• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пане Рэванскі, я ніколі не стараўся кепска ўплываць на Алену. Маё знаёмства зь ёю выпадковае. Я ня меў магчымасьці нават доўга зь ёю пагутарыць. Але маю вялікую ўдзячнасьць да яе і да вас за дапамогу, якую мне далі.

— Я вас разумею. Але справа ў тым, што Лена мела таямніцы. Напрыклад: я хаваў ад яе мае працэдуры з фатаздымкамі. Яна мела свой пакой. Майстэрню я зачыняў на ключ. Ёй туды нельга было ўваходзіць. Але выявілася, што яна ведае ўсё, што ў яе быў ключ ад зачыненага пакою. Яна хадзіла нават да вас…

— Не да мяне. У бібліятэку па кніжкі.

— Так. Ведаю. Але між вамі завязалася, асьцярожна кажучы, сымпатыя.

— Пані Алена заўсёды рэзка да мяне ставілася. Нават ударыла мяне.

— Гэта і дрэнна. Яна ставілася да вас як да сябра зь дзяцінства, з часоў яе валацужніцтва. Яна адчула да вас сантымэнт, бо я неабачліва расказаў ёй пра ваш лёс пасьля звальненьня з войска. Яна зьвязала гэта са сваім лёсам у дзяцінстве. А калі вы трапілі ў турму за фальшывыя чэкі, дык яна зусім страціла розум. Мне давялося яе супакойваць. Я хадзіў да сьледчага.

— Не ўяўляў сабе…

— Пачакайце. Нарэшце ў сакавіку яна прынесла мне грошы на заклад за вас. Гэта мяне надзвычай уразіла. Раней я сам даваў ёй грошы на пакункі для вас. Даў ёй дзесяць тысяч марак, якія яна паклала на ваша імя ў турэмнай канцылярыі. Але калі яна прынесла мне шэсьцьсот тысяч марак і запатрабавала… Не, не папрасіла, а акурат загадала, каб я наняў для вас адваката і зрабіў заклад, ды паміж намі ўсчалася сварка. Яна сказала мне, што вашы грошы. Сказала, што яна знайшла іх у бібліятэцы.

— Так, я схаваў там грошы.

— Добра, што хаця гэта праўда. Бачыце: дайшло да таго, што я веру вам больш, чым уласнай дачцэ. Яна не хацела мне сказаць, у якім месцы яна знайшла грошы. Я ж быў у вашым пакоі падчас ператрусу. Мяне і пані Жубжынскую выклікалі панятымі. Агенты перарылі там усё. Адчынілі нават зачыненыя шмат гадоў шафы з кніжкамі. Грошай нідзе не было.

— Былі, пане Рэванскі.

— Ну што ж, я выканаў просьбу дачкі, але пры ўмове, што яна адсюль зьедзе і што вы не пабачыцеся больш. Лена ўжо ў Варшаве. Я зьяжджаю заўтра. Цешуся, што грошы на заклад вашы. Я баяўся, што Лена здабыла іх горшым спосабам. Я меў праз вас шмат прыкрасьцяў, але мне надалей шкада вас. Шкада амаль гэтак сама, як і Лену. Да таго ж у вашых лёсах ёсьць падабенства. Яно ёсьць нават у характарах. Вас зьбілі з тропу бадзяжніцтва, адсутнасьць апоры ў жыцьці, нястача. З гэтага пачалося. Цяпер трэба ратаваць тое, што засталося. Прашу хвілінку пачакаць.

Рэванскі выйшаў з залі. Ён адразу ж вярнуўся і даў мне стос банкнотаў. Сказаў:

— Тут сто тысяч марак. Адваката я не наняў, бо справа простая. Вы вінаваты, і можна спадзявацца толькі на зьмякчальныя абставіны. Зрэшты, на працэсе ў вас будзе дзяржаўны абаронца. Заклад за вас я склаў сам.

— Мне страшна прыкра, што я нарабіў гэтулькі клопату!

— Нічога не паробіш. Такое жыцьцё. А тут для вас ліст ад Алены.

Ён падаў мне заклеены канвэрт. Я адчуў, як у мяне чырванеюць шчокі. Рэванскі заўважыў гэта. Раптам ён перахіліўся праз столік і сказаў:

— Можаце сказаць шчыра? Бо Лену я не хацеў пра гэта пытаць. Зрэшты, яна была гэткая злая і нават варожая да мяне, што я не паверыў бы ёй. Яна магла мне таксама не адказаць. Яна ж нават зьняважыла мяне!

Рэванскі хваляваўся. Я адчуваў віну перад ім і ня ведаў, што зрабіць, каб неяк апраўдацца.

— У чым справа? — спытаў я.

— Ці… ці былі вы каханкамі?

— Нічога падобнага! Прашу не падазраваць у гэтым ні сваёй дачкі, ні мяне!

— Я вам веру. Досыць з гэтым.

— Пане Рэванскі! Усё адбылося выпадкова. Сымпатыю сваёй дачкі да мяне вы выклікалі самі. І гэта пацьвердзілі. Але я мяркую, што вы засурова ацэньваеце яе паводзіны. Гэткі папросту лад яе існаваньня. Вы казалі, што яна была да вас «варожая». Можа, гэта вынікала з сытуацыі, са спосабу маўленьня, з хваляваньня. Але я ведаю і маю пэўныя аргумэнты, каб давесьці, што ваша дачка ў сапраўднасьці вельмі любіць свайго бацьку.

— Трохі дзіўная любоў.

— Але ж я дам вам доказ, пры ўмове, што вы не раскажаце пра гэта дачцэ. Я не хачу, каб яна лічыла мяне тым, хто ня ўмее захоўваць таямніцу. Добра?

— Як жа вы падобны да яе! Але добра. Я ўмею захоўваць таямніцу.

— Памятаеце, як я адмовіўся пазаваць для другой сэрыі здымкаў, а назаўтра прыйшоў і сказаў, што буду пазаваць, і перапрасіў вас за папярэднюю адмову?

— Ну ясна. Вы ўзрушылі мяне тады.

— Я зрабіў гэта толькі таму, што ў вечар перад гэтым пані Алена прыйшла да мяне зь пісталетам у руках і загадала, каб я гэта зрабіў. Яна сказала мне, што я «падлец» у адносінах да вас. Яна была пасапраўднаму абураная на мяне. Я мяркую, што так можа паступіць толькі дзяўчына, якая сапраўды любіць свайго бацьку. Але было тады яшчэ нешта. Я сказаў, што пагаджуся на гэта толькі з адною ўмоваю: калі яна мяне пацалуе. Гэта быў мой капрыз, можа ўпартасьць, бо яна некалі ўдарыла мяне. Яна катэгарычна адмовілася. Можаце з гэтага самі зрабіць высновы, што мы не былі каханкамі і што яна ня ставіцца да вас «варожа».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.