• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве мы пілі гарбату і елі булкі. Дзяўчына крыху павесялела і сьмяялася, калі я жартаваў, Спрабавала нават быць гулліваю.

— А я вам спадабалася.

— Адкуль ты гэта ведаеш?

— Бо вы мяне шукалі.

— Сапраўды, вельмі спадабалася. Але шукаў цябе, каб з табою пагутарыць.

— Пагутарыць… Пра што?

Заўважыў у яе вачах непакой устрывожанага зьвера, чуйнага да кожнага руху і гуку.

— Пра цябе і твайго бацьку.

— Што пра бацьку?

Я ўзяў яе далонь і пачаў гаварыць спакойна, але рашуча:

— Заўтра раніцай я дам табе яшчэ грошы. Пойдзеш дадому і купіш па дарозе мяса і што трэба, для прыгатаваньня добрага супу. Акрамя таго купіш: кіло цукру, кіло мяса, вялікую булку і занясеш усё бацьку ў турму.

Яе твар зьбялеў. Яна закусіла ніжнюю губу, спахмурыла бровы і строга пазірала мне ў твар, разважаючы, відавочна, хто я такі і адкуль ведаю пра яе бацьку. Я ўсё гаварыў тым самым тонам:

— Калі ня будуць прымаць, скажы, што табе трэба зьяжджаць і таму ты хочаш перадаць бацьку ежу. Пасьля даведаешся ў турэмнай канцылярыі, у каго бацькава справа, каб зрабіць за яго заклад. Калі ў пракурора, то пойдзеш у суд і спытаеш, дзе складаць заклад. Адтуль прыйдзеш да мяне і раскажаш усё. Калі вырашым іншыя справы, зробім заклад. Ты заплаціш грошы і аддасі мне квіток.

— Пане, гэта велічэзная сума.

— Пяцьдзясят тысяч. Я дам табе гэтыя грошы. Твой бацька павінен хутка выйсьці з турмы, бо ён вельмі аслабелы. А ты мусіш да яго пайсьці.

— Я не магу. Бо што я яму скажу?

— Вырашым, што скажаш. Чаму ты ніколі яго не наведвала?

— Ён толькі плакаў бы. У нас голад. Мама памерла. Пасьля брата арыштавалі. Прадалі ўсё… Ёсьць толькі адна коўдра. Як гэта бацьку расказаць?

— Але ж зарабляеш ад «гасьцей»?

— Што я зарабляю? На хлеб не стае. А трэба плаціць за жытло па дзьве тысячы штомесяц. А я дзьвюх тысяч на тыдзень зарабіць не магу. Часамі госьці нічога мне не даюць. Адзін нават пабіў і пагражаў, што данясе ў паліцыю. А п’яных я баюся. Я не магу так зарабляць. Ёсьць такія, хто шмат зарабляе, але я ня ўмею. Вы першы добра да мяне паставіліся. Я ўсьцешылася, калі ізноў вас убачыла. Цяпер я баюся. Адкуль вы гэта ўсё ведаеце? Адкуль?

— Слухай! Я прыйшоў да цябе сёньня наогул не як «госьць».

— Суседка сказала — госьць. Я думала, што гэта яна вас прывяла, бо я заўсёды аддавала ёй палову грошай.

— Сёньня давала?

— Дала дзьвесьце пяцьдзесят марак.

— Узяла?

— Заўсёды бярэ.

— Яна мяне не прывяла. Твой адрас даў мне твой бацька.

— Калі вы яго бачылі?

— Учора зранку.

— Вы служыце ў турме?

— Я сядзеў у турме разам з тваім бацькам.

— За што?

— Гэта ня важна. Гаворка пра цябе і пра твайго бацьку. Калі ня верыш, што я ведаю твайго тату, я скажу табе, што вы жылі ў Віцебску. Бацька твой працаваў там на чыгунцы. Вы ўцяклі адтуль. Брат твой, Антон…

— Так, вы ўсё ведаеце пра нас. Але як бацька выйдзе з турмы і даведаецца, што я працавала на вуліцы…

— Ад каго? Ты ж ня скажаш.

— Ад суседзяў. Можа, які госьць прыйдзе.

