Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык тваё ўчарашняе хрысціянства ды твая філязофія дазваляюць табе верыць у Мэркурыя?

— Веру заўсёды ў тое, што мне дае карысць, і гэта мая філязофія, якая асабліва Мэркураму павінна прыпасці да смаку. На жаль, ведаеце, мае дастойнікі, які гэта недаверлівы бог. Не верыць ён абяцанкам нат найбольш сумленных філёзафаў і хацеў бы мо наўперад атрымаць ялаўкі, а тым часам гэта не абыякі выдатак. Не кожны ёсць Сэнэкай, і мне на гэта не хапае. Калі б, аднак, шляхотны Вініць быў ласкавы наконт гэнай абяцанай сумы… штоколечы… — Ані обаля, Хілон, — адрэзвае Пятроні, — ані обаля. Шчодрасць Вініція перавысіць тваю спадзеву, але толькі тады, як Лігія будзе знойдзена, гэта знача, калі нам пакажаш ейнае сховішча. Мэркур мусіціме табе акрэдытаваць дзве ялаўкі, хоць не дзіўлюся, чаму не мае да гэтага ахвоты, і пазнаю ў гэтым ягоны розум.

— Паслухайце мяне, дастойныя спадары. Адкрыццё, якое я даканаў, вялікае, бо хоць я не знайшоў дагэтуль дзяўчыны, дык знайшоў дарогу, на якой трэ яе шукаць. Нібыта разасланыя вызвольнікі й нявольнікі на ўвесь горад і правінцыю, а ці ж каторы з іх даў вам які знак? Не! Я адзін вам яго даў. Скажу вам больш. Між вашымі нявольнікамі могуць быць хрысціяне, пра якіх не ведаеце, бо забабон гэты распаўсюдзіўся ўжо шырока, і яны, замест пільнаваць, будуць вас здраджваць. Дрэнна, што й мяне тут бачаць, і таму ты, шляхотны Пятронію, загадай Эўніцы, каб маўчала, дый ты, шляхотны Вініцію, распусці вестку, быццам прадаю табе масць, якая пашмараваным ёю коням запэўнівае перамогу ў цырку… Я адзін шукаціму ўцекачоў, і я адзін іх знайду, а вы верце мне і ведайце, што б я ні атрымаў ад вас, будзе гэта для мяне заахвотай, бо заўсёды спадзявацімуся больш ды пераконвацца, што абяцаная заплата мяне не міне. Ну але! Як філязоф, плюю на грошы, хоць не пагарджаюць імі ані Сэнэка, ані нат Музон ці Корнут, якія ўсё ж не страцілі пальцаў, баронячы каго-небудзь, і якія могуць самі пісаць ды імёны свае нашчадкам пераказаць. А шчэ, апрача нявольніка, якога маніўся купіць, ды апрача Мэркурыя, якому абяцаў ялавіцы (а ведаеце ж, як падаражэла быдла) , само шуканне глытае шмат выдаткаў. Паслухайце толькі цярпліва. За гэтых ужо некалькі дзён парабіліся ў мяне на нагах раны ад бесперастаннае хады. Заходзіў я ў вінярню, каб гутарыць з людзьмі, да лекараў, разнікоў, алівяроў ды рыбакоў. Абабег усе вуліцы й завулкі, быў у сховішчах уцёкшых нявольнікаў, прайграў блізу сто эсаў у мору, быў у прачкарнях, сушнях ды страўнях, бачыўся з мулаводамі й разьбярамі, спатыкаў лекараў пухіра і зубалекараў, гутарыў з гандлярамі сушаных фігаў, быў на магільніках, а ведаеце чаго? Каб усюды маляваць рыбу, глядзець людзям у вочы і слухаць, што на гэты знак адкажуць. Доўга я не мог нічога скеміць, аж спаткаў старога нявольніка пры вадаліве, які чэрпаў ваду і плакаў. Падыйшоўшы да яго, пытаю, чаго ён плача. На гэта ён, як прыселі на ступянёх вадаліву, адказвае, што збіраў усё жыццё сэстэрцыю па сэстэрцыі, каб выкупіць дарагога сына, але спадар ягоны, нейкі Панса, як ззорыў грошы, схапіў іх, а сына затрымаў у няволі. «І гэтак вось плачу, — кажа стары, — бо хоць гавару: будзь воля Божая, не магу я, бедны грэшнік, паўстрымаць слёз». Тады я, як бы крануты прачуццём, намачыўшы ў вядры палец, нагрымзоліў яму рыбу, а ён кажа: «І мая надзея на Хрыста». Пытаю: «Пазнаў ты мяне па гэтым знаку?» — «Але, — кажа, — Бог з табою». Тады я давай больш яго цягнуць за язык, і небарака выспяваў усё. Ягоны спадар, той Панса, сам ёсць вызвольнікам вялікага Пансы і дастаўляе Тыбрам каменне ў Рым, якое найміты й нявольнікі выгружаюць з плытоў ды носяць на будоўлі начамі, каб удзень не замінаць руху на вуліцах. Працуе там між многімі хрысціянамі й ягоны сын, але дзеля непасільнай работы хоча яго выкупіць. А Панса затрымаў і грошы, і нявольніка.

Гэта кажучы, зноў пачаў плакаць, а я з ягонымі слязьмі змяшаў і мае, гэта ўдалося мне без цяжкасці з дабраты майго сэрца ды ламаты ў нагах, зняможаных валаканінай. Пачаў я наракаць, што, прыйшоўшы нядаўна з Неапалю, нікога не ведаю з братоў, невядома мне, дзе збіраюцца на малітвы. Ён здзівіўся, што мне хрысціяне не далі пісулькі да рымскіх братоў, але кажу яму, што ўкралі мне яе ў дарозе. Тады гавора мне, каб прыйшоў уначы на рэчку, ён пазнаёміць мяне з братвою, якая давядзе мяне ў дом малітвы ды да хрысціянскіх старшынаў гміны. Гэта пачуўшы, я так узрадаваўся, што даў патрэбную на выкуп сына суму, спадзяючыся, што вялікадушны Вініць удвая мне яе верне… — Хілон, — перарывае Пятроні, — у тваім расказе лгарства плавае на паверхні, бы аліва на вадзе. Прынёс ты важныя весткі, не пярэчу. Скажу нат, што на шляху знаходу Лігіі зроблены вялікі крок. Але ж ты не шмаруй махлярствам сваіх навінаў. Як завецца той старац, ад якога ты даведаўся, што хрысціяне пазнаюцца знакам рыбы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x