Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра, — кажа. — Ці патрабуеш інструкцыяў?

— Патрабую зброі.

— Якое? — спытаў здзіўлены Вініць.

Грэк наставіў жменю, а другою рукою зрабіў жэст лічэння грошай.

— Такія сяння часы, спадару, — кажа, уздыхаючы.

— Дык будзеш аслом, — адзываецца Пятроні, — які здабывае крэпасць мяшкамі золата.

— Я толькі небагаты філязоф, спадару, — пакорна адказвае Хілон. — Золата маеце вы.

Вініць шпурнуў яму капшук, які грэк схапіў на ляту, дарма што сапраўды не меў двух пальцаў на правай руцэ. Пасля задзёр голаў дый кажа: — Я больш ведаю ўжо, спадару, чым ты спадзяешся. Ведаю, што дзяўчыны не вырвалі Аўлы, я ўжо гутарыў з іхняй службай. Ведаю, што яе няма на Палатыне, дзе ўсе затурбаваныя малою хвораю аўгустай, і мо нат дацемліваю, чаму маніцёся шукаць малодухны з маёю помачай, а не вігілаў ды цэзаравых жаўнераў. Ведаю, што дапамог ёй уцячы слуга родам з таго ж самага краю, што й яна. Не мог ён шукаць дапамогі ў нявольнікаў, нявольнікі бо трымаюцца ўсе разам, дык не выступалі б проці тваіх пасланцоў. Маглі яму дапамагчы толькі сувернікі.

— Слухай, Вініць, — перарваў Пятроні, — ці я табе гэтага самага слова ў слова не казаў?

— Гонар для мяне, — ганарыцца Хілон. — Дзяўчына, спадару, — казаў, звяртаючыся да Вініція, — бессумніўна верыць у тое самае боства, што і найцнатлівейшая з рымлянак, сапраўдная матрона Пампонія. Я чуў і тое, што Пампонію судзілі дамавым судом за веру ў нейкае чужое боства, не мог, аднак, ад ейных слуг даведацца, што там за боства ды як завуцца ягоныя вызнавальнікі. Каб мог аб гэтым даведацца, пайшоў бы да іх, стаў бы найпабажнейшым між імі, здабыў бы іхні давер. Але ты, спадару, можа магчымеш мне даць аб гэтым якую вестку, бо ж прабыў колькінаццаць дзён у доме шляхотнага Аўла?

— Не магу, — адказаў Вініць.

— Вы распытвалі мяне доўга пра розныя рэчы, дарагія спадары, і я адказваў на пытанні, дазвольце ж цяпер і мне ў вас запытацца: ці не бачыў, паважаны трыбуне, якіх фігурак, ахвяр, якіх-небудзь знакаў, амулетаў на Пампоніі або на тваёй боскай Лігіі? Ці не прыкмеціў часам, мо малявалі знакі, якія для іх толькі зразумелыя?

— Знакі?.. Пачакай!.. Але! Бачыў раз, як Лігія намалявала на пяску рыбу.

— Рыбу? Аа! Ооо! Раз гэта зрабіла ці колькі разоў?

— Адзін раз.

— І ты пэўны, спадару, што намалявала… рыбу? Га?

— Так, пэўны! — пацвердзіў зацікаўлены Вініць. — Няўжо ведаеш, што гэта значыць?

— Ці ведаю?! — мармытаў Хілон.

І, скланіўшыся, быццам на развітанне, дадаў: — Хай фартуна абсыпае вас пароўну ўсякімі дарамі, дастойныя спадарыкі!

— Загадай даць сабе плашч, — сказаў яму на дарогу Пятроні.

— Уліс дзякуе табе за Тэрзытэса, — адказаў грэк і, скланіўшыся яшчэ раз, выйшаў.

— Я кажу, што ён знойдзе Лігію! — адазваўся радасна Вініць. — Але кажу таксама, калі б існавала дзяржава злыдняў, ён мог бы каралём быць у той дзяржаве.

— Бессумніўна. Мушу з гэтым стоікам пазнаёміцца бліжэй, але тым часам скажу выкадзіць па ім атрыюм.

А Хілон Хіланід, ахінуўшыся сваім новым плашчом, падкідаў у жмені пад ягонымі хвандамі капшук ад Вініція, любуючыся ягоным цяжарам ды звонам. Ідучы не спяшаючыся ды аглядаючыся, ці з дому Пятронія не сочаць, мінуў портык Лівіі і, дайшоўшы да рагу схіла Вірбіюса, падаўся на Субуру.

— Трэ зайсці да Споруса, — казаў сам сабе, — і лінуць крыху віна Фартуне.

Знайшоў, нарэшце, тое, чаго даўно шукаў. Ён малады, гарачы, шчодры, як капальні Цыпру, і за гэту лігійскую макаўку гатоў бы аддаць паўмаёмасці.

Так, я такога шукаў ужо даўно. Трэба, аднак, з ім быць асцярожным, бо ягоныя бровы нічога добрага не варожаць. Эх! Воўчыя шчанюкі пануюць сяння над светам!.. Меншая боязь ад гэнага Пятронія. О багі! Чаму падсульства лепш сяння аплочваецца, чым цнота? Гэ! Нагрымзоліла табе рыбу на пяску?

Каб так я ўдавіўся кавалкам сыру казінага, як я ведаю, што гэта значыць! А буду ведаць! Але рыба жыве пад вадою, а пошукі пад вадою цяжэйшыя, чым на сухазем’і, еrgo: заплаці мне, галубчык, за гэну рыбу асобна. Яшчэ адзін такі капшук, я мог бы кінуць дзядоўшчыну ды купіць сабе нявольніка… Але што б ты сказаў, Хілонка, каб параіць табе купіць не нявольніка, а нявольніцу?.. Ведаю цябе! Ведаю, што згодзішся!.. Калі б была такой, напрыклад, красуняй, як Эўніка, сам бы пры ёй адмаладзеў, дый меў бы адначасна сумленны й пэўны даход! Прадаў гэнай небарацы Эўніцы дзве ніткі з майго ўласнага старога плашча… Дурненькая, але каб падарыў мне яе Пятроні, дык бы ўзяў!.. Так, так, Хілонка, сынку Хілона… Не маеш бацькі ні маткі!.. Сірата, дык купі сабе на пацеху хоць нявольніцу. Яна ж мусіць недзе жыць, дык Вініць нойме ёй памешканне, у якім і ты прытулішся; мусіціме прыадзецца, Вініць заплаціць за ейны прыадзевак, ды мусіціме есці, дык і карміціме яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x