Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзед Янка быў добрым і стрыманым чалавекам. Толькі аднаго разу Уладзік бачыў яго ўсхвалявана-злосным. Ужо і паснулі ўсе, як нечакана Цява застукаў у дзьверы. На гэта адразу не зважалі: можа, зьмёрз, у хату просіцца (а якраз бралася на халады, падыходзіла Піліпаўка). Аднак Цява, як яго не акрыквалі, не сунімаўся. І тады дзед вызірнуў у вакно.

– А божа ж мой! – толькі й вымавіў. Скочыў да ложка, усунуў у стрэльбу набой і ўжо ад дзьвярэй: – Дабудзі малога, каб не спалохаўся…

А праз хвілю – стрэліў.

У садзе, у невялікім сьвіране, што быў непадалёк ад хаты, але праз дарогу-вуліцу, стаялі чатыры скрыні (іх звалі кубламі), куды дочкі складвалі свой пасаг. А тае начы злодзеі падагналі да сьвірана дзьве фурманкі і пачалі выносіць кублы. Напалохаліся нечаканага стрэлу, пакідалі і калёсы, і коней…

Цяву запаважалі яшчэ болей.

Любіў Уладзік і свайго другога дзеда Хведара, бацькавага бацьку, які нарадзіўся і жыў у Манькавічах, крыху на поўнач ад Агароднікаў, каля Гарэлага балота. Часта слухаў ягоныя аповеды пра свайго бацьку Якуба – Уладзікавага прадзеда. Прадзед быў хоць і не вучоным, ды ведаў назву кожнай зоркі: Коўш, Сітцо, Алень… Бездакорна вызначаў час, калі што сеяць ці садзіць: «Трэба ўжо кідаць у зямлю (тое і тое), бо на дубе ліст стаў, як заечае вуха»…

Прадзед меў здароўе асілка. Неяк з суседзьмі ехаў з Мядзела, з кірмашу. На паўдарозе – карчма. Зайшлі пагрэцца, па чарцы паспытаць. Якуб сеў за стол, прыхінуўся да сьцяны – а прасьценак і вываліўся. Карчмар узьняў хай:

– Плаці за рамонт!

– І ня думаю… У цябе не карчма, а развалюха, то мне табе новую збудаваць?! Прыедзь да мяне і паспрабуй прасьценак вываліць…

А яшчэ, расказвалі, загразла аднаго разу на балоце ягоная кабыла. Добрыя людзі пачалі цягаць ламачча, жэрдкі. А прадзед спакойна:

– Чакайце-чакайце, дзеткі… – і пад кабылу, узваліў яе пярэднія ногі сабе на плечы – і вывалак на сухадольле…

Прадзед кеміў і ў «архітэктуры»: збудаваў так сваю сядзібу, што… пажар да яе ня мог падступіцца. Суседзі думалі, што ў Якуба ў хаце – цудадзейны абраз, і ў час новага пажару абносілі яго вакол вёскі, аднак агонь не суняўся. Прадзед тады навучыў свайму сакрэту і аднавяскоўцаў: усе надворныя будынкі трэба аддзяляць ад вуліцы садам, і хату таксама ў садзе ставіць – тады агню скрозь яго дабрацца цяжэй…

Якуб пражыў сто тры гады і перад сьмерцю асьлеп. Памыўся ў лазьні, «Не хачу жыць дармаедам, бо працаваць больш не магу», – сказаў зьніякавеламу сыну-адзінцу Хведару, апрануўся ў чыстае, лёг у ложак – і перастаў і есьці, і піць. Як ня ўкленчвалі перад ім – нават вады ані кроплі ня ўзяў. На трэція суткі памёр. Пахавалі яго на ўскрайку Агароднікаў, пры так званым Пральлі (непадалёк бабы «пралі» бялізну). На Манькаўскіх могілках пахаваць не дазволіў поп, – назваў яго самагубцам. Хведар паставіў над бацькавай магілай высокі дубовы крыж. І застаўся гаспадарыць адзін на валоцы зямлі.

Цяпер, праўда, дзед Хведар таксама стары і нямоглы. Калі Уладзік яшчэ ляжаў у «люльцы», конь выцяў дзеда капытом пад самае сэрца, – і з кожным годам дзед слабеў. Аднак не стамляўся расказваць цікавыя казкі, а таксама ня менш цікавыя, хоць крыху і незразумелыя, аповеды, якія заве нейкімі «георгікамі». (Толькі праз гадоў пяць-сем Уладзя дазнаўся, што гэта дзед ператлумачваў на свой капыл цэлыя разьдзелы з прачытаных у арыгінале «Георгікаў» Вергілія. Дзед добра ведаў латынь, а паспрыяў яму ў тым пан Юстын Палівода, які прагуляў сваё багацьце, разышоўся з жонкай – і якога прытуліў у сваёй хаце прадзед Якуб.)

А яшчэ дзед Хведар умеў гаварыць з бусламі. На старым клёне каля яго сядзібы жыла сям’я бацяноў (так у іхняй мясцовасьці звалі буслоў). Калі раставаў сьнег і сонца ўсур’ёз пачынала налечваць-грэць зямлю, – наставаў для Уладзі вельмі адказны час: пільнаваць прылёт буслоў. І лета пачыналася для яго якраз ад гэтага прылёту.

Зазвычай дзед поркаўся на гумнішчы, старэйшым братам таксама хапала сваіх заняткаў, а ён гадзінамі праглядваў лёгкія вясновыя аблачынкі, і як толькі заўважаў над вёскай белых птахаў – вопцасам нёсься да дзеда:

– Бацяны! Дзеда, бацяны ляцяць!..

Дзед усьміхаўся, кідаў сваю работу і разам з унукам, па-сур’ёзнаму ўзьнімаючы свае густыя бровы, ішоў да клёна. Чакаў, пакуль бусьліная пара, павольна-велічна пакружляўшы над сядзібай, нарэшце стане на гняздо, і пачынаў – найперш да гаспадара:

– Дзень добры, боця!

А бусел, нібыта зразумеўшы, у адказ ляскатаў дзюбай:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x