— Я і пра гэта падумаў. Вырашым гэта. Зьменіш пакой. Заўтра, як прыйдзеш з суду да мяне, пойдзем шукаць жытло ў іншым раёне, далёка ад вас. А за бацьку ўнясеш заклад, калі будзеш мець новае жытло. Пасьля скажаш бацьку, што не хацела жыць там пасля арышту брата. Абгаворым усё і зробім так, што будзе добра.

— Я мо зараз пайду дахаты.

— Адна ня пойдзеш, бо позна.

— Але як цяпер застацца з вамі?

— Так, як зь іншымі. Але ад заўтра ніякіх «гасьцей», ніякага «хаджэньня» па вуліцы. Бацьку ніколі пра гэта не кажы, бо ён засмуціцца. Будзе лічыць, што гэта яго віна. І я яму нічога не скажу.

Марыся моўчкі пазірала на мяне. На яе твары зьявілася чырвань. Яна сказала з дакорам:

— Чаму вы адразу не сказалі мне пра бацьку, калі ведалі, хто я?

— Дрэнна зрабіў. Але ня мог устрымаць сябе. Ты выйшла да мяне амаль голая, а ў мяне даўно не было дзяўчыны. Ведаеш жа, што мужчына, калі яму патрэбна жанчына, шукае яе нават на вуліцы. Але я вярнуўся, бо шкада мне было цябе і твайго бацьку… Я ж мог ніколі не прыйсьці… Але я хачу вам дапамагчы.

— Можа, ня будзем спаць разам сёньня. Я аддам вам дзьве тысячы.

— Што мне гэтыя дзьве тысячы? Мне давядзецца шмат на вас выдаткаваць.

Марыся засталася на ноч у мяне. Назаўтра мы ўзьняліся рана. Яшчэ раз абгаварылі, што ёй трэба ўладзіць. Пасьля дзяўчына пайшла дадому. Я ня ведаў, калі яна зробіць усё, таму пакінуў для яе ключ ад майго пакою звонку ў шчыліне, каля дзьвярнога праёму. Мы дамовіліся, што калі спарадкуе ўсе справы, прыйдзе сюды. Калі не застане мяне, будзе чакаць. Пасьля яе сыходу я пайшоў у горад. Мне карцела як найхутчэй вырашыць праблемы для Марысі й Даната. Я падаўся за Вяльлю, на Кальварыйскую вуліцу, і там пачаў шукаць сьціплае жыльлё. Хадзіў бочнымі вуліцамі й завулкамі. Выпытваў жыхароў гэтага раёну, крамнікаў, дворнікаў. Вельмі хутка знайшоў дзьве вольныя, недарагія кватэры. Але шукаў надалей, у надзеі, што знайду нешта лепшае. Нарэшце ўласьніца піўной на Кальварыйскай сказала мне, што шавец зь Веркаўскай вуліцы здае заднюю частку дому з садам, бо яго жонка памерла і яму ня трэба вялікай плошчы. А з садам сам ён ня можа даць рады, бо заняты працаю ў майстэрні. Я адразу пайшоў туды. Сапраўды, шавец хацеў здаць спакойным кватарантам частку дому і сад. Кватэра была асобнай. Складалася з двух пакояў і кухні. Мела склеп і гарышча. Сад быў удоўжкі каля пяцідзесяці мэтраў, а ўшыркі трыццаць. Уласьнік пакідаў кватарантам два ложкі, два сталы, некалькі крэслаў, шафу для вопраткі і кухонную шафку. На падворку быў занядбаны курнік і паветка на дровы. Я агледзеў усё дэталёва і адчуў, што гэта добрая прапанова, бо сам сад, пры добрым даглядзе, мог даць сьціплае ўтрыманьне для малой сям’і. Але плата складала шэсьць тысяч марак штомесяц і трэба было плаціць наперад за квартал. Я сказаў гаспадару дому, што сёньня прыйду яшчэ раз і падумаю, ці здымаць яго жытло. Была чацвёртая гадзіна. Я адразу ж пайшоў дадому. Марыся чакала мяне. Яна з сабою ўзяла кошык, у якім занесла ежу бацьку. Яна ўсьцешылася, як пабачыла мяне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.