• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пяцьсот марак…

Я адразу ўсё разумеў: словы яе суседкі пра «госьця», і зачыненьне дзьвярэй на ключ, і выхад да мяне ў кашулі — каб выгадна прэзэнтаваць сябе. Я губляю самавалоданьне і розум. Вымаю і даю ёй банкноту — тысяча марак.

— Я ня маю рэшты.

— Ня трэба рэшты.

— Вялікі дзякуй! — кажа крыху зьдзіўленым, але радасным голасам.

З гэтага я разумею, што ёй вельмі патрэбныя грошы. Сядае мне на калені.

Я выйшаў ад яе праз паўгадзіны, адчуваючы насычанасьць і супакой ува ўсім целе. Пасьля амаль сямі месяцаў эратычнага посту я першы раз быў зь дзяўчынаю. Але меў да сябе агіду. Адчуваў, што зрабіў прыкры ўчынак. Не таму, што выкарыстаў бедную дзяўчыну, бо зразумеў, што яна займаецца прастытуцыяй. Але таму, што здрадзіў сябру-вязьню, бо нічога не сказаў Марысі пра яе бацьку.

Калі выходзіў ад яе, яна спытала:

— Прыйдзеце яшчэ?

— Магчыма… калі буду ў гэтым раёне.

Але ведаў, што не прыйду. Цяпер, спагнаўшы эратычны шал, я быў найбольш уражаны тою акалічнасьцю, што дзяўчына трымалася як дасьведчаная прастытутка, якая хоча спадабацца добраму госьцю. Калі ж пасьля яна нацягнула сукенку, падалася мне прыніжанай і няшчаснай. У яе быў бедны твар, трывожны погляд істоты, змучанай жыцьцём. Я хацеў даць ёй яшчэ грошай, але пабаяўся, што будзе гэта падазрона. Бо ж ніколі яе да гэтага ня бачыў, а пытаючыся пра яе, называў імя дзяўчыны.

Я пайшоў у добрую сталоўку. Толькі цяпер наеўся ўволю. Але пачуваўся нязграбным і сонным. Да таго ж учора ў турме я ўзьняўся вельмі рана. З Рэванскім я сядзеў дапазна, дапамагаючы яму пакаваць рэчы. Пасьля дрэнна спаў уночы і рана абудзіўся. Сёньняшні дзень быў таксама насычаны хаджэньнем на горадзе. Я адчуваў, што гатовы заснуць нават стоячы. Можа таму падумалася, што ў турме я праводзіў на ложку па дванаццаць гадзін штодня — ад пакладаньня спаць да пабудкі раніцай. І сон там быў адзінымі ўцёкамі ад сумнай рэчаіснасьці. Толькі а пятай я прыйшоў дадому. Я адразу паклаўся і моцна заснуў. Я прачнуўся ў цемры і не адразу зарыентаваўся, дзе я. Мне падалося, што я чую Даната, які прамаўляе пацеры. Уражаньне было такое моцнае, што нават ня рухаўся, каб яму не перашкодзіць. Праз імгненьне зразумеў, дзе я. І тады ўдарыла мяне думка: «Што я нарабіў! Гэта ж подласьць! Я пайшоў да дзяцей няшчаснага чалавека, суседа па турме, каб навучыць іх, як яму дапамагчы, а замест гэтага выкарыстаў яго дачку як звычайную прастытутку. Я не сказаў ёй нічога пра бацьку. Баязьліва ўцёк. Але ж я паабяцаў яму, што выканаю гэта абавязкова. Я запэўніў, што ён хутка будзе мець вестку». Мне падаецца, што чую яго голас, які, аддаючы мяне пад Божую апеку, робіць за мною знак крыжа. Я бачу сьлёзы на яго твары. Усхопліваюся ў роспачы з ложка. Пасьля зноў кладуся. Намагаюся супакоіцца. У бібліятэку точыцца сьвятло з вуліцы. На сьценах бялеюць твары на партрэтах. Іх вочы заўсёды цікуюць за мною. Можа, зьедліва абгаворваюць мяне… Увесь час я думаю пра Даната. Ён падаваўся дзіваком. Вязьні кпілі зь яго. Я не перашкаджаў яму ні ў чым. Нават дапамагаў. Але адчуваў, што яму прыкра, бо я абыякавы да рэлігіі. Некалі ён сказаў: «Вы лічыце, што калі існуе на сьвеце зло, то Бог у гэтым вінаваты, бо дапускае яго існаваньне. Але Бог даў нам усім вольную волю і таму не перамагае зла. Гэта наша справа. Таму нам самім трэба перамагаць зло любоўю. І ня думайце, што калі зло перамагае, то гэта яго трыюмф. Гэта толькі часовая параза дабра». У мяне было шмат аргумэнтаў супраць яго высноваў, але не было іх супраць яго веры. Яго не зламалі ўсялякія няшчасьці. І таму ён заўсёды маральна перамагаў… нават у бядзе. А ў мяне? Толькі заняпад…

Я ўзьняўся з ложка адпачылы і дужы, але прыніжаны ва уласных пачуцьцях. Я пагарджаў некалі абыякавымі да чужой бяды буржуямі. Цяпер адчуваў сябе такім самым эгаістам, як яны. Я ня ганіў сябе за злачынствы, выпіўкі, бязмэтавасьць жыцьця. Я ўважаў, што гэткі мой лёс, бо прагнуў жа жыць інакш. Але я ня мог перанесьці няспраўджанага даверу да мяне і ўмольнай просьбы чалавека, які гінуў у турме. Ён верыў мне, быў перакананы, што я яму дапамагу, маліўся за мяне. Я ж піхнуў яго яшчэ глыбей у няшчасьце. Бо ён жа цяпер чакае, што дзякуючы маёй дапамозе дзеці прыйдуць да яго.

Я шыбую вуліцамі. Дзявятая вечара. У галаве мітусяцца думкі і складаюцца ў нейкі плян дзеяньняў, крыху хаатычны, але я ведаю, чаго я хачу. Уваходжу ў двор дому, у якім я быў сёньня апоўдні. Іду сходамі ўверх. У сенцах цёмна. Намацваю далонямі дзьверы ў Данатаву кватэру. Грукаю, але адказу няма. Шукаю клямку. Ззаду адчыняюцца дзьверы кватэры насупраць. Пры слабым сьвятле кухоннай лямпы пазнаю твар кабеты, якая прала бялізну.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.