Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хілону зараз у думках звіўся каўтун, што быццам работа ягоная дарэмная: Урсус ні за што не адважыцца забіць Глаўка ані сёе ночы, ані якое іншае. Але пацяшаўся зараз другім выснавам з навукі старца, менавіта: што і Глаўк не заб’е яго, хоць бы яго напаткаў ды пазнаў. Вініць ужо перастаў думаць, што ў навуцы старца няма нічога новага, толькі пытаў сябе: што гэта за бог? што за навука? ды што за людзі? Усё, што чуў, не мог судумаць у сваёй галаве. Выдавалася гэта яму нечуванаю навіною. Усведаміў сабе, што калі б, напрыклад, захацеў пайсці за гэнай навукай, дык мусіў бы адрачыся сваіх думак, звычаяў, характару, цэлай дацяперашняй натуры і ўсё гэта спаліць да попелу, а выэкіпавацца зусім новым жыццём, натхніцца зусім новай душою. Навука, якая наказвала яму любіць партаў, сірыйцаў, грэкаў, егіпцян, галаў і брытанаў, выбачаць ворагаў, плаціць ім за зло дабром ды любіць іх, паказалася яму шалёнаю, адначасна, аднак, меў прачуццё, што ўсё ж у самай той адчайнасці ёсць нешта магутнейшае, чым ува ўсіх дагэтуляшніх філязофіях. Думаў: з прычыны адчайнасці ёсць яна невыканальнай, а з прычыны невыканальнасці — боскай. Ягоная душа адпіхвала яе, а почувы падказвалі яму, што расходзіцца ад яе, бы ад нівы квяцістае, нейкі ўпаяючы пах, якога даволі пакаштаваць раз, каб забыць пра ўсё ў жыцці, моў у тым краі лётафагаў, а толькі аб ім лятуцець. Здавалася яму, што няма ў ёй нічога рэчаіснага, і адначасна не менш здавалася, што рэчаіснасць без яе ёсць нечым такім кволым, што не варта нат аб ёй думаць. Разгарнуліся перад ім нейкія прасторы, аб якіх і не гадаў, нейкія хмары. Той магільнік пачаў выдавацца яму збяговішчам адчайдухаў, але таксама і мейсцам таёмным, страхотным, дзе, моў на містычным логве, родзіцца штось дасюль небывалае. Упрытамняў сабе ўсё, што ад першае хвіліны казаў старац аб жыцці, праўдзе, любові, аб Богу, і думкі ягоныя асляпляў бляск, падобна як маланка асляпляе вочы. Як усе людзі, жыццё якіх ператварылася ў адно полымя похаці, глядзеў на гэта ўсё праз спектр кахання да Лігіі, пры блісках гэнай маланкі ўбачыў ясна адну рэч: калі Лігія ёсць на магільніку, калі прызнае гэтую навуку, слухае і бярэ ў сэрца, дык ніколі не станецца ягонай каханкай.

Першы раз ад тае хвіліны, калі спаткаў яе ў Аўлаў, Вініцію прыйшла гадка, што калі б і ўдалося яе адсюль вырваць, дык і так не здабудзе ейнае душы. Нічога падобнага раней не прыходзіла яму ў голаў, дык цяперака не мог сабе ўявіць, бо гэта была думка падсведамая або хутчэй нейкае мутнае прачуццё няўдачы. Прачнулася ў ім трывога, якая воміг змянілася ў буру гневу на хрысціян агулам, а на старца ў асобнасці. Той рыбак, якога на першы пагляд лічыў прастаком, напаўняў яго цяпер жахам і прадстаўляўся яму цяпер бы які таемны фатум, рашаючы ягоную долю сурова і трагічна.

Фосар зноў падкінуў смалякоў у агонь, у пініях вецер прыціх, полымя падымалася роўным танклявым вастрыём да зорнага неба, а старац, нагадаўшы аб смерці Хрыста, пачаў далей толькі аб ім гаварыць. Прысутныя сунялі дыханне, настала яшчэ большая цішыня, чым надоечы, такая, што, здаецца, біццё сэрцаў было чуваць. Чалавек гэны відавочыў! Расказваў так, што каб і вочы закрыў, дык кожны момант жывы ў памяці бачыў бы далей. Расказваў, як, вярнуўшыся з-пад крыжа, праседзелі з Янам два дні й дзве ночы ў вячэрніку без ежы і без сну ледзь жывыя, поўныя журбы, трывогі й сумніваў, з балючымі галавамі ад думак, што ён памёр. О, цяжка было, цяжка! Настаў ужо дзень трэці, і святло абяліла муры, а яны ўсё абодва з Янам сядзелі пад сцяною без рады і надзеі. То зморыць іх сон (бо і ноч перад пакутаю таксама была бяссонная) , то будзяцца зноў ды пачынаюць бедаваць нанава. Аж вось паказалася сонца, прыбягае Марыя з Магдалі — з замёршым зяханнем, з развеенымі косамі ды з крыкам: «Забралі Вучыцеля!» Яны гэта, сарваўшыся, давай бегчы на тое мейсца. Ян, як малодшы, дабег першы, убачыў гроб парожны і не смеў увайсці. Ажно як стоўпіліся ўсе трое пры ўваходзе, ён, што расказвае ім гэта, увайшоў і бачыць на камяні посцілку й абвівачы, а цела няма.

Дык апанаваў іх страх, бо думалі, што ўзялі Хрыста фарызэі, і вярнуліся дамоў з большым яшчэ сумам. Пасля прыйшлі іншыя вучні і нарабілі ляманту, то ўсе разам, каб лепей учуў іх Госпад, то па чарзе. Замёр у іх дух, спадзяваліся бо, што ён адкупіць Ізраэля, а тут вось трэці ўжо дзень, як памёр, дык не разумелі, чаму Айцец пакінуў Сына, аж горкім жыццё рабілася, так цяжкай была тая маркота.

Успамін тамтых страшных хвілін яшчэ й цяпер выціснуў дзве слязіны з вачэй старца, якія льго было выразна бачыць пры бляску агню, сцякаючыя з белай барады. Старая безвалосая галава пачала трасціся, і голас заміраў яму ў грудзях. Вініць сказаў у душы: «Гэты чалавек праўду кажа і плача над ёю», а простых слухачоў таксама хапіў жаль за сківіцы. Не раз чулі ўжо пра пакуту Хрыстову і ведалі, што радасць прыйдзе пасля слёз, адыж тое расказваў сам Апостал, навочны сведак, дык аж заломлівалі рукі, плачучы і б’ючыся ў грудзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x