Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цэзару, — гаварыў далей з тою ж самаю павагай і сумам, — маем страту вялізарную, хай жа нам хоць гэты скарб пацехі застанецца!

Дрыгата прабегла па твары Нэрона, з вачэй пусціліся слёзы; нараз абняў далонямі плячукі Пятронія і, успёршы голаў на ягоных грудзях, давай паўтараць плачліва: — Ты адзін з усіх аб гэтым падумаў, ты адзін, Пятронійка! Ты адзін!

Тыгэлін аж зжаўцеў ад зайздрасці, а Пятроні далей кажа: — Едзь да Анцыюму! Там яна прыйшла на свет, там сплыла на цябе радасць, там сплыве і супакаенне. Хай марское паветра адсвежыць тваё боскае горла, хай грудзі твае адатхнуць салёнаю вогкасцяй. Мы, верныя, пойдзем за табою ўсюды, і калі твой боль саладзіцімем спагадай, ты ўпоіш нас песняй.

— Так! — адказаў жаласна Нэрон. — Напішу гімн на ейнае шанаванне ды падрыхтую да яго музыку.

— А пасля пашукаеш цёплага сонца ў Байя.

— А пасля — забыцця ў Грэцыі.

— У калысцы песні й паэзіі!

І каменны пануры настрой паволі мінуў, як мінаюць хмары, засланяючыя сонца, а пачалася гутарка, нібыта поўная шчэ суму, але паўнейшая абмеркаванняў на будучыню датычна падарожжа, мастацкіх выступаў, а нат пачостак, якіх вымагала запавешчанае прыбыццё Тырыдата, караля Арменіі. Тыгэлін спрабаваў, праўда, яшчэ спамінаць аб чарах, але Пятроні, пэўны ўжо выйгрышу, прыймае проста наступ: — Тыгэлін, — кажа, — няўжо думаеш, чары могуць шкодзіць багом?

— Сам цэзар пра іх спамінаў, — адказаў дварак.

— Дакука, боль гаварыла, не цэзар, але ты што пра гэта думаеш?

— Багі замагутныя на тое, каб маглі паддавацца прыроку.

— А ты запярэчваеш боскасці цэзара й ягонай радні?

— Peractum est! [29] Рэй! (як вайсковы адказ да гатоўнасці). (лац.). — мармытнуў вобак Эпрый Марцэль, паўтараючы вокрык народу падчас трапна пакананага гладыятара так, што не трэ ўжо было яго дабіваць.

Тыгэлін згрыз у сабе гнеў. Між ім і Пятроніем здаўна існавала спаборніцтва перад Нэронам, і Тыгэлін меў на сваім баку тое, што Нэрон менш, або й зусім на яго не аглядаўся, дагэтуль, аднак, Пятроні ў сутычках перамагаў яго розумам і дасціпнасцяй.

Так сталася й цяпер. Тыгэлін змоўк і толькі натаваў сабе тых сенатараў і рыцараў, якія зараз акружылі Пятронія, як той падаўся ў глыбіню залі, думаючы, што пасля гэтага ён будзе напэўна першым улюбенцам цэзара.

А Пятроні выйшаў з палацу ды пайшоў да Вініція і, расказаўшы яму здарэнне з цэзарам і Тыгэлінам, кажа: — Не толькі адвярнуў небяспеку ад Аўла Плаўцыя і Пампоніі, але й ад нас абодвых ды ад Лігіі, якое не будуць шукаць хоць бы й дзеля таго, што я набухторыў тую рудабародую малпу, каб ехаць у Анцыюм, а адтуль у Неапаль або ў Байя. І паедзе, бо ў Рыме не смеў дагэтуль выступіць публічна ў тэатры, а ведаю, што даўно збіраецца выступіць у Неапалі. Пасля думае аб Грэцыі, дзе маніцца спяваць ува ўсіх важнейшых гарадох, а ў канцы з ахвяраванымі праз «грэкулаў» вянкамі трыўмфальна вярнуцца ў Рым. Праз гэты час мы магчымем свабодна шукаць Лігію ды схаваць яе бяспечна. А што ж?

Ці нашага паважанага філёзафа не было?

— Твой паважаны філёзаф ёсць абармотам. Не! Не было, не паказваўся дый не пакажацца болей!

— А я крыху лепш думаю калі не пра ягоную шчырасць, дык пра розум.

Ужо хіба выпусціў крыху крыві таму капшуку, дык прыйдзе, хоць бы па тое, каб атрымаць шанц зрабіць гэта другі раз.

— Хай сцеражэцца, каб яму не спусціў крыві!

— Не рабі гэтага, стрымайся, пакуль аб ашуканстве не ўпэўніўся. Не давай яму больш грошай, а лепш абяцай шчодрую ўзнагароду, калі прынясе табе пэўную вестку. Ці манішся рабіць што на ўласную руку?

— Два мае вызвольнікі, Німфід і Дэмас, шукаюць яе на чале шасцідзесяці людзей. Той з нявольнікаў, які знойдзе яе, мае абяцаную вольнасць.

Апрача таго выслаў я адмысловых на ўсе дарогі з Рыму, каб выпытвалі ў гасподах пра ліга й дзяўчыну. Сам абягаў горад днём і ноччу, спадзеючыся шчаслівага тропу.

— Як толькі што-небудзь даведаешся, дай мне знаць, бо я мушу ехаць да Анцыюма.

— Добра.

— А калі каторае-небудзь раніцы, прачнуўшыся, скажаш сабе, што для аднае дзяўчыны не варта грызціся ды столькі турбавацца, дык прыязджай у Анцыюм. Там хопіць і жанчын, і ўцехаў.

Вініць пачаў бегаць хуткімі сягнямі сюды-туды, а Пятроні глядзеў на яго праз хвіліну, пасля кажа: — Скажы мне шчыра — не як агняхват, самадур, але як чалавек разважны, які адказвае шчыраму прыяцелю: ці табе заўсёды аднолькава расходзіцца пра гэную Лігію?

Вініць на хвіліну спыніўся і зірнуў так на Пятронія, як бы яго перад гэтым не бачыў, ды зноў пачаў хадзіць. Бачна было, што выбух у сабе душыць. Урэшце, з пачуцця немачы, з жалю, гневу й непераможнае тугі набеглі яму дзве слязы, якія прамовілі да Пятронія мацней, чым найкрасамоўнейшыя словы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x