Сократ Янович - Сьцяна

Здесь есть возможность читать онлайн «Сократ Янович - Сьцяна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьцяна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьцяна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман Сьцяна Сакрата Яновіча прадстаўляецца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом. Можа адтуль і прозьвішча Сумленевіч, бо гэта чалавек якому сумленьне не дазваляе мірыцца з бяскарнасьцю зла. Сам Сакрат Яновіч, пражыўшы цяжкае жыцьцё, поўнае і зла і бяспраўя, намагаецца давесьці як цяжка верыць у праўду і дабро, і як гэтую веру можна скарыстаць у мэтах зла. Сакрат Яновіч – ня толькі пісьменьнік з Польшчы, гэты прызнаны і шанаваны ў Беларусі клясык беларускай літаратуры нашай сучаснасьці. Ён ня ўмее прыстасоўвацца да умоваў рэчаіснасьці і сваёй моцай сам стварае рэчаіснасьць вакол сябе.

Сьцяна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьцяна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сакрат Яновіч

Сьцяна

У нашым калодзежы, у Каралёўшчыне, калісьці злавілі дзіўнага шчупака - амаль бяз тулава ды зь вялізнай галавою. Ён, відаць, рос у голадзе...

З успамінаў Маці

1

Сьцяпан Сумленевіч глядзеў у вакно.

Выпаў першы сьнег, і было сьветла, добра. Невысока кружылася птушка, голуб. Беляхцелі пярэстыя дахі складаў, пабудаваных на пустэчы, на якой, як казалі старыя людзі, знаходзіліся могілкі. На панадворку блізкага будынку зграя дзяцей білася сьнежкамі й адтуль, час ад часу, даляталі вывіскі радасьці.

Сумленевіч, заклаўшы рукі за сьпіну, прайшоўся па пакоі, абмінаючы вялізны пісьмовы стол, крэслы. Гэты сьнег доўга не паляжыць, міжвольна думаў ён. Яшчэ - зарана. Будзе тапеліца, балота на тратуары. Стане імгла, ад якой сонна й невыносна абыякава...

Ён адчуваў сябе неспакойна. Першы раз ахапіла яго так моцнае пачуцьцё неспакою, якое - баяўся таго - было блізкае страху. Не знаходзіў ён выразных прычынаў, якія тлумачылі-б гэткі стан духу. Вышукоўваў адну прычыну, галоўную.

Кіра, вядома, мела рацыю, калі ўчора наракала, што Сьцяпан рэдка бывае дома. Ён і сам зьдзіўлены тым, што яно, сапраўды, так ёсць. Прадумаўшы, дзень за днём, цэлы тыдзень, ён усьвядоміў сабе, што яго чамусьці не прыхіляе да жонкі. Бачыў у ёй усяго нейкую ціхую прыстань пасьля турботнага дня, ня болей. Да ягонай сьвядомасьці даходзіла гэта цяжка, як бы з натугай. Зь вялікай неахвотай.

Лагодныя вочы Кіры засмучона глядзелі на Сьцяпана. У іх было, можа, больш заклапочанасьці... Гаварыла яна пра яго здароўе, пра тое, што ён крычыць праз сон, беспрытомна кідаецца ў пасьцелі, пацее да ўмакрэласьці. Прасіла, каб схадзіў да лекара. Яе жаночая мудрасьць у штодзённых справах нават прыгнявіла Сьцяпана, але ён прыкінуўся дабрадушна-паслухмяным, паабяцаў ёй. Да лекара, фактычна, трэба яму пайсьці: мо ў аўторак? Не, у сераду.

Яна ня ведала пра забойства сакратаркі.

Пры распазнаньні трупа пачаўся ў яго галаўны боль, працяглы й тупы, які ўжо колькі дзён не сьціхае. Дзяўчына загінула ва ўласнай кватэры, ля Выгодаўскай. Яе цела, аголенае й жахліва пакалечанае, ляжала на атаманцы; з глыбока парэзаных грудзей пакрысе выцякала кроў; бзычэла агідная зеленаватая муха. На падлозе, на крэслах і на гасьцінна застаўленым стале цяляпаліся шматкі адзеньня; дзяўчыну згвалцілі. Яна, напэўна, баранілася, што разьлютавала бандытаў - іх было трох. Капітан дапускае, што, прынамсі, адзін зь іх быў добра знаёмы ёй. Сьцяпан ня чуў пра тое, ці ў сакратаркі быў жаніх.

Была яна, несумненна, прыгожай. І даволі інтэлігентнай. Прытым - бойкай, такой борздай у дзеяньні, трошкі нэрвовай. Якраз адпаведнай для свае працы. Кіра - калі параўноваць - усяго мілая кабетка, і нічога больш. «У такой сытуацыі яны зрабілі-б зь ёю, што захацелі-б, і яна засталася-б жывою», - Сумленевіч з прыкрасьцю падумаў пра жонку.

Ён чакаў візыту капітана. Патрэбна дакладна расказаць яму, што ведаў пра нябожчыцу. Парабіў сабе занатоўкі: няшмат. Мала мог паведаміць сьледчаму. Калі чалавек жыве, дык, здаецца, вядома нам пра яго амаль усё. Толькі потым аказваецца, што ведалі мы пра дробязі, пра пылінкі ад існаваньня, якое згасла. У Сумленевіча зараз склалася падазрэньне, што сакратарка спэкулявала. Некалькі разоў, бадай, тры, ён незнарокам пачуў яе размовы па тэлефоне, якія запамяталіся яму не сваёй двухзначнасьцю або наіўнай зашыфраванасьцю, але настойлівым старгоўваньнем чагосьці. Досыць сварлівыя размовы. Ён пакутліва намагаўся ўспомніць іх зьмест.

Ён наўрад ці зможа дапамагчы капітану ў разблытаньні гэтай справы. Гутарка зь ім зойме яму час, працягнецца да вечара, і Кіра скажа, прывітаўшы мужа ў дзьвярох кватэры: «Хадзі есьці».

Візыт капітана й злосьць Кіры будуць дзьвюма справамі, якія вырашаць пра зьмест і настрой сёньняшняга дня. Мо й няма сэнсу гаварыць пра гэта, але дзень арганізоўваюць пераважна дзьве справы, часам значныя. Як бель і чэрнь. Адчуваньне стомы зьнікне ў Сумленевіча позьнім вечарам, недзе пасьля дзевятай гадзіны, калі жонка, задрамаўшы перад тэлевізарам, прачнецца ад прахалоды й загаворыць пра тое, што час кладавіцца спаць. Гэта выкліча ў ім грымасу пратэсту, маўклівага, стоенага ў сабе. Яму тады захочацца папрацаваць, прадумаць заўтрашні дзень, і ён доўга ня зможа заснуць; Кіра, іншы раз, храпе, праўда, няголасна, можна сказаць, далікатна. На заслоненым акне мігціць барвовае зарыва вулічнага нэону, замацаванага на шчыце суседняга будынку. Бліскі ад яго чамусьці нагадваюць пацешлівую бегатню хлопцаў і дзяўчатаў на беразе рэчкі, у якой купаюцца яны перад захадам сонца ў летні адвячорак. Уяўленьне таго дае супакой і, не інакш, таму яно прыемнае - асабліва калі забрэша сабачаня, зь якім Кульгавая Зоська, маці пачынаючай прастытуткі, выходзіць на двор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьцяна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьцяна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сьцяна»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьцяна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x