёзная постаць. Пачуў мэлядычны голас, які з усё большай адлегласьці далятаў да маіх вушэй. Зь цяжкасьцю лавіў і злучаў у сказы словы.

— Ён вельмі заняты. Ён ня можа даць аўдыенцыю. Службовыя справы…

Дзяўчына села за столікам і прыгожым голасам прасьпявала:

— Калі ласка, наступны.

Я зрабіў крок наперад.

— А можа, іншым разам, у вальнейшы час? Мне вельмі… мне гэта вельмі важна. Паверце мне, я б не замінаў, калі…

Дзяўчына скрывіла пакутлівую міну й паказала далоньню на чакаючых у залі людзей. Я зразумеў, што перашкаджаю ёй у працы. Вымавіў: «Прабачце».

Калі я пакідаў пачакальню, я заўважыў на сабе некалькі іранічных і пагардлівых позіркаў. Апынуўся на вуліцы. Глыбока ўздыхнуў. «Што зробіш? Што зробіш? — паўтараў бяздумна. — Дзе я гэта чуў? Ага, так казала тая цётка з сутарэньня». Я доўга стаяў на месцы, а мяне абміналі мінакі. Да фасаду камяніцы пад’ехаў прыгожы самаход, які зіхацеў нікелем і лякам. Праз пэўны час зь дзьвярэй будынку выйшаў шыбкім, элястычным крокам ён… мой камандзір. Побач зь ім тэпаў нейкі цывільны з капелюшом у руцэ. Я выпрастаўся. Міжвольна прыклаў руку да фуражкі: я салютаваў майму камандзіру. Злавіў на сабе яго позірк… маркотны, халодны, абыякавы. «Ён не пазнаў мяне… А можа? Не, не пазнаў. Канечне, не пазнаў!» Самаход забразгатаў, узьняў брудны слуп дыму і як вялікі, задаволены сабака, угінаючыся на мяккіх лапах, пагнаў вуліцай. Зьнік на павароце. Я доўга стаяў і пазіраў, як на супрацьлеглы бок брукаванкі бавіліся дзеці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.