• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выявілася, што я, сам зусім непрактычны, дапамог гэтай сям’і выбрацца зь бяды. А нават ня я, а грошы, якія захаваліся ад продажу фальшывых чэкаў. Ідучы яшчэ далей, да гэтага спрычынілася Алена, якая вызваліла мяне з турмы. Зрэшты, калі пачаць дашуквацца гэтых прычын, дык і канца ім ня будзе.

Ад Рэванскага я атрымаў два лісты з Варшавы. Ён пісаў мала, але зычліва ды нават сардэчна. У другім лісьце прасіў, каб яму напісаў, які мой матэрыяльны стан. А пры канцы ліста была дапіска: «Алена прасіла перадаць вам прывітаньне». У адказ я напісаў вялікі ліст. Дадаў таксама пры канцы ліста: «Пані Алене перадаю сардэчныя прывітаньні. Заўсёды думаю пра Яе з найвялікшаю ўдзячнасьцю». І сапраўды я заўсёды пра яе думаю, асабліва калі вяртаюся вечарамі ў бібліятэку.

Неўзабаве пасьля выхаду Даната з турмы я пайшоў да гаспадыні даўнейшай кватэры Колькі. Напомніў ёй пра сябе і спытаў, ці ведае яна адрас сябра. Выявілася, што ў яе ад яго тры лісты да мяне. Першы быў напісаны ў санаторыі, летась у сьнежні. Наступны ў лютым, а апошні ў траўні. Колька пісаў у ім, што ўжо цалкам здаровы і што знайшоў добрую працу. Яму прыдалося, што ён вырас у рэстарацыі свайго бацькі і ведаў кухню. Цяпер кіруе вялікім пансыянатам і ў яго ўсё добра. Мае пакой, утрыманьне і трыццаць тысяч месячнага заробку. Можа мне вярнуць адразу сто тысяч, а пасьля штомесяц па дзесяць тысяч. Хоча такім чынам сплаціць доўг. Я напісаў яму пра свае прыгоды. Прасіў, каб не згадваў у сваіх лістах пра грошы, затое я пагадзіўся, каб высылаў штомесяц па дзесяць тысяч марак. Гэта будзе для яго лягчэй, а я буду надоўга забясьпечаны.

Справа мая знаходзіцца ў пракурора, мабыць, з мэтаю падрыхтоўкі акту абвінавачаньня. Суд адбудзецца няхутка, бо ўсе абвінавачаныя знаходзяцца на волі пад закладам. Я не баюся суду, бо ведаю, што прысуд ня будзе суровы. Акрамя таго, у турме буду мець уласныя грошы, а да таго ж, калі захачу, дапамогу зь некалькіх месцаў. І ад Даната, і ад Колькі, і ад Рэванскага. Ды нават ад Грачанкі. Я зусім забыўся пра яе. Але аднаго дня, у жніўні, я быў у цукерні Рудніцкага. Граў вельмі добры струнны аркестар. Я сядзеў ля акна і наглядаў на Катэдральны пляц. Раптам адчуў на шыі дотык нечай далоні. Азірнуўся і пабачыў вясёлы твар Грачанкі. Я ўзьняўся і павітаўся:

— Але ж вы й шыкоўна выглядаеце! — сказаў я шчыра

— Старая баба і шыкоўна! Лухту вярзеш, смаркач. Можна прысесьці да цябе на каву? Бо, можа, чакаеш якую німфу, то я зараз жа зьнікну.

— Я нікога не чакаю. Калі ласка.

Грачанка паклала на вольнае крэсла стос пакункаў з закупамі і замовіла паўфіліжанкі чорнай кавы. Пасьля яна спытала:

— Дзе Колька?

— У Закапанэ. Ён быў вельмі хворы. Цяпер вылечыўся, але жыве там.

— Шкада яго. А ты чаму да мяне не прыходзіў?

— Ну, ведаеш… да цябе трэба ісьці з грашыма. А я цяпер жыву сьціпла. Не ў галечы, але і не раскідаюся.

— Ці шмат у мяне вы патрацілі?

— Я нічога.

— І Колька нічога. Ён хацеў заплаціць, але атрымаў пстрычку у нос. А ты не прыйшоў нават падзякаваць. Я была ўпэўненая, што ты прыйдзеш.

Я падумаў, што сапраўды паступіў нядобра. Мяне трохі гэта прысаромела, і, магчыма, таму я сказаў шчыра, апраўдваючы сябе:

— Неўзабаве пасьля гэтага я патрапіў у турму. Сядзеў шэсьць месяцаў.

— Дзе?

— У Вільні.

— І як табе там было?

— Напачатку галадаў.

— І не напісаў?

— Як я мог?

— Вот, які ты дурны! Мне паслаць табе перадачку амаль нічога не каштуе. Да таго ж я маю сталоўку. Ёсьць каму занесьці. Але за што сядзеў?

Я расказаў Грачанцы гісторыю з чэкамі. Зразумела, не закранаў справу з Данатам, не ўзгадаў пра Алену і Рэванскага, ані пра схаваныя грошы. Схлусіў нават, кажучы, што заклад за мяне зрабіў знаёмы, выпадкова ўблытаны ў гэтую справу. Грачанка слухала мяне ўважліва, і я заўважыў, што яна нават расчулілася. Вочы яе сталі вільготнымі.

— У цябе ёсьць каханка? — спытала яна.

— Не. Не хачу ні з кім зьвязвацца.

— Цяпер у мяне няма шмат часу на размовы. Але заходзь да мяне ўвечары. Прыйдзі а дзясятай і пазвані тры разы з параднай. Адчыню табе альбо я, альбо Янка. Калі Янка, дык ідзі адразу ў мой пакой. Памятаеш?

— Апошні з правага боку.

— Так. Там пачакай. Пагутарым больш. Вячэры сёньня ня еш. Захавай апэтыт.

З гэтага дня кожную сераду я хадзіў да Грачанкі. Мы елі разам вячэру і размаўлялі да позьняй ночы. Першы раз, калі я ўранку хацеў сысьці, яна выняла з шуфляды начнога століка канвэрт і падала мне.

— Што гэта?

— Вазьмі. Прыдадуцца.

Я раскрыў канвэрт і ўбачыў у ім некалькі банкнотаў. Я быў вельмі абураны і, мабыць, зьмяніўся ў твары. Грачанка спытала:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.