Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Эўрыцы, спадару. Бедны бяздольны старац! Нагадаў мне лекара Глаўка, якога бараніў я ад злыдняў, і таму мяне так расчуліў.

— Веру, што ты спаткаў яго і што патрапіш скарыстаць з гэнага знаёмства, але грошай ты яму ж не даваў. Не даў ты яму ані аса, разумееш! Не даў нічагутка!

— Але ж дапамог яму насіць вёдры ды аб сыну гаварыў спачувальна. Так, доміне! Што ж можа схавацца ад праніклівасці Пятронія? Ну не даў я яму грошай, а вярней даў, але толькі ў душы, у розуме, гэтага, калі б ён быў філёзафам, павінна б яму хапіць… А даў дзеля таго, што ўважаў гэткі ўчынак за неабходны і карысны, падумай бо, як бы ён да мяне прыхіліў усіх хрысціян, які б да іх адкрыў прыступ ды які ўзбудзіў бы ў іх давер.

— Праўда, — кажа Пятроні, — ты павінен быў гэта зрабіць.

— Вось жа таму й сюды прыходжу, каб мог гэта я зрабіць.

Пятроні звярнуўся да Вініція: — Загадай яму адлічыць пяць тысяч сэстэрцыяў, але толькі ў душы, у розуме… Вініць кажа: — Дам табе хлапчука, які панясе патрэбную суму, а ты скажаш Эўрыцыю, што хлапчук ёсць тваім нявольнікам, і вылічыш старому перад ім грошы. А за тое, што прынёс ты, аднак, важную вестку, атрымаеш яшчэ столькі для сябе. Прыйдзеш па хлапца і па грошы сяння вечарам.

— Во праўдзівы цэзар! — сказаў Хілон. — Дазволіш, спадару, я прысвячу табе мой твор, але дазволь таксама, што сяння вечарам прыйду толькі па грошы, бо Эўрыцый сказаў мне, што камення ўжо ўсе выгружаны, а новыя прыплывуць з Остыі за некалькі дзён. Pax vobis! [31] Мір з вамі! (лац.). Так развітваюцца хрысціяне… Рыбу ловяць на вуду, а хрысціян — на рыбу. Pax vobiscum! Pax!.. Pax!.. Pax!..

XV

Пятроні да Вініція: «Праз даверанага нявольніка пасылаю табе з Анцыюма гэны ліст, на які — хоць рука твая больш да мяча ды дзіды, чым да пяра, прызвычаілася — думаю, праз таго ж самага пасланца неадкладна адпішаш.

Пакінуў я цябе на добрым тропе ды поўнадзейнага, дык спадзяюся, што або ўжо салодкую жаду ў абдымках Лігіі супакоіў, або супакоіш яе перш, чым зімовы сівер дзьмухне з верхавін Сорактэ на Кампанью. О мой Вініційка! Хай табе будзе валадарыняй залатая багіня Цыпру, а ты будзь валадаром гэнай лігійскай заранкі, што ўцякае ад сонца кахання. А не забывай пра тое, што мармур сам у сабе, хоць бы й найдаражэйшы, ёсць нічым, і што сапраўднай каштоўнасці набірае тады, калі яго ў архітвор ператворыць рука рэзьбяра. Будзь такім рэзьбяром ты, carissime [32] Найдаражэйшы! (лац.). ! Мала кахаць — трэба ўмець кахаць, ды трэ ўмець навучыць кахаць.

Адыж роскаш адчувае і плебс, і нат жывёлы, а сапраўдны чалавек тым ад іх адрозніваецца, што яе быццам замяняе ў шляхотнае мастацтва і, любуючыся ёю, ведае аб ёй, усю боскую вартаснасць упрытамняе ў думцы, а праз тое не толькі цела, але й душу ўпойвае. Не раз, калі падумаеш тут аб пустагонстве, няпэўнасці ды нудзе нашага жыцця, прыходзіць мне ў голаў, што ты мо й лепш выбраў, ды што не двор цэзара, але вайна і каханне — гэта дзве адзіныя рэчы, для якіх варта радзіцца й жыць.

У вайне быў ты шчаслівым, будзь жа ім і ў каханні, а калі цікавішся, што дзеецца пры двары цэзара, я табе аб гэтым сягды-тагды пісаціму. Вось жа, сядзімо ў Анцыюме ды даглядаем наш нябесны галасок, заўсёды адчуваемо, аднак, брыдасць да Рыму, а на зіму манімся падацца да Байя, каб публічна выступіць у Неапалі, жыхары якога, як грэкі, лепш патрапяць ацаніць нас, чым воўчая наць, засяляючая ўзбярэжжа Тыбру. Збягуцца людзі з Байя, Пампеі, з Путэолі, з Кумэ і з Стабіяў. І воплескаў, і вянкоў нам хопіць, і гэна будзе заахвотай да прадбачанай выправы ў Ахайю.

А памяць малое аўгусты? Так? Яшчэ па ёй плачам. Пяём гімны собскага творства так чароўныя, што сырэны ад зайздрасці пахаваліся ў найглыбейшыя нетры Амфітрыты. Дэльфіны толькі вечна слухалі б нас, каб не перашкаджаў ім шум мора. Жальба наша дагэтуль не супакоілася, дык паказваем яе людзям у розных формах мастацкіх, аглядаючыся адначасна, ці нам з ёю прыгожа ды ці ўмеюць на гэтай прыгожасці пазнацца людзі.

Тут усе аўгустыяне й аўгустыянкі, не лічачы пяцісот асліц, у якіх малацэ купаецца Папея, ды дзесяці тысяч слугаў. Часамі нат бывае й весела. Кальвія Крыспініла старэе: кажуць, быццам упрасіла Папею купацца зараз пасля яе. Нігідыі Люкан даў па мордзе за тое, што нюхаецца з гладыятарам.

Спорус прайграў жонку Сэнэцыю ў косці. Торкват Сылан даваў мне за Эўніку чатыры каштанавых каня, якія ў гэтым годзе бессумніўна выйграюць бегі. Я не ўзяў, і табе таксама дзякую, што не прыняў яе. Што да Тарквата, дык не здагадваецца небарака, што хутчэй ёсць ценем, чым чалавекам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x