Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўцёкі Лігіі і хвароба малое аўгусты надта блыталі яму думкі, так што не мог доўга працаваць. Асабліва тая хвароба была важным здарэннем.

Пятронію думалася: калі цэзар уверыць, што Лігія ўракла малую аўгусту, дык адказнасць можа зваліцца й на яго, бо ён прасіў узяць дзяўчыну ў палац. Спадзяваўся, аднак, што пры першым спатканні ён патрапіць цэзару вытлумачыць усю недарэчнасць падобнае думкі, а крыху разлічваў і на пэўную слабасць Папеі да яго, хоць прыхаваную, але прыхаваную й не так ужо старанна, каб нельга было яе здагадацца. І пайшоў, раздумоўваючы аб усім гэтым, у трыклініюм, каб падсілкавацца, а пасля занесціся ў палац, на Марсавае Поле ды да Хрызатэміс.

Але, ідучы ў трыклініюм, пры ўваходзе на службовы калідор угледзеў неспадзявана пад сцяною сярод іншых нявольнікаў стрункую постаць Эўнікі і, забыўшыся, што Тэйрэзый не меў апрача розаг іншага загаду, насупіў зноў бровы ды пачаў шукаць яго.

Не прыкмеціўшы, аднак, яго між службаю, звярнуўся да Эўнікі: — Розгі атрымала?

А яна зноў упала яму да ног, прыціснула да вуснаў краёк ягонай адзежыны дый адзываецца: — О, так, спадару! Атрымала! О, так, спадару!

У ейным голасе была як бы радасць і ўдзячнасць — відаць, думала, што розгі меліся заступіць пасыланне яе з дому, і цяпер можа ўжо заставацца. Пятронія, які даўмяваўся гэтага, здзівіў гэны ўпор нявольніцы, але задобра ён ведаў людскую натуру, каб не адгадаць, што прычынай гэтага магло быць толькі адно каханне.

— Маеш каханка ў гэтым доме? — спытаў.

Яна зірнула на яго блакітнымі вачыма ды адказала так ціха, што ледзь можна было яе дачуць: — Так, спадару!..

І з тымі вачыма, з адкінутымі ўзад залатымі валасамі, з трывогай і надзеяй на твары была так прыгожая ды так благальна на яго глядзела, што Пятроні, сам філёзаф і гласіцель магутнасці любові ды эстэта й вызнавальнік вялікага прыгаства, пачуў пэўную літасць над ёю.

— Каторы з іх ёсць тваім каханкам? — спытаў, паказваючы ківом галавы на службу.

Але на гэта адказу не было, Эўніка толькі схілілася аж да стопаў ягоных і знерухомела.

Пятроні глянуў па нявольніках, між якімі былі прыгожыя і ўрадлівыя юнакі, але з нічыйнага твару не мог нічога вычытаць, толькі ўсе нейк дзіўна ўхмыляліся; тады паглядзеў яшчэ на схіленую ля ягоных ног Эўніку ды адыйшоў моўчкі ў трыклініюм.

Паснедаўшы, загадаў занесціся ў палац, пасля да Хрызатэміс, у якое прабыў аж да позняе ночы. Вярнуўшыся, казаў паклікаць Тэйрэзыя.

— Ці Эўніка дастала розаг? — спытаў яго.

— Так, спадару, толькі не дазволілі вы працінаць скуры.

— Ці не было адносна яе іншага загаду?

— Не, спадару, — адказаў трывожна атрыенсіс.

— Ну, добра. Хто з нявольнікаў ёсць ейным каханкам?

— Ніхто, спадару.

— Што пра яе ведаеш?

Тэйрэзый пачаў гаварыць няпэўным голасам: — Эўніка ніколі ноччу не выходзіць з кубікулюма, дзе спіць са старою Акрыз’ёнай і Іфідай; ніколі пасля твае купелі, спадару, не застаецца ў лазні… Іншыя нявольніцы смяюцца з яе і называюць яе Дыянай.

— Годзе, — кажа Пятроні. — Мой сваяк, Вініць, якому я падараваў сяння рана Эўніку, не прыняў яе, дык застанецца дома. Можаш ісці.

— Ці можна мне яшчэ гаварыць аб Эўніцы, спадару?

— Я казаў табе гаварыць усё, што ведаеш.

— Уся фамілія гавора, спадару, аб уцёках дзяўчыны, якая мелася застацца ў крывічэснага Вініція. Пасля твайго адыходу прыйшла да мяне Эўніка і сказала, што ведае чалавека, які патрапіў бы яе знайсці.

— А! — адзываецца Пятроні. — Што гэта за чалавек?

— Не ведаю яго, спадару, але тое думаў, што трэ было вам аб гэтым паведаміць.

— Добра. Хай гэны чалавек чакае ўзаўтра ў маім доме на прыбыццё трыбуна, якога папросіш узаўтра ад майго імя, каб ранкам мяне адведаў.

Атрыенсіс пакланіўся ды выйшаў.

А Пятроні пачаў мімаволі думаць пра Эўніку. Спачатку здавалася яму ясным, што маладая нявольніца жадае, каб Вініць знайшоў Лігію дзеля таго толькі, каб не мусіла заступаць яе ў ягоным доме. Але пасля прыйшло яму ў голаў, што той чалаавек, якога суліць Эўніка, можа быць ейным каханкам, і гэна думка, нараз, яму здавалася прыкрай. Быў, зрэшты, просты спосаб даведацца праўды, варта толькі паклікаць Эўніку, але было ўжо позна, а Пятроні чуўся знябытым пасля доўгіх адведзінаў у Хрызатэміс, і хацелася яму спаць.

Аднак жа, ідучы да кубікулюма, прыгадаў сабе няведама чаму, што ля вачэй Хрызатэміс прыкмеціў сяння зморшчынкі. Падумалася яму, што краса ейная была больш слаўнай у Рыме, чым сапраўднай, і што Фантэй Капітон, які даваў яму трое падлеткаў з Клазамен за Эўніку, маніўся купіць яе затанна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x