Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь Пашкевіч

Круг

Раман-біяграфія

Жыцьцё закон нязломны мае:

ніколі праўда не ўмірае.

Уладзімер Дубоўка.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ

0.

Учора і заўтра – гэта памяць і праўда.

Сёньня – іхняе злучво.

Розьніца паміж памяцьцю і праўдай – розьніца паміж учарашнім і заўтрашнім адкрыцьцём.

Альбо розьніца паміж лірыкай і матэматыкай.

Альбо розьніца паміж нараджэньнем: стагоддзе таму ў сямейнай радасьці ці дзесяцігоддзе назад – у гонары нацыі.

Альбо розьніца паміж першым крокам: па глінянай падлозе да матчынай рукі ці па сучаснасьці ў вечнасьць.

Альбо розьніца паміж хадой: напрамкі – і па крузе.

Альбо розьніца паміж сьмерцю: сёньняшняй – і заўтрашняй.

Калі да праўды дадаць памяць – атрымаецца ісьціна.

Калі ад праўды адняць памяць – будзе хлусьня.

Калі ад памяці адняць праўду – будзе жыцьцё.

Жыццё ад памяці да праўды і ёсьць сёньняшні шлях ад учора да заўтра.

1.

Хата стаяла большасьцю вокнаў да вуліцы. Зробленая са звонкіх бярвёнаў, яна добра трымала цяпло зімой, а прахалоду – летам. Пакоі ў хаце па­дзялілі ад печы: з тога боку, дзе страшна раскрываўся чорны ад сажы рот, што хаваў цэлыя бярэмі дроў, і чыгуны, і патэльню, – была кухня; аб­шмальцаваныя нагавіцамі й валёнкамі два бакі печы глядзелі на спальню, трэці бок, выбелены больш старанна, атрымала «заля».

Вечарамі, калі на вуліцы пасьвістваў марозны вецер, ён любіў сьцішыцца ў запечку, каля коміна, накласьці на чарэн, каб не было мулка, старых апранах і цікаваць зьверху за тым, што робіць бацька: ці падшывае ў скупым сьвятле газоўкі кажух, ці выразае адной рукой (другая, пашкоджаная, была бяз пальцаў) лыжку… А яшчэ любіў марыць, і мары тыя зазвычай былі летнія – бо зіма моцна надакучвала. Канешне, калі б у яго былі такія валёнкі, як у фельчаравых сыноў, ды ўцеплены вацінай палітон­чык – ён бы не сумаваў: за агародамі, там, дзе намятала найболей сьнегу, такая горка! Старэйшыя хлопцы аблівалі яе вадой, і па лёдзе, разагнаўшыся, можна было сунуцца ажно да самай рэчкі! Толькі ж дзе на ўсіх іх – чатырох – набрацца тых валёнак ды палітончыкаў…

Як малодшаму, яму даводзілася саступаць «чаргу» на вопратку – і сястры Тасі, і братам. Напачатку, праўда, спрабаваў плакаць, ды маці не сьпяшала са шкадаваньнямі: няма чаго па марозе гарцаць, ляжы на печы – здаравей будзеш. І зімой ён часьцей сябраваў з печкай (так – памяншальна-ласкава – звалі яе ў хаце ўсе дзеці, хоць насамрэч печ была – асабліва для яго – вялікай, і без табурэткі ён ня мог узьлезьці нават да прыпечка. Здаралася, нават падаў. Аднаго разу і моцна «праверыў» падлогу ілбом.

Маці клала на печ то мяшэчак з гарбузікамі, то сушаныя яблыкі, і тады, гледзячы зьверху ў напаўзамерзлае вакно, зімовыя гадзіны цягнуліся ня так марудна.

І ён летуценіў пра цяплынь, калі нарэшце дазволяць плёскацца ў рэчцы, калі застанецца начаваць у дзеда Янкі, будзе «пасьвіць» ягоныя пчолы, за што, канечне ж, атрымае кус мядовых сотаў…

Дзед Янка Гайдуковіч, матчын бацька, жыў у маленькай – на пяць-шэсьць хатак – вёсцы Язы паміж Варанцом і Шабанамі. Затое прасторы было ў той вёсцы яшчэ болей, чым у іхніх Агародніках: хаты месьціліся зводдаль адна ад адной, і дзедава сяліба стаяла нібыта ў асобным засьценку. На ўзгорку – сад, вульлі. Зямлі Язаўцы мелі небагата, затое кожны валодаў «надзелам» возера Доўжа – маглі лавіць там рыбу хоць сеткамі.

Было ў дзеда Янкі, акрамя маці (старэйшай дачкі, якая пакуль адна выйшла замуж), яшчэ чацьвёра дачок. (Адзіны сын, якога на апошнія грошы здолелі вывучыць, захварэў на сухоты і памёр у далёкім Пецярбурзе.) Яны любілі малодшага пляменьніка і хоць на тыдні ахвоціліся пакідаць яго ў сябе. Прышкадоўвала малодшага ўнука і бабця. І Уладзіку было з імі цікава, асабліва калі тыя браліся ткаць або вязаць сеткі. Праўда, не сумаваў у Вязах і з дзедам – калі той браў у лес.

З маладосьці дзед Янка – лясьнік. У яго ёсьць нават стрэльба, толькі – як не хацелася Уладзіку – у лес яе ня браў, – так і вісела ў хаце над ложкам. З сабою дзед зваў Цяву – невялікага сабаку, якога шчанюком выпрасілі ў панскім двары. «Карысьці, праўда, ад цябе ніякай, – усьміхаўся дзед, – Аднак жа весялей». Ні ўкусіць каго Цява ня мог, ні нават гаўкнуць. Адно калі бачыў чужога чалавека – бег да парога і стукацеў лапамі ў дзьверы.

Яшчэ ў дзеда на левай руцэ не было частачкі сярэдняга пальца. Дзе дзелася – пра тое не хацеў гаварыць. І Уладзік прыдумляў сваё: ці мядзьведзь, ці воўк адкусілі. Насамрэч, як потым даведаўся, усё было яшчэ страшней: дзед ішоў лесам, за поясам – сякера; раптам якраз перад ім штось каляровае мільгатнула каля дупла; дзед – руку (левую) у дупло, як штось за палец і цапнула; з перапуду пацягнуў руку – а на пальцы нейкая пачвара вісіць, крыламі лапаціць… Дзед за сякеру, пачвару на пень ды па шыі тому страхоцьцю… Толькі крышку не пацэліў – і на пні частку свайго пальца і пакінуў. А потым, ачуняўшы, распазнаў у тым страхоцьці звычайную жаўну…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x