• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уночы я блага спаў, туліў твар да мяккага ясіка, і мне было сумна, што я не пабачыў Алены. Я ж марыў пра гэта некалькі месяцаў у турме.

Назаўтра Рэванскі зьехаў зь Вільні. Разьвіталіся мы прыязна і нават сардэчна. Я адчуваў, што абарвалася апошняя нітка, што злучала мяне з Аленаю.

22

Сонца моцна пячэ. Сьветлы, цёплы дзень. Дрэвы пакрыліся сакавітай зелянінай. У поўдзень іду ў напрамку чыгуначнага вакзалу. Некалькі гадзінаў таму з гэтага вакзалу ад’ехаў Рэванскі. Ён абяцаў напісаць мне за пару месяцаў. Ведаю, што напіша, бо яго слова было заўсёды надзейнае. Гэта мяне трохі суцешвае. Пакідае кавалачак надзеі. На што? Што, магчыма, я некалі ўбачу Алену? Магчыма…

Іду ў адведзіны да дзяцей Даната. Хачу выканаць дадзенае яму абяцаньне. Учора я ня мог гэтага зрабіць, але сёньня абавязкова трэба. Данат багата расказваў мне пра сваю сям’ю. Гэта была адзіная тэма, якая яго жывіла і выводзіла з прыгнечанага стану. Пра яго жонку мы не размаўлялі, бо Данат думаў, што ён яе забіў. Зразумела, у тым сэнсе, што ён ня мог забясьпечыць зноснага ўзроўню жыцьця, а пасьля падурному патрапіў у турму. Але пра сваіх дзяцей Данат гаварыў ахвотна і чула. Ён вельмі пераймаўся іх лёсам.

З нашых размоў я зразумеў, што яго сын Антон быў улюбёнцам маці. Затое Марыся была фаварыткаю бацькі. Ён гаварыў пра яе ўзрушана. Расказваў пра яе дзяцінства, пра цяжкасьці вымаўленьня гуку «р», пра яе здольнасьці да маляваньня, пра тое, што ў школе яна цудоўна вучылася і была заўсёды выдатніцай у клясе. Зь яго слоў я ўяўляў сабе нават, як дзеці Даната выглядаюць. Дачка — чыстая шатэнка. Сын мае цямнейшыя валасы. У абодвух блакітныя вочы…

Я ішоў да іх як бы зь місіяй ад бацькі. Я зьбіраўся даць ім парады, як трэба паступіць, каб супакоіць Даната. Найперш яго трэба адведаць. Сваю ролю лічыў сур’ёзнай і, каб надаць сабе «вагі», нават купіў кашулю з каўнерыкам і гальштук. Нягледзячы на гарачыню, надзеў на галаву капялюш. Пераходжу праз высокі мост над чыгункаю. Апынаюся ў Новым сьвеце. Гэтага раёну я ня ведаю, таму зь цікаўнасьцю аглядаю вуліцы і дамы. Раблю выснову, што тут жывуць людзі бедныя. Вуліцы занядбаныя, падворкі брудныя. Знаходжу патрэбны мне дом — вялікая арэндная камяніца. Данатава жытло знаходзіцца ў глыбіні падворку, у прыбудоўцы. Бачу нумар над дзьвярыма, на нізкім першым паверсе. Іду туды сходамі з двара. Уваходжу ў паўцёмны калідорык. Там адны дзьверы зь левага боку, а другія з правага. Дзьверы зьлева зачыненыя, а справа адчынены і зь іх валіць пара. Ня ведаю, куды ісьці, таму заглядаю у адчыненыя дзьверы. Бачу дзябёлую бабу, гадоў каля пяцідзесяці, якая перыць бялізну ў балеі, пастаўленай на табурэце.

— Прабачце, ці магу я ўбачыць пані Марысю?

Кабета выпрастоўваецца і абцірае рукою спацелы твар. Пасьля паказвае мне дзьверы на другім баку калідору.

— Пачакайце там. Марыська пайшла да крамы. Нават дзьверы не зачыніла. Зараз вернецца.

Уваходжу ў вялікі пакой. Ён амаль пусты. У куце стаіць жалезны ложак, накрыты вайсковым пледам. На ім не відаць ані прасьціны, ані падушкі. Адно акно адчынена, другое прыкрыта аканіцай. Пры адчыненым акне стаіць вялікая скрыня, накрытая жоўтай папераю. Мабыць, яна замяняе стол, бо на ёй відаць талерку. З правага боку ад дзьвярэй знаходзіцца пліта для гатаваньня, на якой стаіць нейкае судзьдзё. Побач з плітою стаіць вядро з вадою. У левым куце вісяць сьвятыя абразы. Пакой так бедна абстаўлены мэбляй, што робіць уражаньне незаселенага. Я сядаю ў крэсла і закурваю цыгарэту. Каля пліты бачу пярэгарадку, а ў ёй вузкія, зьлёгку прыадчыненыя дзьверы. Мне карціць зазірнуць туды, але я лічу, што не выпадае мне гаспадарыць у чужой кватэры. За дзесяць хвілін чую крокі на сходах, пасьля даносіцца голас кабеты з кватэры насупраць:

— Марыська, у цябе госьць.

— Доўга чакае?

— Прыйшоў нядаўна.

Дзьверы адчыняюцца, і ўваходзіць дзяўчына сярэдняга росту. На ёй лёгкая гранатавая сукенка і пантофлі на босую ногу. У руках трымае кошык, у якім відаць бульба і нешта загорнутае ў газэту.

— Добры дзень, — кажа яна зь лёгкай, штучнай усьмешкаю.

— Дзень добры! — вітаю яе, уздымаючыся з крэсла.

— Сядзіце, я зараз… — дадае дзяўчына і ставіць кошык.

Выходзіць да пакойчыку за пярэгарадкаю. Відаць, нешта там парадкуе, бо я чую шоргат. За некалькі хвілін выходзіць да мяне. У тых самых пантофлях, але на ёй толькі тонкая трыкатажная кашулька. У сукенцы яна выглядала як падлетак. Цяпер — спакусьлівая дзяўчына, з добра разьвітымі формамі і ладным абрысам грудзей. Зь зьдзіўленьнем пазіраю на яе і адчуваю, што мяне агортвае хваля ўзбуджэньня. Дзяўчына ідзе да дзьвярэй і зачыняе іх на ключ, пасьля падыходзіць да мяне і кажа:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.