• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2014, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта адна з найбольш удалых кніжак Пясецкага, якая разам з «Каханкам Вялікай Мядзьведзіцы» зьяўляецца аўтабіяграфічнай і адлюстроўвае складанае жыцьцё скандальнага аўтара: добраахвотніка польскага войска, антысавецкага партызана «Зялёнага дубу», кантрабандыста, шпега і злачынцы. Толькі дзякуючы вязьніцы гэты чалавек здолеў вывучыць польскую мову і стварыць шэдэўры польскай літаратуры, падзеі ў якіх адбываюцца на беларускіх землях.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я баялася, што вы ня прыйдзеце.

— Чаму? Мы ж загадзя дамовіліся.

— Бо я заўсёды чакаю нейкага няшчасьця.

— Цяпер усё будзе добра. Скажы, ці твой бацька ведае, як урабляць зямлю і гадаваць сад?

— Усё гэты мы знаем. У Віцебску ля нашага дому чыгуначнікаў у нас была вялікая дзялянка зямлі. Заўсёды было ўсё сваё: бульба і гародніна. У нас былі нават парнікі.

— Выдатна! Хадзем. Я пакажу табе новае жытло. Калі табе спадабаецца, я сёньня заплачу, а заўтра ўселішся туды. Пагутарым па дарозе. Ты галодная?

— Я ела суп, які згатавала для бацькі.

— Я таксама не абедаў. Але зьямо нешта пазьней.

Мы хутка пайшлі на вуліцу Веркаўскую. Я сьпяшаўся, бо адчуваў, што гэтае жытло вельмі добрае для Даната. Я баяўся, каб яго не здалі некаму іншаму. Калі Марыся ўсё дэталёва агледзела, яна была ў захапленьні.

Ёй усё падабалася, а найбольш яна цешылася садам. Адразу пасьля агледзін жытла мы зачынілі яго і пайшлі да шаўца. Я заплаціў яму васямнацць тысяч марак і ўзяў квіток на прозьвішча Даната. Назаўтра Марыся перавезла рамізьнікам усе свае транты. Было іх мала, дзьве малыя валізкі, кухоннае судзьдзё, трохі пасьцельных рэчаў. За два дні новае жыльлё Марысі выглядала ўтульна. Я дакупіў трохі хатніх рэчаў, дзьве коўдры, некалькі прасьцінаў, дзьве падушкі. Дзяўчына была шчасьліваю. Аднаго разу неспадзявана пацалавала маю далонь, чым вельмі мяне прысароміла. Я ж не шкадаваў грошай на кватэру для Даната і яго дачкі. Зрэшты, гэта не былі для мяне вялікія выдаткі.

Неўзабаве пасьля зьняцьця жытла Марыся заплаціла заклад за бацьку. Таго ж дня ўвечары мы размаўлялі пра розныя справы. Дзяўчына спадзявалася, што заўтра Данат прыйдзе дахаты. Яна цешылася гэтага і не баялася, што бацька даведаецца пра яе «мінулае». Я сказаў ёй:

— Ніколі не прызнавайся ў гэтым! Ніколі! Сама пра гэта забудзь. Калі нават пазнае цябе нейкі ранейшы «госьць», удавай, што яго ня ведаеш. Зрэшты, ніхто цябе цяпер не пазнае. І я таксама з табою нічога ня меў. Разумееш?

— Так.

Назаўтра Данат вызваліўся з турмы. Я не хадзіў да яго некалькі дзён. Хацеў, каб ён супакоіўся пасьля сваіх прыгодаў. Дома ўсё было прыгатавана. Быў запас прадуктаў. Пакінуў для яго кароткі ліст і пяць тысяч марак на першыя выдаткі. Марысі я сказаў, што адведаю іх у нядзелю ўвечары. Я баяўся расчуленых і гарачых падзякаў Даната, бо разумеў, як шмат я для яго зрабіў. Але наогул гэта не было шмат.

Сяджу на лавачцы ў сквэры. Лістапад. Алеі і зямля пад дрэвамі засланыя багатым дываном апалай лістоты. Ціха і цёпла, але адчуваецца, што хутка надыдзе зіма. Данат выйшаў з турмы паўгода таму. Неўзабаве пасьля гэтага над ім адбыўся суд. Яго прысудзілі да шасьці месяцаў турмы. А паколькі ён адседзеў больш за дзевяць месяцаў, яго вызвалілі. Яго сын Антон таксама даўно на свабодзе. Добра гаспадараць, жывуць у згодзе і даюць сабе рады без маёй дапамогі. Адразу пасьля суду Марыся забрала зроблены за бацьку заклад. Данат, калі я прыйшоў да яго, аддаў мне пяцьдзясят тысяч марак. Пасьля сказаў, што хоча адчыніць крамку са старызнай на Кальварыйскім рынку. Дадаў, што калі дам яму гэтыя пяцьдзясят тысяч, ён будзе лічыць мяне за супольніка і будзе сплачваць кожны месяц належную частку прыбытку. Я згадзіўся на гэта і атрымаў у першы месяц дзьве тысячы, у другі — сем, а ў трэці ажно адзінаццаць. Зрабіў выснову з гэтага, што стары вядзе справы вельмі добра. Скупае ўжываную вопратку, бялізну, розныя рэчы для хатняга ўжытку. Чысьціць іх і аднаўляе, а пасьля з выгадай прадае. Тавару ў яго крамцы ўсё прыбывае. Ён сказаў, што калі я хачу, ён можа вярнуць мне пяцьдзясят тысяч, але раіць заставацца ў суполцы, каб мець надзейную крыніцу сталага даходу. Зразумела, я пагадзіўся на гэта. Пазьней Данат сказаў мне, што ў наступным годзе ім будзе яшчэ лепей, бо ён апрацуе сад і будзе гадаваць некалькі курэй. Ён пачаў ужо будаваць парнік. Антон дапамагаў бацьку і па доме, і ў крамцы. Уласьнік іх жытла, шавец, пасябраваў са сваімі кватарантамі. Ён пачаў у іх нават сталавацца. Але ён сацыяліст і спрачаецца з Данатам на рэлігійныя тэмы. Таксама злуе на Даната, што той ня ўжывае алькаголю. Але ён вельмі задаволены на кватарантаў, якія сталіся для яго быццам бы ўласнаю сям’ёю.

Марыся вядзе хатнюю гаспадарку. Пахарашэла і стала вельмі прывабнай дзяўчынаю. Яна часта выклікае ў мяне ўспаміны пра тую зграбную кабету ў трыкатажнай кашулі. Але цяпер пра збліжэньне паміж намі няма гаворкі. Захоўваю яе таямніцу. Данат зьбіраецца вучыць яе далей, бо Марыся вельмі здольная.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА»

Обсуждение, отзывы о книге «ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.