С. 38: Пеплюм — шырокая сукенка з тонкай тканіны.
С. 40: Пінакатэка — карцінная галярэя.
С. 41: Зэнон (каля 336–264 гг. — перад н. э.) з Цытыюма (горада на Цыпры) — заснавальнік філязофскай школы стоікаў.
С. 42: …застаўшы Пятронія пішучага, вырваў яму трасцінку з рукі… — У той час пісалі кіёчкам па навошчанай дошцы, які яшчэ меў назву стыль і быў з аднаго боку завостраны (для пісання) , а з другога закруглены (для выцірання) .
С. 43: Люпанарый — публічны дом.
С. 44: Лакуста — знакамітая атручвальніца, якая сама гатавала смяротныя сумесі; з ейнай дапамогай Нэрон пазбавіўся Клаўдыя і Брытаніка. Пратагор з паўночнагрэцкага гораду Абдэр, Продык з Цэоса (вострава ля ўсходняга ўзбярэжжа Сярэдняй Грэцыі) і Горгій з паўднёваітальянскага гораду Лявантына (усе — V ст. перад н. э.) — заснавальнікі сафістыкі; прадстаўнікі гэтага накірунку ў сваіх разважаннях часта сягалі да лагічных парадоксаў, «сафізмаў».
С. 45: Арыстыд (каля 540–468 гг. перад н. э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю як узор сумленнасці й непадкупнасці. Міна — грэцкая грашовая адзінка немалой вартасці. Эргастулюм — вязніца на мейсцы катаржных работ.
С. 47: Эпіктэт (каля 50 — 130 гг.) — папулярны філёзаф-стоік, які спачатку быў нявольнікам, потым вызвольнікам; згадванне яго тут не падпарадкоўваецца храналогіі. Элій Сэян — фаварыт цэзара Тыбэрыя, якога пакаралі смерцю ў 31 г., выявіўшы ягоны ўдзел у змове; пра лёс Сэяна і ягоных дзяцей распавядае Тацыт («Анналы», V, 9) .
С. 49: Праксытэлес — выдатны грэцкі скульптар сярэдзіны IV ст. перад н. э., майстар перадачы пластыкі рухаў.
С. 50: Крыптапортык — крытая галярэя. Данаіды — у грэцкай міфалогіі 50 дачок Даная, сына егіпскага караля Бэла; ратуючыся ад пераследу сваіх стрыечных братоў, яны разам з бацькам збеглі ў Аргос, горад на ўсходнім узбярэжжы паўвострава Пелапанэс, але іх злавілі й змусілі да шлюбу; закалоўшы нялюбых мужоў у першую ж ноч, яны напаткалі наступную кару: вечна напаўняць бяздонную ёмістасць у падземным свеце.
С. 51: Друз Юлій Цэзар (8 — 33 гг.) — прыёмны ўнук Тыбэрыя, якога цэзар, засцерагаючыся суперніцтва, замарыў голадам у падзямеллі Палатынскага палацу. Друз Нэрон Цэзар (6 — 30 гг.) — старэйшы брат папярэдняга, у 29 г. быў сасланы на востраў Понтыя, што ля ўзбярэжжа Лацыя, і знішчаны голадам або атрутай. Гэмэль Тыбэрый (19–37 гг.) — унук цэзара Тыбэрыя, забіты на загад Калігулы. Германік Юлій Цэзар (15 г. перад н. э. — 19 г. н.
э.) — прыёмны сын Тыбэрыя, які меўся быць ягоным пераемнікам, здольны ваявода; атручаны са згоды Тыбэрыя.
С. 55: … гатоў пайсці ў заклад з Туліем Сэнэцыем… — Сянкевіч зблытаў імя Клаўдыя Сэнэцыё. Вест , або Атык Марк Вестын — консул 65 г., набліжаны да Нэрона; скончыў жыццё самагубствам пасля раскрыцця змовы Пізона.
Вясталкі — жрыцы багіні Весты (іх шэсць) , якія далі клятву бясшлюбнасці.
С. 57: Анцыюм — прыбярэжны горад у 50 км на поўдзень ад Рыма. Лукрэцый Кар (каля 96–55 гг. перад н. э.) — выдатны рымскі паэт і філёзаф-эпікурэец, да Венеры звернута ягоная філязофская паэма «Аб сутнасці рэчаў». Масыніса (каля 238–149 гг. перад н. э.) — валадар Нумідыі, вобласці на паўночным узбярэжжы Афрыкі, спачатку вораг Рыма, а потым хаўруснік у барацьбе з горадам і дзяржавай Карфагенам, што была на тэрыторыі сучаснага Туніса.
С. 58: Набліюм — музычны інструмент з шэрагу гарфаў. Фламін — жрэц.
Парнас — горны масіў у Фокідзе (Сярэдняя Грэцыя) ; у грэцкай міфалогіі мейсца, дзе жылі Апалон і музы. Ля падножжа Парнаса бруілася Кастальская крыніца — выток натхнення.
С. 60: …калі сфэра Ксэнафонэса круглая… — Сцвярджэнне Ксэнафонэса аб тым, што адзіная і тоесная будова свету грунтуецца на шары (грэч.
«сфэрос») , трэба разумець не ў літаральным, а ў філязофскім сэнсе. Мэмій Рэгул Кай — консул 63 г.
С. 61: Videant consules… — пачатак пастановы, якая апавяшчала ўвядзенне надзвычайнага становішча й наданне консулам экстраардынарных паўнамоцтваў. Ахілес праўду казаў — гл. «Адысея», XI, 488–491. Баі — знакамітае курортнае мястэчка ў Кампаньі на захад ад Неапаля, аблюбаванае для адпачынку тагачасным рымскім бамондам. Баўлі — мястэчка няўздалеч Баяў.
Читать дальше