Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гатовы быў аддаць за яе тыя ўсе, а да іх яшчэ Рым і цэлы свет у прыдатку.

Быў бы загледзеўся і ўтануў зусім, каб не Хілон, які цягнуў яго за край адзежы, баючыся, каб чаго не накуралесіў, што б магло навесці небяспеку. Хрысціяне тым часам пачалі маліцца й пяяць. Цераз хвіліну загрымела «Маран-ата», пасля вялікі Апостал пачаў вадою з вадаліву хрысціць тых, што прэзбітары рэкамендавалі як прыгатаваных да хросту. Вініцію здавалася, ноч гэта ніколі не скончыцца. Хацеў зараз ісці за Лігіяй ды забраць яе ў дарозе або ў памяшканні.

Урэшце некаторыя пачалі расходзіцца. Хілон тады шапнуў: — Выйдзьма пад браму, бо мы не знялі каптуроў, і людзі глядзяць на нас.

І так сапраўды было. Калі ўсе пад час мовы Апостала паадхілялі каптуры, каб лепей чуць, яны не зрабілі гэтага. Рада Хілона была слушная. Стоячы пры браме, маглі цікаваць на ўсіх выходзячых, а Урсуса не цяжка было распазнаць па росту і паставе.

— Пойдзем за імі, — сказаў Хілон, — паглядзімо, да якога дому ўваходзіцімуць, а заўтра або й сяння абставіш усе сходы ў доме нявольнікамі ды забярэш яе.

— Не! — запярэчыў Вініць.

— А што рабіцімеш, спадару?

— Увойдзем за ёю ў дом і схопім яе воміг цяпер; ты ж падручыўся, Кратон?

— Так ёсць, — адказаў волат, — і аддаюся табе, спадару, у нявольнікі, калі не зламлю хрыбта гэтаму буйвалу, што пільнуе яе.

Хілон пачаў адрайваць і заклікаць іх на ўсе багі, каб не рабілі гэтага. Адыж Кратон меў быць узятым толькі дзеля абароны на выпадак, калі б іх пазналі, не для хапунства дзяўчыны. Калі брацімуць толькі самі ўдвух, налезуць на смерць і, чаго лепшага, могуць яе ўпусціць з рук, а тады яна схаваецца ў іншым мейсцы або ўцячэ з Рыму. І што тады рабіцімуць? Чаму не йсці дарогаю больш пэўнаю? Пашто выстаўляць сябе на згубу і ўсю справу на ліхую долю?

Вініць, хоць устрымоўваў сябе, каб тут жа на магільніку зараз не хапіць у абдымкі Лігіі, прызнаваў, што грэк меў рацыю, і быў бы мо паддаўся ягонай радзе, каб не Кратон, ласы на зыск.

— Замкні, спадару, гэтаму старому маркачу губу, — зікнуў, — або дазволь мне спусціць кулак на голаў яму. Раз у Буксэнтуме, куды запрашаў мяне на йгрьшча Луцый Сатурнін, напала на мяне ў гасподзе сямёх п’яных гладыятараў, і аніводзін не выйшаў з цэлымі рэбрамі. Не кажу цяпер хапаць дзяўчыну, з грамады, бо маглі б нам пад ногі кідаць каменне, але як пераступіць парог дому, схаплю табе яе і занясу, куды хочаш.

Вініць усцешыўся, слухаючы гэта, і адазваўся: — Так і будзе, на Геркулеса! Узаўтра маглі б не знайсці яе прыпадкам дома, і, як спалохалі б дом, адвялі б яе далей.

— Гэны ліг выдаецца мне надта моцным! — заскігліў Хілон.

Мусілі яшчэ доўга чакаць, і куры пачалі пяяць на світанні, пакуль угледзелі выходзячага з брамы Урсуса, а з ім Лігію. Ішло з імі некалькі іншых асоб. Хілону здавалася, быццам пазнае Вялікага Апостала, вобак яго йшоў другі старац, шмат меншы ростам, дзве пажылыя жанчыны і падлетак, які свяціў лятарняю. За гэнаю грамадою йшла маса верных, можа, са дзвесце асоб. Вініць, Хілон і Кратон патанулі ў гэнай масе.

— Так, спадару, твая малодухна знаходзіцца пад дастойнаю апекай. Гэта ён з ёю, Вялікі Апостал. Бач бо як людзі кленчаць перад ім.

Людзі сапраўды кленчылі, але Вініць не глядзеў на іх. Не спускаючы ані на хвіліну з вачэй Лігію, думаў толькі аб здабычы і, напрактыкаваны ў войнах, снаваў сабе ў галаве з цэлаю ваяцкаю прэцызыяй падступны план хопу. Усведамляў, што крок, на які важыўся, быў адчайны, але ведаў, што такія крокі найчасцей удаюцца.

Дарога даволі доўжылася, дык у міжчасе думаў таксама пра тую прорву, якую выкапала між ім Лігія й тая дзіўная навука, што яна вызнавала. Разумеў цяперака ўсё, што дагэтуль сталася. Быў на гэта даволі ўніклівы. Ён Лігіі не ведаў. Адкрыў у ёй цуднейшую над усімі дзяўчынамі, да якой загарэліся ягоныя похаці, але цяпер пераканаўся, што гэная навука рабіла з яе нейкую адметную ад іншых жанчын істоту, якое нельга будзе здабыць песлівасцю, жадою, багаццем, раскошамі. Зразумеў урэшце, чаго абодва з Пятроніем не маглі зразумець, што тая новая рэлігія ўшчапляла ў душу штось нязнанае свету, дзе жыў, і што Лігія, хоць бы нат яго й кахала, ад ніводнае хрысціянскае праўды дзеля яго не адступіць; што калі існуе для яе раскоша, дык цалкам іншая, чым раскошы ягоныя й Пятроніевы, і цэзаравы, і цэлага Рыму. Кажная іншая жанчына, яму знаная, магла б стацца ягонай каханкай, гэтая ж хрысціянка магла б быць толькі ахвярай.

І балючы гнеў паліў яго пры такіх думках, але адначасна ўсведамляў, што гнеў той быў бяссільны. Адабраць Лігію было магчыма, быў пэўны, што гэта ўдасца, але адначасна быў пэўны, што мужнасць і магутнасць ягоная супраць гэнае навукі нічога не здолеюць. Ён, вайсковы рымскі трыбун, перакананы дасяння, што сіла мяча, заваладаўшая светам, павек ім валадаціме, першы раз у жыцці дагледзеў, што па-за ёю можа быць яшчэ нешта іншае, дык, сумеўшыся, задаваў сабе пытанне: што гэта?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x